пры́пах, ‑у, м.
Разм. Слабы пах чаго‑н., змешаны з іншымі пахамі. Ходзіць вецер, Ловіць прыпах нафты, Што да нас з Татарыі ідзе. Калачынскі. Хутка вецер імклівы з палёў прынясе Гул матораў і прыпах бензіну. Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́й, ‑ю, м. (рэдка).
Ход, разгортванне, развіццё чаго‑н. Але вайна яшчэ ў пачатку, Ідзе пакуль што сіл развой. Колас. А далей развой быў шпаркі: Не здзівіла навіна, Калі Дзіма ад цыгаркі Дасмактаўся да віна. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́пля, ‑і, ж.
Балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй. На адным канцы балота Была хата Жураўля, На другім канцы балота Чапля шэрая жыла. Танк. Звіслі над хвалямі сосны. Чапля рыбачыць ідзе. Карызна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штоле́та, прысл.
Кожнае лета, кожным летам. Наташа вучылася ў Мінску, але Штолета гасціла У маці ў сяле. Гілевіч. Чэсік бярэ торбу з ядой, бярэ пугу і, як штодня, як і штолета, ідзе займаць калгасныя каровы. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпі...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: а) размешчаны паверх чаго‑н., каля чаго‑н., пры чым‑н., напрыклад: эпідэрміс, эпітэлій, эпіцэнтр, эпіцыкл; б) які ідзе за чым‑н., напрыклад: эпікрыз; в) распаўсюджаны, напрыклад: эпідэмія.
[Ад грэч. épi — на, над, пры, пасля.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кірпе́лік ’зламаны ножык’ (Мат. Гом.). Гл. кірпа. Суфіксальная частка складаецца з двух суфіксаў: ‑ель, ‑ік. Зыходным пввінсн быць незафіксаваны дзеяслоў *кірпець (< літ. kirpti, гл. кірпа), ад якога ўтварыўся *кірпель ’зламаны нож’. Калі гаворка ідзе аб малым нажы (ножыку), дадаецца дэмінутыўны суфікс ‑ік. Тады *кірпець > *кірпельЖірпелік (аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перава́л: перава́ламі (ісці) (аб дажджы) ’з перапынкамі’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2). Да пера- і валіць (гл.). Параўн. паралельныя рус. валаг. перм. перева́ла ’чорная, дажджавая хмара, якая раптоўна набягае, і з яе ідзе кароткачасовы дождж’, ст.-польск. przewal ’дождж’, у якіх захоўваецца старажытная семантыка ’падаць, ісці (пра дождж)’, параўн. балг. вали́ ’падае дождж’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
транзі́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які звязаны з транзітам, заснаваны на ім. Транзітны гандаль. // Які дазваляе транзіт. Транзітныя краіны. Транзітная віза. // Які ідзе транзітам да месца прызначэння. Транзітны вагон. // Які едзе да месца прызначэння з перасадкай у якім‑н. пункце (пра пасажыраў). Транзітны пасажыр. // Прызначаны для такіх пасажыраў. Транзітная зала. Транзітная каса.
2. Які ідзе да месца прызначэння без перагрузкі (пра грузы). У чыгуначных перавозках пераважнае месца займаюць транзітныя грузы. Лыч.
3. Непасрэдны, прамы, які мінае прамежкавыя інстанцыі. Транзітная дастаўка гародніны ад пастаўшчыкоў у магазіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́муштраваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымуштраваць.
2. у знач. прым. Прывучаны да строгага выканання якіх‑н. правіл, распарадку. Якая ж магутная сіла ідзе з усходу, калі яна змагла зламаць вымуштраваную жалезную армію фюрэра! Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднапла́навы, ‑ая, ‑ае.
Аднаго плану, аднаго падыходу, адналінейны; адной філасофскай канцэпцыі. Разнапланавасць таго ці іншага акцёра часам ідзе ад тэатра, якому трэба пашыраць рэпертуар, а найчасцей ад рэжысёра, які не хоча затрымліваць артыста на аднапланавых ролях. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)