Лёнд ’сухая дарога’ (Совещ. ОЛА — Гомель), ст.-бел. лиондъ, лондъ ’суша’ запазычана са ст.-польск. ląd ’тс’, ’бераг’. С с.-в.-ням. lant, -des, ням. Landзямля, ралля, глеба, вёска, край’, ’суша’ (Булыка, Запазыч., 190; Слаўскі, 4, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тал ’праталіна’ (Гарэц., Байк. і Некр.), та́лозямля, дзе сышоў снег’ (ТС), тало́ ’палонка, у якой багата рыбы’ (Касп.). Архаізмы на базе першаснай формы назоўніка, тоеснай кароткай форме прыметніка м. і н. р., параўн. поўную форму талы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ірдзе́нне і рдзе́нне, ‑я, н.

Чырвань, чырвонае ззянне, гарэнне. Паўстала з ірдзеннем суніц Радзімы зямля. Калачынскі. Я любаваўся прыгажосцю надсвіцязянскай восені — дарогай у залатым тунелі ліп і клёнаў, ірдзеннем рабінавых гронак на фоне свежай, зноў засеянай зямлі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасмя́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Тое, што і сасмагнуць. Апошнюю кроплю з біклагі не п’юць [салдаты], хоць сасмяглі зусім. Гаўрусёў. Твар лейтэнанта быў белы, як крэйда, губы сасмяглі. Курто. А лета было сухім, без дажджынкі, зямля сасмягла, патрэскалася. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свёкар, ‑кра, м.

Бацька мужа. Убачыла [Аксана] чужыя радасць і гора — успомніла сваё: забітага немцамі свёкра, мужа, які невядома дзе цяпер. Шамякін. Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча, «зямля ненаежная». А сынок — яшчэ горшы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узме́жжа, ‑а, н.

Неўзараная зямля паміж палеткамі. Іду па ўзмежжы, калоссе шуміць. Машара. А ў сад зайдзі ўзмежжам да рабін — Гараць, ірдзеюць на марозе. Пысін. / у перан. ужыв. І дух слабеў на цёмным узмежжы, — Але жыццё перамагло. Жылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́ша, ‑ы, ж.

1. Зямля ў процілегласць воднай прасторы. Не паспеюць [матросы] вярнуцца ў свой порт, размяць ногі на сушы, як зноў каманда: у мора! Б. Стральцоў. У адкрытым акіяне няма ні дрэў, ні траў, дык чаму ж паветра гам значна больш багатае кіслародам, чым на сушы? Матрунёнак. Катэры набліжаюцца да берага, вось ужо недалёка прыстань, хутка матросы ступяць на сушу. Кулакоўскі. // Сухая зямля ў параўнанні з балотам. Града — вузкая палоска сушы сярод багны і трысця. Асіпенка.

2. Тое, што і суш (у 1 знач.). Стаяла гарачыня, суша, жыты ў палях пабялелі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялі́зны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі значны па велічыні; надта вялікі. Пасярэдзіне вострава расце некалькі вялізных старых ялін. В. Вольскі. Неба ўгары кружылася; зямля, нібы вялізная касавокая талерка, усё хінулася кудысь і вагалася, гатовая вось-вось абрынуцца ў невядомую прорву. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збуя́ць, ‑яе; зак.

Пышна разрасціся націннем на шкоду плоданашэнню. Збуяла бульба. Гарох збуяў. □ Здаецца, калі глядзіш на гэты пагорак сярод балота, то і зямля — плямамі: то блакітная — дзе дурніцы, то чырвона-белая — гэта дзе збуяў і разросся бруснічнік. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курэ́ць, ‑рыць; незак.

Тое, што і курыцца (у 1–3 знач.). Цыгарка з газеты густа курэла на попельніцы. Хадкевіч. Мокрая зямля пачынала курэць параю. Ракітны. Машына .. неслася па шашы, аж курэў снег. Арабей.

•••

Аж (толькі) пыл курыць гл. пыл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)