Про́вад1 ’правадыр, камандзір’ (Шн.). Нулявы дэрыват ад право́дзіць; параўн. і ўкр. провідні́к ’праваднік, кіраўнік’, польск. przewodnik ’тс’, przewód ’важак’ (рыбаводны тэрмін).

Про́вад2 ’дрот для перадачы электрычнага току’ (ТСБМ). Запазычанне або калька рус. про́вод у тым жа значэнні.

Про́вад3, про́вады, про́воды ’пахаванне, хаўтуры’ (Нас., Касп.; лях., Сл. ПЗБ; ТС), ’радаўніца’ (Сцяшк. Сл.). Укр. про́від ’пахавальная працэсія’, рус. про́воды сярод іншых значэнняў ’пахаванне, хаўтуры; радаўніца’, чэш. provod ’другая нядзеля пасля Пасхі’. Этымалогія ідэнтычная провад1; больш падрабязна гл. право́дная нядзеля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сказ1 ‘фраза, выказванне, выраз’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘аповяд пра падзеі мінулага або сучаснасці’, ‘расказ, апавяданне’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.), ‘вымаўленне, гаворка’ (ТС). Нулявы дэрыват ад сказаць (гл. казаць); параўн. рус. сказ ‘паданне, апавяданне’. Як граматычны тэрмін лічыцца арыгінальным утварэннем без семантычных паралеляў у іншых мовах (Бідэр, Зб. Мальдзісу, 331), калі не лічыць семантычнай паралеллю чэш. věta ‘сказ’ ад старога кораня ‑větiti ‘гаварыць’ (Голуб-Ліер, 506).

Сказ2, сказік ‘бяльмо на воку’ (навагр., Жыв. сл.). Гл. каз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́ма ‘галоўная думка, прадмет, змест твора; заданне’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй праз ням. Thema, якое, у сваю чаргу, з лац. thema < грэч. θέμα (Рэйзак, 655). Літаратуразнаўчы тэрмін, паводле Краснея (Прабл. бел. філал., 64), запазычаны з рус. тема ў пачатку XX ст., дзе замацаваўся з часоў Ламаносава, аднак паралельна з ім ужываўся ў XVIII ст. адпаведнік грэчаскай форме фема ‘тс’ (Фасмер, 4, 40; Арол, 4, 58; Кохман, 235). Беласт. тема́т (Вруб.) з польск. temat ‘асноўная думка’ з пераносам націску на канец слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міну́цца сов.

1. минова́ть, минова́ться, пройти́; (о сроке — ещё) исте́чь;

яго́ пара́ міну́лася — его́ пора́ минова́лась (прошла́);

кры́зіс міну́ўся — кри́зис прошёл;

тэ́рмін міну́ўся — срок истёк;

2. (остаться позади) ко́нчиться;

міну́лася по́ле, пача́ўся лес — ко́нчилось по́ле, начался́ лес;

міну́лася кату́ ма́сленіца — не всё коту́ ма́сленица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Балхва́, болхва́, больхва́ ’баваўняная немерсерызаваная каляровая фабрычная пража, што выкарыстоўваецца ў якасці ўтку пры ўзорным тканні’ (Влад.), балхва́ (баўхва́) ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; здаецца, няма яго і ў суседніх мовах. Можна толькі выказаць няпэўную здагадку: балхва́ і г. д. узнікла (метатэзай і заменай ф > хв) з *фальба, *фалба. Апошняе можа быць запазычаннем з польск. (тэрмін шчотачнай вытворчасці) falba ’шчацінне, светлы волас’ (< ням. falb ’бляклы, бялявы, буланы’, Варш. сл., 1, 714). Немерсерызаваная пража звычайна даволі цвёрдая (параўн. значэнне ў польскі ’шчацінне, волас’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катэгары́чны ’катэгарычны’ (ТСБМ, БРС). Рус. категорический, укр. категори́чний ’тс’. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. моў, відавочна, з’яўляецца рус. лексема, якая была вядома ў рус. мове з пачатку XVIII ст. (сустракаюцца формы категорически, прыслоўе — 1718 г., категоричный — 1714 г.). Паводле Фасмера, 2, 210, крыніцай рус. слова магло быць ням. kategorisch або франц. catégorique. Першакрыніцай з’яўляецца грэк. κατηγορία ’абвінавачванне’, ад якога ўзята (праз лац. categoria) ням. Kategorie, франц. categorie. У рус. мове катего́рия адзначаецца з 1722 г. Іншыя гісторыкі мяркуюць, што грэч. κατηγορίαтэрмін, прыдуманы і ўведзены Арыстоцелем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́жваць ‘аддзяляць збожжа ад адходаў пры дапамозе рэшата’ (в.-дзв., Шатал.; Сцяшк.), кружава́ць і скружава́ць ‘тс’ (полац., Нар. лекс.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), скружа́ць ‘тс’ (Байк. і Некр.), скружоўваць, скру́жваць ‘веяць рэшатам’, скру́жваць ‘веяць змятаннем’ (ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся). Укр. скругля́ти, скружлятп, рус. дан. скру́живать, польск. skrężać, krążyć, серб.-харв. skružívati, skrúžiti, славен. skrożíti. Магчыма, ужо прасл. *skrǫgiti ‘веяць рэшатам кругавымі рухамі’. Да круг, кружыць; гл. Слаўскі, 3, 76. У гэтым значэнні — вельмі старажытны славянскі земляробчы тэрмін; гл. спецыяльна Выгонная, там жа, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

