бу́рбалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасці. Дарожка, буйных светлых бурбалак, якая з’явілася на паверхні, сведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадой на сярэдзіну ракі. В. Вольскі. Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамо́ў, прысл.
На сваю кватэру, у сваю хату, у сваю сям’ю. — Можа б ты распранулася хаця, Стася? Ты ж прыйшла дамоў, у сваю хату. Зарэцкі. Хлопцы кончылі сваю работу і пайшлі дамоў. Колас. // На радзіму. [Мелех:] Я шосты год ваюю і нязручна Пабітаму варочацца дамоў. Глебка. // У двор, у хлеў. Ужо дамоў пастух скаціну гнаў. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́гарадзь, ‑і, ж.
1. Агароджа з жэрдак, дроту і пад.; плот. Дзядзька Харытон яшчэ вясной абнёс проса загараддзю з ядлоўцу. Бажко. Уперадзе загарадзь з калючага дроту. Дамашэвіч.
2. Абгароджанае, выгараджанае месца для жывёлы, птушак; загарада. Дзяўчаткі .. паспелі вынесці качанят з хлеўчука на двор і пусціць у загарадзь. Шыловіч. Па баках хлява загарадзі для кожнай паасобна каровы. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затрэ́сці 1 і затрасці́ 1, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. затрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.
1. звычайна безас. Трасучы, стаміць, давесці да знямогі. Пасажыра затрэсла.
2. Трасучы, засыпаць, засмеціць чым‑н. Затрэсці двор саломай.
затрэ́сці 2 і затрасці́ 2, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. затрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак.
Пачаць трэсці, трэсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад казаць.
2. у знач. прым. Прадказаны, суджаны. Дужа ты не жалься, дзяўчына. Твой казаны хлопец, твой сокал Паляцеў да зоркі высокай. Бічэль-Загнетава.
•••
Казаная казка гл. казка.
Не тут казана — тое, што і не тут кажучы (гл. кажучы). — Глядзі, утопішся, не тут казана, увесь двор на ямах ды калдобінах... Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́скрабці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; зак., што.
1. Скрабучы што‑н., зрабіць чыстым, гладкім. Дома жанчына выскрабла падлогу і столь, памыла вокны. Хадановіч. [Дзеці] так выскраблі дзеркачамі двор і вуліцу, што было хоць каціся. Васілевіч.
2. Дастаць, выдаліць што‑н. выскрабаннем. Выскрабці рэшткі кашы з гаршка. □ Сяргей Карпавіч выскраб з люлькі попел, начыніў яе свежым тытунём і закурыў. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́р’е, ‑я, н.
1. Падворак. Кузня ўжо была замкнёная, вакол на падвор’і валяліся старыя колы, бараны, кавалкі ржавага жалеза. Марціновіч.
2. Заезны двор.
3. Уст. Дом, які належыць загараднаму манастыру або архірэю. [Дзяўчына:] — Я не магу, я хачу на Дняпро... у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор’е, дзе заўсёды спыняецца маці, і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. каго. Шлёпаць некаторы час; шлёпнуць некалькі разоў. Сцёпка замяўся, а стрэлачнік атакаваў яго яшчэ больш энергічна.., а потым пашлёпаў Сцёпку па плячы і сказаў: — Трэба, брат, многа павучыцца, каб ведаць маленькае. Колас.
2. Пайсці шлёпаючы. Мар’яна адчыніла вароты, каровы ўвайшлі ў двор, Зміцер босымі нагамі пашлёпаў за імі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак.
1. што. Распароць усё, многае. Перапароць усе швы.
2. каго-што. Пакалоць чым‑н. вострым усё, многае або ўсіх, многіх.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго. Разм. Перабадаць.
4. што. Разм. Абшукаць усё, усюды. Перапароць увесь двор. □ [Аляксей:] — Ты, брат, не помніш, дзе што кладзеш!.. — Я перапароў усю страху — не знайшоў. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакаёўка, ‑і, ДМ ‑еўцы; Р мн. ‑ёвак; ж.
Уст. Служанка, якая прыбірала пакоі і выконвала некаторыя іншыя работы. Аднойчы .. [пані] пажадала мець, апрача пакаёвак, хлопчыка для пабягушак. Якімовіч. Сястра.. Раманоўскага Марыля служыла ў .. маёнтку пакаёўкай, а потым ахмістрыняй. С. Александровіч. Здарылася так, што Максім пакахаў пакаёўку Ганку — простую сялянскую дзяўчынку, узятую на службу ў панскі двор. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)