Атво́ная ’пакатая, спадзістая (пра страху)’ (Інстр. II). Рус.дыял.отвон(н)ый ’знешні’, ’пакаты, спадзісты’. Для значэння ’знешні’ слова этымалагізуецца лёгка, з тым самым вон‑, што ў вон‑кавы: з от + вън‑ьн‑ыи. Далейшае — перанос значэння на ’спадзісты’ звязаны, відаць, са стратай унутранай формы.