да́ўнасць, ‑і, ж.

1. Аддаленасць у мінулае да моманту ўзнікнення, завяршэння чаго‑н. Падзеі немалой даўнасці. □ Копаць на сценах была стогадовай даўнасці. Гамолка. // Разм. Даўнія часы, старадаўнасць. У даўнасці тут лясы былі непраходныя, а на гэтым месцы, дзе коні пасуцца, — балота гнілое і называлася яно Камарыным. Лупсякоў.

2. Працягласць існавання чаго‑н. Гісторыя нашай дзіцячай літаратуры мае ўсяго толькі паўвекавую даўнасць. Пшыркоў.

3. Пэўны тэрмін, на працягу якога могуць быць заяўлены якія‑н. патрабаванні або па сканчэнні якога траціцца ці набываецца якое‑н. права. Суд не ўзяўся за справы, спасылаючыся на хісткія доказы і на даўнасць часу некаторых фактаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немалы́, ‑ая, ‑ое.

1. Даволі вялікі, значны па велічыні, памерах, колькасці. Немалыя грошы. □ Немалую дарогу прайшлі мы Па чужой і па роднай зямлі. Колас. — Колькі сёння атрымана патронаў? — запытаўся камандуючы. І хоць начальнік тыла назваў немалую лічбу, камандуючы быў незадаволены. Мележ. // Даволі працяглы (пра тэрмін, час і пад.). Чатыры гады — немалы час. Чарнышэвіч.

2. Значны па сіле, інтэнсіўнасці, глыбіні праяўлення. Немалая радасць. □ Рух узняўся за лесам І лязгат, і гром немалы. Куляшоў.

3. Які мае даволі вялікае значэнне, аўтарытэт у грамадстве; значны, важны. Сярэдні чыноўнік губернскіх канцылярый або немалы чын на чыгунцы заўсёды будаваў сабе пад старасць такі дом. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарцаві́на, ‑ы, ж.

1. Унутраная частка сцябла (ствала) або кораня раслін. Ссеклі злыдні дзіва-дрэва, Сэрца вынялі з яго, Каб не чулі болей спеву Найдзіўнейшага таго, А дубок без сарцавіны Злосна кінулі на дол. Колас. Дзесяць год! За гэты тэрмін дрэва Дзесяць раз убор зялёны зменіць, Дзесяць пакаленняў салаўіных Выкалыша на сваіх галінах, Дзесяць залатых кругоў адложыць, Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны. Танк. // Унутраная накрытая абалонкай частка плода. Сарцавіна яблыка.

2. Сярэдняя частка, сярэдзіна чаго‑н. Хрусне, расколецца [камень] Напалавіну, — Блісне слязінкай Слюда сарцавіны... Лойка. // перан. Аснова, сутнасць чаго‑н.; асяродак. [Наталля Іванаўна:] — Ты [Валера] ва ўсім старайся асяродак разгледзець, сарцавіну. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)