праоте́ц высок. праба́цька, -кі м.;

отпра́виться к праотца́м адпра́віцца на той свет;

отпра́вить к праотца́м забі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́чань, -чня, мн. -чні, -чняў, м.

1. Той, хто вучыцца ў школе ці ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы.

В. сярэдняй школы.

В. рамеснага вучылішча.

2. Той, хто вучыцца чаму-н. у каго-н.

В. шаўца.

В. слесара.

3. Паслядоўнік чыйго-н. вучэння (да 2 знач.); той, хто вывучыў што-н. пад кіраўніцтвам каго-н.

В. славутага генетыка Вавілава.

Дастойны в. свайго настаўніка.

|| ж. вучані́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. вучнёўскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бягля́к, бегляка́, мн. беглякі́, бегляко́ў, м. (разм.).

Той, хто ўцякае, уцякач.

|| ж. бягля́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валаво́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто валаводзіць, зацягвае вырашэнне якой-н. справы.

Не слухайце вы гэтага валаводніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вальнаду́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Той, хто вызначаецца вальнадумствам.

|| ж. вальнаду́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́яльшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вее збожжа або працуе пры веялцы.

|| ж. ве́яльшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вудзі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вудзіць рыбу.

|| ж. вудзі́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. вудзі́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адку́пшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Той, хто набыў права на які-н. від дзяржаўных адходаў, падаткаў; уладальнік водкупу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азнаямле́нчы і азнаямля́льны, -ая, -ае.

Той, які дае звесткі пра што-н., знаёміць з чым-н.

Азнаямленчая практыка.

А. візіт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мармыту́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто пастаянна мармыча.

|| ж. мармыту́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)