атэставаць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

1. Даць (даваць) водгук, характарыстыку. — Разумны! — з павагай атэстуе .. [Насця] парторга. Васілевіч.

2. Прысвоіць (прысвойваць) званне каму‑н. Кансерваторыю закончыў Агафон Па класу, як гаворыцца, вакала. — Выдатны барытон! — Камісія яго атэставала. Валасевіч.

•••

Атэставаць сябе — паказаць (паказваць) сябе з якога‑н. боку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)