факсі́мільны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да факсіміле (у 1 знач.). // Які з’яўляецца факсіміле. Факсімільнае выданне рукапісаў. // Які ўзнаўляе факсіміле. Факсімільны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Звязаны з гукам; гукавы. Фанічны бок слова.

2. Які мае гукавы сігнал (пра тэлефонны апарат). Фанічны тэлефон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрапрайграва́льнік, ‑а, м.

Электрамеханічны апарат для прайгравання грамафонных пласцінак. Круцяцца на дыску электрапрайгравальніка самаробныя грампласцінкі — прадукцыя фірмы, што гарантуе зямныя выгоды. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Апарат, прызначаны для атрымання соку з ягад і садавіны, для пастэрызацыі кампотаў і марынадаў.

2. Прыстасаванне ў выглядзе злучаных трубамі чанаў для атрымання дубільнага соку ў гарбарнай вытворчасці.

|| прым. сакава́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Набор прылад для чаго-н.

Чарнільны п.

Чайны п.

2. Прыстасаванне, спецыяльнае ўстройства, апарат для выканання якой-н. работы, рэгулявання, кантролю і пад.

Вымяральны п.

Награвальныя прыборы.

|| прым. прыбо́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грамафо́н, ‑а, м.

Музычны апарат з рупарам для ўзнаўлення гукаў, запісаных на спецыяльных пласцінках. Дуня заводзіла хрыпаты грамафон, потым прымусіла спяваць Віктара. Колас.

[Ад гр. gramma — літара, запіс і phōnē — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галасавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да голасу (у 1 знач.), выконваецца голасам. Галасавы апарат.

•••

Галасавыя звязкі гл. звязка.

Галасавая шчыліна гл. шчыліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згушча́льнік, ‑а, м.

Спец.

1. Апарат для аддзялення цвёрдых часцінак ад вадкасці.

2. Рэчыва, якое дабаўляюць да другога рэчыва або сумесі для згушчэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандэнса́тар, ‑а, м.

1. Цеплаабменны апарат для ператварэння ў вадкасць пары якога‑н. рэчыва (часцей вады) шляхам ахаладжэння.

2. Прыбор для накаплення электрычнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маслабо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Р мн. ‑боек; ж.

1. Апарат для збівання смятаны, малака ў масла.

2. Разм. Тое, што і маслабойня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)