дэфе́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Загана, недахоп. Надзя з Асяй, думаючы памяняцца на гэты вечар плаццямі, прымервалі іх, падганялі пад рост, ліквідавалі на хаду ледзь улоўныя дэфект. Васілевіч. Не знайшоўшы ў трактары ніякіх дэфектаў, Піліпёнак загадваў трактарысту адганяць яго ўбок, да дарогі, што вяла ў «Новы шлях». Шахавец.
[Лац. defectus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагля́дчык, ‑а, м.
1. Той, хто даглядае каго‑, што‑н., наглядае за кім‑, чым‑н. У канцылярыі сядзеў Лявон — даглядчык коней. Васілевіч. Чалавека гэтага Леанольд Гушка ведаў: гэта быў нейкі там даглядчык нечага ў княжым замку. Чорны.
2. Службовая асоба, якая аглядае рэчы, грузы ў таможні; надглядчык. Таможны даглядчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адча́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Поўны адчаю, адчайнасці; роспачны. — Мама! — даляцеў адчайны дзіцячы крык, перамешаны з плачам. Васілевіч. Паплылі думкі, сумныя, адчайныя, нейкія недарэчныя. Гамолка.
2. Рашучы, адважны, безразважны; небяспечны, рызыкоўны, дзёрзкі. [Пятра] апанавала неразумная адчайная адвага. Шамякін. Адчайная думка застраміла кухару мазгі, і ён паманіў князёвага ката выстаўленымі пальцамі. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.
1. Даць (даваць) водгук, характарыстыку. — Разумны! — з павагай атэстуе .. [Насця] парторга. Васілевіч.
2. Прысвоіць (прысвойваць) званне каму‑н. Кансерваторыю закончыў Агафон Па класу, як гаворыцца, вакала. — Выдатны барытон! — Камісія яго атэставала. Валасевіч.
•••
Атэставаць сябе — паказаць (паказваць) сябе з якога‑н. боку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панто́флі, ‑яў; адз. пантофель, ‑я, м. і пантофля, ‑і, ж.
Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў. [Свідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях. Дуброўскі. — Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька. Васілевіч. Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панчо́хі, ‑чох; адз. панчоха, ‑і, ДМ ‑чосе, ж.
1. Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені. Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... Васілевіч.
2. перан. Поўсць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папра́духа, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Уст.
1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем. Якая папрадуха пры кудзелі, такое палатно ў белі. З нар.
2. толькі мн. (папра́духі, ‑дух). Зборышча, якое наладжвала вясковая моладзь для таго, каб папрасці і павесяліцца. Дзяўчаты ходзяць днём адна да адной на папрадухі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагадне́нне, ‑я, н.
1. Дагавор, які абумоўлівае абавязацельствы ў чым‑н. Міжнародныя пагадненні. Гандлёвае пагадненне. Пагадненне аб перамір’і. □ Нарэшце, пагадненне было падпісана. Самуйлёнак.
2. Прымірэнне, згода. Шукаць пагаднення. □ ...Такія перапалкі канчаюцца ўзаемным пагадненнем звычайна вечарам. Васілевіч.
•••
Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна без афіцыйных фармальнасцей, у вуснай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́х, ‑у, м.
Разм. Дзеянне, якое мае сваёй мэтай падвесці або паставіць каго‑н. у няёмкае, непрыемнае становішча. Стары, чакаючы, відаць, нейкага падвоху, дабрадушна ўсміхаецца і маўчыць. Дадзіёмаў. Хлапчук зноў ускінуў свае сінія вочы і, не ўбачыўшы на маім твары падвоху, хітранька ўсміхнуўся і глянуў на старога доктара. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паха́бнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто гаворыць непрыстойныя, пахабныя словы. — Якую мараль, у сувязі з гэтым, вы прапанавалі б, паважаны эскулап? Палюбоўніца заўсёды мілей, тым больш, калі яна маладая, а жонка старая... — Вы пахабнік, — коратка адазваўся доктар. — Уся справа ў тым, што гэта жанчына была таксама яго... жонкай. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)