пасерабры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Пакрыць тонкім слоем серабра. Пасерабрыць лыжкі.

2. Зрабіць серабрыстым, надаць серабрысты колер. Скроні пасерабрыла сівізна. □ На агародзіку каля хлява сонца пасерабрыла расу на агур[о] чніку. Броўка. Раніца была ясная і марозная. Іней пасерабрыў паляну, буданы і дрэвы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пэнсо́вы (пэнсовый) ’тлуста-чырвоны’ (Бяльк.). Запазычана праз польск. ponsowy, pąsowy ’ярка-чырвоны’ з франц. ропсеай ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. ропсеі ’палявы мак’ — няяснага паходжання (звязваюць з франц. ропсеай, ропсеі ’масток’, лац. ponticelluSy pons ’мост’, Банькоўскі, 2, 521; параўн. фальклорныя Устойлівыя выразы калінавы мост і чырвоная каліна). Гл. пунсовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́ва ‘фруктовае дрэва, Prunus domestica L. і яго плод’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Кіс.), сьлі́віна ‘слівавае дрэва’ (Касп., Мат. Гом.). Укр., рус. сли́ва, серб.-ц.-слав. слива, польск. śliwa, в.-луж. slowka, н.-луж. sliwa, чэш. slíva, славац. sliva, серб.-харв. сли̏ва, шљи̏ва, славен. slíva, балг. сли́ва, макед. слива. Прасл. *sliva. Лічаць вытворным (або субстантываваным прыметнікам ж. р. — Сной₁, 581) ад прым. *slivъ, які захаваўся ў славен. slîv ‘блакітнаваты, колеру слівы’ (гл. Махэк₂, 555). Роднаснымі лічацца лац. *līvos ‘сіняваты’, līveō, ‑ēre ‘мець сіняваты колер’, līvidus ‘сіні, свінцовага колеру’, далей, ст.-в.-ням. slêha, slêwa ‘цёрн’, ст.-ірл. колер, бляск’ (Траўтман, 269; Фасмер, 3, 670), якія да і.-е. кораня *(s)lî‑ (*sləi‑; *slōi‑) ‘сіняваты’; гл. Покарны, 715–716.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палавы́ 1, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да полу ​1. Палавыя клеткі. Палавое размнажэнне. // Звязаны з адносінамі полаў.

палавы́ 2, а́я, ‑о́е.

Які мае бледна-жоўты колер. Нельга было нічога ўбачыць, апрача палавога жытняга мора. Крапіва. Лучына гарыць [нявесела], як заўсёды. Угары ідзе ад яе палавы дым. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуце́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін. Інжынер пуцейскай службы. □ Станцыі ў Махаўцы Ёсць пуцейская казарма, пафарбаваная ў жоўты колер — у ёй жывуць пуцявыя абходчыкі. Навуменка. Наколькі я разумею і разбіраюся ў пуцейскіх справах, дык мы доўга стаяць тут не будзем. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флажо́к, ‑жка, м.

Памянш. да флаг (у 1 знач.); невялікі флаг. Пафарбаваны ў вішнёвы колер, з гірляндамі кветак на кабіне, на кузаве, з флажком на радыятары.. [самазвал] зіхацеў і іскрыўся. Карпаў. // Кавалачак паперы ў выглядзе флага, прымацаваны да шпількі, доўгай ніткі і пад. Флажкі на карце. Ёлачныя флажкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́злы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Той (такі), у каго (у якім) вылезла шэрсць, поўсць. Сухарлявы конь а аблезлай ад мулкага хамута шыяй ледзь мог цягнуць плуг. Каваль. // Які пачаў мяняць скуру. Аблезлы нос.

2. Які выліняў, змяніў колер, выцвіў. На.. [Шурку] была аблезлая блакітная саколка і падкасаныя вышэй калена няпэўнага колеру картовыя штаны. Васілевіч.

3. З абдзёртым верхнім слоем; аблуплены; выцерты. Аблезлы дом. □ Холадам веяла і жудасцю ад аблезлых высокіх сцен. Галавач. Тады [Яўхім] імчаўся ў гумно, дзе стаяла аблезлая малатарня, афарбаваная калісьці ў сіні колер. Чарнышэвіч.

4. перан. Непрыгожы, неахайны, плюгавы. У такія хвіліны Косцю хацелася схапіць гэтую аблезлую малпу [Іваноўскага] і задушыць уласнымі рукамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Салядыно́вы ’бледна-зялены (колер)’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. селадо́новый ’колеру марской хвалі’. Мяркуючы па месцы націску, з польск. seladynowy ’бледна-зялёны’. Слова ўзыходзіць да франц. céladon ’селадон’ і, далей, да імя героя пастухоўскага рамана «Астрэя» Анарэ д’Юрфэ (1568–1625 гг.). Гл., напрыклад, Мацэнаўэр, LF, 19, 248; Голуб-Копечны, 329; Фасмер, 3, 594; Брукнер, 484.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залаці́цца, залаціцца і залоціцца; незак.

1. (залаціцца). Станавіцца залацістым; набываць адценне, колер золата. Стаў край неба залаціцца. Крапіва.

2. (залаціцца). Вылучацца сваім залацістым колерам, бляскам; ззяць, зіхацець (пра што‑н. залатое, залацістае). На нізкарослых бярозах залаціцца жоўтае лісце. В. Вольскі.

3. (залоціцца). Зал. да залаціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Пафарбаваць злёгку, дадаткова; паднавіць афарбоўку. [Нампаліт:] Зараз ваша.. Леаніда Пятроўна з’явіцца. Толькі падфарбуе губы. Паслядовіч. Трэба было прыбраць на двары, падфарбаваць вокны, пабяліць печку. Асіпенка. // Надаць які‑н. колер. Падфарбаваць гарэлку. // перан. Разм. Крыху, злёгку палепшыць рознымі дабаўленнямі, папраўкамі і пад. Падфарбаваць рэчаіснасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)