во́раг, ‑а, м.

1. Той, хто варожа адносіцца да каго‑, чаго‑н., сваімі дзеяннямі шкодзіць каму‑, чаму‑н.; непрыяцель. Класавы вораг. □ Перасварыліся браты за зямлю і сталі адзін аднаму ворагамі. Якімовіч. І ўсё-такі самым небяспечным ворагам чаек на гняздоўі з’яўляецца лісіца. В. Вольскі. // Прынцыповы праціўнік.

2. зб. Процілеглы ваюючы бок; праціўнік. Наткнуўшыся на моцныя сілы ворага, .. атрад зрабіў круты.. паварот на.. усход. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ленава́цца, лянуюся, лянуешся, лянуецца; незак., з інф. і без дап.

Адчуваць ленасць, ляніва адносіцца да чаго‑н. — Ты ж і крок лішні лянуешся зрабіць, каб да мяне на двор заглянуць! — папракаю я суседа. Кавалёў. Але Янот — ну што ты зробіш з ім! — Да той работы і не дакранаўся. І не таму, што ведаў ён не меў Ці працаваць не ўмеў, А проста ленаваўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце; незак., каго-што.

1. Незак. да прызнаць.

2. Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам. Шынклер. Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́рмнік ’кормны кабан’ (ТСБМ, ТС, З нар. сл., Шат., Нар. лекс., Жд. 2). Параўн. серб.-харв. кр̑мак ’кабан’, кр̑мача ’свіння’. Калі ўлічыць, што прыметнік кормны (гл.) таксама адносіцца да кабана, можна гаварыць яшчэ аб праславянскім семантычным пераходзе kъrmiti ’даваць ежу дзеля тлушчу’ > ’карміць кабана’. Параўн. корм (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́чыцца ‘датычыць, мець адносіны’ (ТСБМ), ст.-бел. тычитися ‘мець дачыненне’ (1388 г., ГСБМ): вам се самых тыче (Александрыя), побач з тычити ‘тс’: в томъ местѣ ничого не тычетъ Слуцка (1499 г., ГСБМ). Відаць, запазычана з польск. tyczyć sięадносіцца да чагосьці ці кагосьці’ або скалькавана непасрэдна з лац. attingere (< tangere ‘кранаць, датыкацца’), параўн. лац. guod attingit ‘што да, як да, у дачыненні да’, польск. co się dotyczy (‑tyczy замест ‑tycze, гл. Ніч, Wybor pism, 2, 257; Банькоўскі, 1, 292), чэш. co se týče, славац. čo sa týka, славен. kar se tega tiče, tikati se ‘датычыць, адносіцца’. Да тычаць, тыкаць1 (гл.); паводле Борыся (657), польск. tyczyć ‘памячаць дарогу тычкамі’ ад прасл. *tyčь, гл. тыч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. з кім і без дап. Весела і забаўна гаварыць, рабіць што-н. для пацехі.

Ж. з дзецьмі.

2. з каго-чаго і без дап. Насміхацца.

Не трэба ж., бо чалавек можа пакрыўдзіцца.

3. Весела вастрасловіць.

Тонка ж.

4. Адносіцца да чаго-н. несур’ёзна, недаацэньваць каго-, што-н.

Са здароўем нельга ж.

Жартаваць з агнём — рабіць тое, пасля чаго можа быць непрыемны вынік.

|| зак. пажартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й (да 1—3 знач.).

|| наз. жартава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. кінуцца.

2. чым. Кідаць у каго-, што-н. або адзін у аднаго.

К. снежкамі.

3. перан., кім-чым. Нядбайна адносіцца да каго-, чаго-н., не шанаваць каго-, што-н. (разм.).

К. добрымі працаўнікамі.

Нельга к. грашамі.

4. Жыць у пастаянных клопатах, у горы, бедна; гадавацца без належнага догляду (разм.).

Цэлае лета кідаецца селянін: то ў полі, то на гаспадарцы.

Так і кідаецца бедная сірата без бацькоў.

Асою ў вочы кідацца (разм., неадабр.) — быць вельмі назойлівым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́сіны, -сін.

1. гл. аднесціся, адносіцца.

2. Сувязі паміж людзьмі, пэўнымі групамі або краінамі, якія ўзнікаюць у працэсе іх дзейнасці; погляд на што-н., характар паводзін, абыходжання каго-н. з кім-, чым-н.

А. паміж бацькамі і дзецьмі.

Дыпламатычныя а.

3. Дачыненне да каго-, чаго-н.; узаемная сувязь, залежнасць з’яў або іх кампанентаў.

Мець а. да гандлю.

А. прычыны да выніку.

Ва ўсіх адносінах — з любога пункту гледжання.

У адносінах да каго-чагоужыв. ў якасці прыназоўніка са знач. напрамку дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Байда́рка ’від лодкі’. Рус. байда́рка, укр. байда́рка і г. д. Слова не вельмі яснага паходжання. Магчыма, як і байда́к (гл.), адносіцца да ба́йда ’барка’ (ад якога ўтворана суфіксам ‑ар(к)а). Такую магчымасць дапускаюць Фасмер, 1, 107, і Шанскі, 1, Б, 12 (апошні ба́йда выводзіць з бадья < цюрк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахма́ты ’касматы, пушысты’ (Гарэц.), бахма́тый (Бяльк.); адносіцца таксама і да раслін, параўн. бахма́ты ’пышны’ (букет) (Др.-Падб.), бахматая мята (Кіс.). Укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’. Відавочна, вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (’касматы конь’ → ’касматы’). Параўн. рус. бахме́т ’той, што касматы, махнаты, з доўгай шэрсцю’. Гл. яшчэ бухма́ты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)