прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; прыйшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прыйдзі́ся; зак.

1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.

Туфлі прыйшліся па густу.

Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.). Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.

Свята прыйшлося на нядзелю.

3. безас. Выпасці на долю.

Мне не прыйшлося многа вучыцца.

На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.

4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).

Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.

|| незак. прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чым¹, злуч.

1. злуч. параўнальны. Ужыв. для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супастаўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання.

Лепш ехаць, чым ісці.

Я крыху дужэйшы, чым ты думаеш.

2. злуч. супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе.

Чым хутчэй імчыцца аўтамабіль, тым далей павінны свяціць яго фары.

3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы.

Перш чым есці, трэба мыць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трубі́ць, трублю́, тру́біш, тру́біць; незак.

1. Дзьмучы ў трубу (у 2 знач.), прымушаць яе гучаць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Гучаць (пра трубу).

Трубяць трубы.

3. што. Гукамі трубы (у 2 знач.) падаваць сігнал да чаго-н.

Т. трывогу.

Т. збор.

4. перан., аб кім-чым. Настойліва распаўсюджваць якія-н. чуткі (разм.).

5. перан., што і без дап. Многа есці (разм.).

Т. хлеб.

|| зак. пратрубі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць (да 1—4 знач.), раструбі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць (да 4 знач.) і струбі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ку́шацьесці’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Гарэц.). Укр. кушати, рус. кушать ’тс’, серб.-харв. ку̏шати ’каштаваць’, славен. kúšati ’тс’. Разарваны арэал распаўсюджання сведчыць аб праславянскім характары гэтага слова. Прасл. kusiti < гоц. kausjan (аблаўтная форма kiusan ’каштаваць’) (Мартынаў, Лекс. взаим., 7–72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́гаць ’сланяцца, совацца’ (стаўб., Жыв. сл.), ны́г̌аць ’заглядваць, соваць нос’ (стаўб., Нар. сл.), ’шукаць’ (віл., Нар. сл.), ны́гацьесці спяшаючыся, не сядаючы за стол’ (чэрв., Сл. ЦРБ), ’перабіраць пры ядзе’ (Сцяц.). Відаць, «звонкі» варыянт ны́каць ’хадзіць, швэндаць’, гл. таксама ні́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туняя́д (тунея́дъ) ‘дармаед’, ‘ненадзейны член сям’і’ (Нас.). Утворана на базе рус. тунея́дец ‘лайдак’ шляхам адсячэння суф. ‑ец або непасрэдна ад ту́не ‘дарма’ (гл. тунна) і ст.-слав. ꙗдь ‘ежа’ < ꙗстнесці’ (КЭСРЯ); канец слова, магчыма, пад уплывам яд ‘атрута’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламата́ ’дробнае галлё, сукі’ (Сцяшк.), ’ламачча’, перан. ’няўмека’, у выразе: есці ламату ’ўсё, што папала’ (гродз., ’. Сл. паўн.-зах.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. lamätas ’кавалак’, лат. lamalaś ’завала, засаўка’ (гл. Буга, РФВ, 71, 464 і 466; Мюленбах-Эндзелін, 2, 417; Фрэнкель, 338).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ргаць ’сёрбаць, есці’ (Бяльк., Юрч.). Гукапераймальнае, “глухі” варыянт — пуркаць ’тс’ (гл.), гл. таксама Гарачава, Этимология–1985, 69: да прасл. *pьrgati са значэннем хуткага py-ху, параўн. каш. purgac ’хутка ехаць’, сюды ж серб.-харв. prgav ’шустры, нецярплівы’, балг. пьргав ’хуткі, лоўкі’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёдка ’холадна і вільготна’ (Бяльк., ТСБМ), ёдкі ’пранізліва халодны’ (напр., аб вадзе) (Мат. Гом.), ёдка ’балюча ад холаду; колкі мароз’ (Гарэц., Др.-Падб.). Арэал распаўсюджання — уласна беларускі (усходнія раёны). Рус. смал. ёдко ’холадна’. Ці не звязана з едкі < есці? Параўн. кусачы мароз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́каць ’лопацца (пра пупышкі), перыць бялізну’ (Сл. ПЗБ), ’без меры есці ці піць’, ’рвацца; надрывацца’, ’раздувацца (ад гневу)’: цебе сянни покаець (Нас.), по́кыць ’лопаць, гучна ляскаць; прагна есці’ (З нар. сл.), покнуць ’трэснуць, лопнуць’ (Варл.), ’разбіць’ (Сл. ПЗБ), ’выцяць’ (Бяльк.), по́кацца ’лопацца, трэскацца’ (Касп.), ’распускацца (пра пупышкі)’ (Варл.), по́кала ’пражора’ (Бяльк.). Укр., рус. покать ’стукаць, калаціць’, палаб. păkně ’падае’, славен. pókati ’ляскаць, грымець’, балг. по́кам ’стукаць’, макед. по́кнуват са ’трэскацца (пра вусны)’. Ад гукапераймальнага *pokъ (*pukъ): пок ’гук падзення; гук стрэлу’ (Юрч. СНЛ), ’гук трэскання’ (Нас.), покаўка ’ляскаўка’ (Нас.), рус. пок ’гук пры разрыве; трэск’, славен. pòk ’трэск’ (параўн. Цвяткоў, Запіскі, 69; БЕР, 5, 482; Сной, 463). Гл. пукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)