страхо́цце, -я, мн. -і, -яў, н. (разм.).

Той, хто (або тое, што) наганяе страх, палохае; нешта пачварнае, брыдкае, вельмі непрыгожае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастава́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Прастадушны, няхітры.

Выгляд п.

2. Не вельмі разумны, недалёкі.

П. хлопец.

|| наз. прастава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўсме́рць, -і, ж.

У выразе: да паўсмерці (разм.) — вельмі моцна (пра што-н. адмоўнае).

Змарыўся да паўсмерці.

Збіць да паўсмерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агале́лы, -ая, -ае.

1. Голы, апусцелы.

Агалелае дрэва.

Агалелыя палі.

2. перан. Вельмі бедны, збяднелы, згалелы.

|| наз. агале́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Паміраць (пра жывёлу і, груба, пра чалавека).

З. ад нуды (перан.: вельмі нудзіцца, сумаваць; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́рад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Імя вельмі жорсткага цара Іўдзеі.

2. перан. Мучыцель, кат.

Фашысцкія ірады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мару́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

Рабіць што-н. вельмі павольна, доўга не пачынаць якой-н. справы.

М. з вырашэннем пытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́шчы, -аў.

Высахлыя астанкі святых людзей хрысціянскай царквы, якія шануюцца і лічацца цудатворнымі.

Жывыя мошчы — пра вельмі худога, знясіленага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́скус, -у, м.

Вельмі пахучае рэчыва жывёльнага або расліннага паходжання, якое выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

|| прым. му́скусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наму́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго.

1. Многа, доўга памучыць каго-н., прынесці многа гора, мук.

2. Вельмі стаміць.