Ба́віцца1 ’бавіцца, марудзіць, затрымлівацца; забаўляцца’, сюды ж ба́віць (Шат., Касп., Бяльк., Нас., Выг. дыс.), баві́цца ’праводзіць час без справы’ (Бір. Дзярж.). Ст.-бел. бавити ’затрымліваць’, ’марудзіць’ (Нас. гіст.; параўн. Бярында, 101: продо́лжую, ба́влю). Прасл. baviti (ст.-рус. бавити, рус. ба́вить, укр. ба́вити ’забаўляць’, польск. bawić, чэш. baviti, балг. ба́вя ’забаўляю’ і г. д.) — стары каўзатыў да byti (гл. быць). Гл. Траўтман, 40–42; Фасмер, 1, 101, 260; Слаўскі, 1, 28; Бернекер, 46–47. Прасл. byti: baviti, магчыма, першапачаткова земляробскі тэрмін, параўн. Гірт, Gram., I, 82. Адносна вакалізма ў *baviti параўн. Курыловіч, L’apophonie, 325. Сюды ба́ўны ’марудны’ (Гарэц.), ба́ўна ’марудна’ (Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. і ўкр. (букавін.) ба́вно ’паволі’, якое, аднак, Жылко (Нариси, 234) лічыць старым усх.-слав. прыслоўем.

Ба́віцца2займацца чым-небудзь’ (Нас.). Гэта значэнне ўжо ў ст.-бел. мове (гл. Нас. гіст.; Бярында, 17, 21, 33, 59 і наст.). Ст.-польск. bawić займацца чым-небудзь’, серб.-харв. ба̏вити се ’тс’. Відаць, у беларускай мове гэта запазычанне з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхатня́ ’дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр. лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́ти ’праклінаць, клясці’, рус. урал., сіб., амур. лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал. лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус. лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск. lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж. lichoćićзаймацца ліхвярствам’, чэш. lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац. lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл. lixotiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́пта ‘від плыта для сплаву шпал’: ходзі́ць на тра́птызаймацца лесасплавам’ (ТС), трапто́ўка ‘змацаванне разам двух, чатырох або шасці калачоў, што звязваюць дровы на плыту разам’, траптава́ць ‘рабіць траптоўку’ (навагр., Жыв. сл.). Са ст.-польск. trapta, trawta, tryfta, запазычанага з с.-в.-ням. trift ‘сплаў бярвенняў, лесаматэрыялу’, н.-ням. Trift ‘тс’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, прыводзіць у рух, піхаць, спіхваць’ (Борысь, 640; Брукнер, 575; ЕСУМ, 5, 623). Гл. таксама тратва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штука́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Уст. Рабіць, паказваць фокусы ​2.

2. Займацца штукарствам, быць штукаром (у 2, 3 знач.).

3. З вялікім стараннем рабіць што‑н.; завіхацца каля чаго‑н. Дома жонка ля пліты штукарыць. Макаль. Бы[ццам] для забаўкі [Антон] штукарыў, а цяпер і самому люба зірнуць на .. [пеўнікаў над франтонам], бо надаюць будынку закончанасць. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. што. Паставіць на новае месца, пераставіць.

А. крэсла ўбок.

2. што. Адвесці ўбок, выставіць.

А. нагу.

3. каго-што. Звольніць, зняць; вызваліць ад выканання якіх-н. абавязкаў; пазбавіць магчымасці займацца якой-н. справай (уст.).

А. ад выканання абавязкаў.

4. што і без дап. Адста́віць! Каманда, якая азначае адмену папярэдняй каманды або загад спыніць што-н.

А. размовы ў страі!

|| незак. адстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся, -по́ціцца; незак.

1. па кім-чым, каля каго-чаго. Старанна і дбайна займацца чым-н.; працаваць над чым-н.; працаваць над чым-н.

К. па справе.

К. каля гаспадаркі.

2. без дап. і з дадан. Непакоіцца, турбавацца з выпадку чаго-н.

Гаспадыня пачала к., дзе каго пасадзіць.

3. аб кім-чым і пра каго-што. Праяўляць клопат аб кім-, чым-н.

К. пра ўнукаў.

|| зак. паклапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся; -по́ціцеся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уда́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. аб каго-што і чым. Наткнуўшыся ці сутыкнуўшыся, атрымаць удар (у 1 знач.).

У. аб шула.

У. галавой.

2. у што і аб што. У час імклівага руху наскочыць на што-н., сутыкнуцца з чым-н.

Човен ударыўся ў бераг.

3. перан., у што. Пачаць займацца чым-н. з захапленнем, імкненнем; прыйсці ў які-н. стан.

У. ў навуку.

У. ў слёзы.

|| незак. удара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.

1. Прыйсці да згоды шляхам перагавораў; дамовіцца. Лабановіч канчаткова дагаварыўся з гаспадыняю, што будзе праз дзень прыходзіць сюды і займацца з Лідаю. Колас.

2. У размове ці разважаннях дайсці да якой‑н. крайнасці. Англійскі дэлегат, напрыклад, дагаварыўся да таго, што палічыў за прагрэс у калоніях павелічэнне колькасці аслаў. Філімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшэ́фны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад чыім‑н. шэфствам. Зося.. пасля заняткаў пісала з вучнямі калектыўныя пісьмы на фронт, збірала падарункі для франтавікоў, .. наведвала з дзецьмі падшэфны шпіталь. Карпаў. / у знач. наз. падшэ́фны, ‑ага, м., падшэ́фная, ‑ай, ж. Ідучы са школы, Толя спытаўся ў свайго падшэфнага: — Дзе будзем займацца — у вас ці ў нас? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзе́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., у чым.

Прымаць, браць удзел, займацца разам з кім‑н. якой‑н. справай. Удзельнічаць у выбарах. Удзельнічаць у спаборніцтвах. □ Рагожын разам з аднапалчанамі штурмаваў нямецкую групоўку пад Дзям’янскам, удзельнічаў у баях за Вялікія Лукі. «Звязда». // Быць членам чаго‑н. [Тацяна і Жэнька] разам вучыліся ў сямігодцы, разам удзельнічалі ў драматычным гуртку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)