прарабі́ць, -аблю́, -о́біш, -о́біць; -о́блены; зак.

1. што. Зрабіць адтуліну ў чым-н.

П. ход у плоце.

2. што. Выканаць, зрабіць.

П. вялікую работу.

3. Тое, што і прапрацаваць (у 1 знач.).

П. усё жыццё на заводзе.

|| незак. прарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Стаць поўным, занятым; насыціцца, запоўніцца чым-н.

Вежа напоўнілася вадой.

Пакой напоўніўся пахамі.

2. перан. Стаць поўнасцю занятым якімі-н. думкамі, пачуццямі і пад.

Сэрца напоўнілася радасцю.

|| незак. напаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. напаўне́нне, -я, н.

Пульс добрага напаўнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што і кім-чым.

1. Засяліць людзьмі якую-н. мясцовасць, памяшканне і пад.

Н. бязлюдны край.

2. перан. Заняць, засяліць якую-н. мясцовасць (пра жывёл).

Зубры насялілі Белавежскую пушчу.

|| незак. насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз. насяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераадо́лець, -ею, -ееш, -ее; -ены; зак.

1. каго-што. Дабіцца перамогі ў барацьбе, перасіліць.

П. ворага.

2. што. Справіцца з чым-н., перамагчы ў сабе што-н.

П. перавал.

П. страх (перан.).

|| незак. пераадо́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пераадо́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапра́віць², -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.

1. Унесці якія-н. змены, паправіць недахопы, памылкі ў чым-н.

П. лічбу «1» на «4».

2. Змяняючы, выпраўляючы недахопы, памылкі, паправіць усё, многае.

П. усе запісы.

|| незак. перапраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. перапра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. за што. Злёгку трымацца.

П. за парэнчы.

2. чаго. Трымацца бліжэй да чаго-н.

П. правага боку дарогі.

3. перан., чаго. Стаяць за што-н., дзейнічаць згодна з чым-н., мець схільнасць да чаго-н.

П. цвёрдых перакананняў.

П. традыцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раз’яднацца (пра канцы чаго-н. звязанага).

Развязаўся вузел.

Хустка развязалася.

2. перан., з кім-чым. Вызваліцца ад таго, што (хто) звязвае, не дае свабоды дзеянням (разм.).

Р. з кампаніяй.

|| незак. развя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усту́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. уступіць².

2. мн. -і, -пак. Адказ ад чаго-н. на карысць іншага.

Ісці на ўступкі.

3. мн. -і, -пак, перан. Кампраміснае рашэнне, паслабленне ў чым-н.

Зрабіць уступку традыцыі.

4. Скідка з назначанай цаны.

Прадаць тавар з уступкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак.

1. Нахіляцца, нагінацца.

Куды вецер, туды і дрэва хінецца.

2. перан. Мець ахвоту да чаго-н., захапляцца чым-н.

Х. да навукі.

3. перан. Мець цягу да каго-н., сімпатызаваць каму-н.

Хлопчык больш хінуўся да дзеда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяць, тну, тнеш, тне; тнём, тняце́, тнуць; цяў, цяла́, -ло́; тні і тнуць, тну, тнеш, тне; тнём, тняце́, тнуць; тнуў, тну́ла; тні; зак., каго-што і без дап.

1. Ударыць, стукнуць чым-н.

Цяў (тнуў) яму кулаком у грудзі.

2. Балюча ўкусіць.

Сабака цяў (тнуў) за нагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)