Мілі́ца ’зараснік азёрнага сіту Juncus L.’ (дзісн., Яшк.). З с.-лац. назвы milica, melica ’даволі рослая трава з роду Sorghum у паўд.-еўр. краінах’ < лац. milium ’проса’, роднаснага да ст.-грэч. μελίνη ’проса’. Трубачоў (Серболуж. лингв, сб. Даклад V з’езду славістаў, 181) на падставе в.- і н.-луж. wódna mil ’стрэлкаліст, Sigittaria L.’, ’шыльнік, Subularia aquatica L.’ выводзіць прасл. milica ’чарот, Scirpius’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рама́шка ’рамонак’ (Сл. ПЗБ; краснап., мсцісл., Бяльк.), Matricaria chamomilla альбо Anthemis romana — аптэчны рамонак. Адзначаецца, што старыя людзі гавораць рамонак, а не рамашка (навагр., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, русізм, параўн. рус. рома́шка, якое вядома з XVIII ст. Відаць, з’яўляецца сцяжэннем выразу, што сустракаўся ў стражытных рускіх друкаваных слоўніках — рус. романова трава, як даслоўны пераклад з лац. Anthemis romana (Чарных, 2, 122).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́катнік ’гарліца’ (Мат. Гом.). Утворана суфіксам ‑ік ад прыметніка *ікатны, як іншыя назвы зёлак паводле іх прызначэння: сардэчнік, нырачнік (Сцяцко, Афікс. наз., 106). Па народнаму павер’ю, гэта расліна лечыць іканне; параўн. рус. арханг. ико́тниктрава, якой лечацца ад нервовага істэрычнага захворвання — ікаўкі’, укр. икавка ’расліна Berteroa incana’ (Грынч.). Семантычная мадэль «назва расліны па хваробе, якую яна лечыць» сустракаецца даволі часта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заліўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які затапляецца вадой у час паводак. Заліўны луг. □ На заліўных берагах Савойкі трава густая. Дуброўскі.

2. Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж). Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Сабаленка.

3. Спец. Прызначаны для залівання. Заліўная гарлавіна.

4. Заліты густым наварам і астуджаны. Заліўное парася. // у знач. наз. заліўно́е, ‑ога, н. Халодная страва з мяса або рыбы, залітых густым наварам і астуджаных. Заказаць заліўное.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. засох, ‑ла; зак.

1. Страціўшы вільгаць, зацвярдзець, высахнуць (пра рэчывы). Гліна засохла. Хлеб засох. □ У нашым клубе вялікія светлыя вокны. На сценах толькі.. засохла жывіца. Брыль.

2. Завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава засохла. □ Лісце пакурчылася, усё ў дзірках, а некаторыя дрэвы зусім засохлі. Шашкоў.

3. перан. Разм. Схуднець, зачахнуць, змарнець.

4. перан. Разм. Спыніць творчы рост, перастаць удасканальвацца; закаснець. [Настаўнік] інспектарам зрабіўся І на інструкцыях засох. Ён выкладаць ужо не можа. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разуме́цца, е́ецца; незак.

1. Падразумявацца, мецца на ўвазе.

2. у знач. пабочн. разуме́ецца (звычайна ў спалучэнні са словамі «само сабой»). Несумненна, канешне, ясна. [Цімоха] цікавіла, галоўным чынам, усё, што датычылася лесу і пастуховае справы: ці ёсць яшчэ трава, ці скасілі ўжо ў Лядзінах атаву. Пры гэтым, разумеецца, многа было размовы і аб чорным бычку. Колас.

3. у знач. сцвярджальнай часціцы разуме́ецца. Так, вядома, канешне. Разумеецца, я з вялікай ахвотаю згадзіўся занесці дзядзьку полудзень. Колас.

4. Зал. да разумець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Рабіцца рудым, рудзейшым. У Беларусі больш за месяц нясцерпна паліла сонца; вялі кветкі, рудзелі ў парках на ліпах лісты. М. Стральцоў. У полі, каля тэлеграфных слупоў, з кожным днём усё больш і больш рудзела трава. Кулакоўскі.

2. Вылучацца сваім рудым колерам, віднецца (аб чым‑н. рудым). На пагорку ледзь рудзее пакручастая дарожка, як баразёнка, узораная плыўкімі палазамі. Колас. Палі прыцерушыў лёгкі сняжок, толькі рудзеюць сцежка, пратаптаная клетачкамі лапцей, ды каляіны. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ссох, ‑ла; зак.

1. Высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава ссохла. □ Яблыні вунь як даглядае гаспадар і то возьмуць часам і ссохнуць. Пальчэўскі.

2. перан. Разм. Знудзіцца, стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад.; зачахнуць. Цяпер-то я [Андрэй] зразумеў, што Міша любіць Таню і любіць шчырэй, чым я. Хлопец зусім ссох па ёй. Чарнышэвіч.

3. Страціць свежасць; сасмягнуць (пра губы). [Сымон:] — Ты [Ганна] стамілася, галубка, Ссохлі губкі. Ты ў агні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́ша ’выган, месца, дзе пасецца жывёла; выпас’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Др.-Падб., Бяс., Маш., Булг., Гарэц., Чуд., Мал., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), ’трава на пашы’ (Клім., Бес., ТС), ’аранне, ворыва’ (Нас.), ’соты’ (кіраў., Нар. сл.), ’корм для пчол’ (раг., З нар. сл., Сл. ПЗБ), па́жатрава на папасе’ (глус., Янк. 1; ТС). Укр. па́ша ’корм для скаціны’, рус. па́ша́, бран., смал., і ёнаўск., прэйльск. ’луг, паша’, зах.-бран. ’ворыва’, польск. pasza (pasia, paś, paśń, pasznia, pasidło, pastwa) ’корм траваедных жывёл, лугавая расліннасць’, ’паша’, славац. páša ’паша’, ’корм (падножны)’, ’пасьба’, славен. páša, серб.-харв. па̏ша ’тс’, макед., балг. паша ’паша’. Прасл. paša < pas‑ja (Праабражэнскі, 2, 31; Фасмер, 3, 223; Махэк₂, 436; Скок, 2, 614). Да пасці, пасвіць, пастух (гл.). Палес. па́жа — у выніку кантамінацыі лексем паша і ежа. Кюнэ (86) выводзіць бел. лесему з польск. pasza. Няма падстаў. Значэнне ’соты’, ’корм пчол’ — табу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надса́днік ’талакнянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надсаднай ’увярэднік балотны’. Відаць, да надсадны ’сумны, цяжкі’ (Ян.), параўн. рус. надсадно ’балюча, сумна’ і надсадная трава ’нейкая лекавая расліна’, надсадка ’тс’, саднить ’шчымець’, досада ’прыкрасць’; усё да садзіць (Фасмер, 1, 531), параўн. размоўнае надсадзіць ’надарваць, нашкодзіць’, надсада ’надарванасць, хвароба ад цяжкай работы’, пра гэта ж сведчыць і ілюстрацыя да слова: Натсаднікяк бруснічнік, ат почак (Сл. ПЗБ, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)