Прыдылі́ць ’ледзь-ледзь прысыпаць; ледзь засыпаць тонкім слоем’ (Мядзв.). Прэфіксальнае да дылі́ць/дыле́ць ’ледзь сыпацца, церушыць (пра снег)’ (Варл.), параўн. падылі́ць ’пакрапаць (пра дождж), пацерушыць (пра снег)’ (Касп., Шат., Варл.). Падрабязней гл. Антропаў, Супр. чыт. III, 5. Гл. таксама дыле́ць ’імжэць’, дыл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маква́дождж’ (ельск., Мат. Гом.), укр. моква́ ’слота, мокрае надвор’е’, ’нізкае, заліваемае вадой месца’, рус. дан. моква́ ’сырасць’, польск. mokwaдождж’, славац. mokva ’вадкасць’, moskva ’мокрае збожжа’, mokvať ’мокнуць’, ’сачыцца (аб ране)’, ’пацець (аб войнах)’, mokvavý ’сыры’; чэш. mokvavý ’які мокне’, mokvati ’цячы (аб гнойнай ране)’, ’раставаць (аб лёдзе, снезе)’, славен. močvírje ’балота, дрыгва, балацявіна’, močvírnat ’балоцісты, багністы’, серб.-харв. мо̏чвар ’сырасць, макрата ад дажджу’, ’дажджлівае надвор’е’, мо̀чвара ’лужа, стаячая вада, балота’, макед., балг. мочур ’балота, дрыгва’, ’багністая мясцовасць’. Прасл. moky, mokъve (Фасмер, 2, 639). Менш верагодна Махэк₂ (372). Ён у канчатку слова бачыць ‑var, якое рэдукавалася ў ‑va паводле слоў на ‑а (напр., mokrota).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дажджавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які паходзіць з дажджу, уласцівы дажджу, утвораны дажджом. Дажджавая вада. Дажджавыя каплі. □ За агародамі на нізкай паплавіне звінела дажджавая ручаіна. Чорны. // Які нясе дождж, багаты дажджом. Дажджавыя воблакі. // Прызначаны для засцярогі ад дажджу. Дажджавы плашч.

•••

Дажджавы чарвяк гл. чарвяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’яце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Траціць розум, даходзіць да псіхічнага расстройства.

2. перан. Бурна і хаатычна праяўляцца. Громы з перунамі вар’яцелі, зліваючыся ў адну суцэльную кананаду. Якімовіч. Вар’яцеў.. Сож. Шалела завіруха, Маланкі бліскалі, а дождж, А град сек доўга, глуха. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абга́рак, ‑рка, м.

Абгарэлая рэшта (бервяна, запалкі і пад.). Хоць ліў безупынку дождж, да світання ад трох гумнаў асталіся толькі мокрыя абгаркі. Мележ. Тышкевіч намацаў пад узгалоўем запалкі, доўга шукаў сярод абгарэлых цэлую, злаваў на старую прывычку соваць у карабок абгаркі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрасі́ць, ‑рашу, ‑росіш, ‑росіць; зак., што.

1. Абмачыць расой. Каб не абрасіць у траве і бульбоўніку штаноў, ён запасаў калошы вышэй калень. Сачанка.

2. Пакрыць расой, змачыць кроплямі вадкасці. Што ж вяночак вы, туманы, абрасілі мой? Броўка. Першы дождж вясновы абрасіў зямлю. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змачы́ць, змачу, змочыш, змочыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць мокрым, вільготным; намачыць. Дождж змачыў сена. □ Валасы .. [Валодзя] добра змачыў і зачасаў угору. Ермаловіч.

2. перан. Разм. Адзначыць што‑н. выпіўкай; замачыць. Прывіталі суседзі. Стол абрусам пакрылі Ды сяброўскую радасць Чаркай добрай змачылі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́ншыцца, ‑шыцца; зак.

1. Стаць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Сям’я зменшылася на аднаго чалавека. □ Завалочаныя туманам берагі як бы аддаліліся і зменшыліся. Савіцкі.

2. Стаць меншым па ступені, сіле, інтэнсіўнасці праяўлення. Боль зменшыўся. □ Дождж зменшыўся і роўна шумеў на саламянай страсе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрэ́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Стаць менш густым, шчыльным. Увесь той дзень імжэў дождж і перастаў, як зусім змерклася. Разрэдзіліся хмары, і дзе-нідзе бліснулі зоры. Галавач. Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць і перасядзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -сядзі́м, -седзяце́, -сядзя́ць; зак.

1. Прасядзець дзе-н. больш, чым трэба.

Пераседзеў на тыдзень даўжэй у камандзіроўцы.

2. Сапсавацца ад доўгага сядзення (пра хлеб у печы).

Хлеб пераседзеў і адпёкся.

3. каго (што). Прасядзець даўжэй за каго-н.

Перасядзеў усіх у бібліятэцы.

4. што. Прабыць дзе-н. некаторы час.

П. дождж у хаце.

5. Адседзець да здранцвення.

П. нагу.

|| незак. перасе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)