Лен ’феод’, ленны, ст.-бел. ленный ’васальны’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. lenny, liński, leński, якія выводзяцца з ням. Lehen, с.-в.-ням. lēhen, lēn ’зямля, дадзеная сеньёрам васалу за вайсковую службу або за пэўную плату’ < lihen, суч. ням. leihen ’пазычаць’ (Слаўскі, 4, 155).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вятры́ла ’ветразь’ (КСТ). Хутчэй за ўсё, як і ўкр. вітрило (Шаўчэнка), запазычана з рускай мовы. Рус. ветрило са ст.-слав. вѣтрило; параўн. балг. дыял. ве́трило, ветри́ло ’парус, ветразь’. Рус. дыял. назвы тыпу смал. ветри́ло ’прыстасаванне для аховы стога ад ветру’ сюды непасрэдна не адносяцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гу́та ’гута, завод’. Ст.-бел. гута ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. huta ’тс’ (а гэта са ст.-в.-ням. hutta, с.-ням. hutte). Гл. Слаўскі, 1, 440–441; Кюнэ, Poln., 59; Бернекер, 379–380; Брукнер, 174. Параўн. і рус. гу́та (гл. Фасмер, 1, 479).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нія́к ’ніякім чынам’ (Нас., Шат., Бяльк., ТС), ’ніколькі’ (гродз., Сл. ПЗБ), укр. нія́к ’ніякім чынам’, рус. бранск. ния́к ’тс’, польск. дыял. nijak ’тс’, чэш., славац. nijak ’тс’. Са спалучэння *ni (адмоўе) і *jakъ (гл. як), новатвор, узнікшы пасля выцяснення *kakъ (ESSJ SG, 2, 491).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каму́нія ’прычасце, прыняцце асвячонага хлеба і віна’, ’еўхарыстыя’, ’трэцяя частка імшы ў касцёле’ (Федар. 1), ст.-бел. комуния, коммуния ’тс’ запазычана са ст.-польск. komunia, якое з лац. commūniō ’супольнасць, з’яднанасць, адзінства’, а з IV ст. ’аб’яднанне веруючых’, ’прычасце’ < лац. commūnis ’агульны’ (Слаўскі, 2, 402).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атво́ная ’пакатая, спадзістая (пра страху)’ (Інстр. II). Рус. дыял. отвон(н)ый ’знешні’, ’пакаты, спадзісты’. Для значэння ’знешні’ слова этымалагізуецца лёгка, з тым самым вон‑, што ў вон‑кавы: з от + вън‑ьн‑ыи. Далейшае — перанос значэння на ’спадзісты’ звязаны, відаць, са стратай унутранай формы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магні́т ’цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя прадметы і адштурхоўваць некаторыя іншыя’ (ТСБМ, Бяльк.). Запазычана праз рускую або яшчэ праз ст.-рус. мову са ст.-грэч. λίθος Μαγνῆτις ’камень з г. Магнезія’, ст.-рус. магнитъ камень (Праабражэнскі, 1, 500; Фасмер, 2, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Менава́ць ’згадваць’, ’называць паводле імені’, менава́цца ’называцца’ (Нас.), ст.-бел. меновати, мяновати, менити, мянити ’тс’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mianować, mienić ’тс’ (Жураўскі, SlOr, 10, 1961, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 130; Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 48). Сюды ж ме́нка ’згадка, упамінанне’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыслі́вец, мысліве́ц ’паляўнічы’ (Сцяшк.), мысліўца ’паляўнічы з гончымі’, мысліўства ’паляванне з сабакамі’ (Нас.), мыслівы ’паляўнічы’ (Янк. БП), ст.-бел. мысливецъ, мысливство ’тс’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. myśliwiec, myśliwstwo (Булыка, Лекс. запазыч., 90; Кюнэ, Poln., 79), якія ад myśleć, myśl. Да мысль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міф ’старажытнае фантастычнае паданне’, ’вымысел’ (ТСБМ). Кніжнае запазычанне са ст.-грэч. μῡθος ’слова, мова, апавяданне, вестка’, ’апавяданне пра багоў і герояў’, ’байка, казка, вымысел’, прыстасаванае да візантыйскага вымаўлення (Фасмер, 2, 629). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77). ЕСУМ (3, 486) дапускае сувязь з myslь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)