стусава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Разм. Складаць у стус. Цэлае лета сядзеў над аповесцю ў Бабры, дзе піянерскую работу пры школе вёў. Старонку да старонкі стусаваў. Склалася гарушка, пачаў перачытваць — ніякага задавальнення. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. рабіць (у 1, 3 знач.); ажыццяўленне якой‑н. дзейнасці. Пасля работы .. [Пніцкі] даў крыху адпачыць каню. Чорны. Гудуць цапы ўгары праворна, Ідзе работа дружна, спорна. Колас. Гультай за работу — мазоль за руку. Прымаўка. Не работа сушыць, а турбота. Прымаўка. // Дзейнасць, праца чаго‑н. Работа сэрца. □ Я абцёр пальчаткаю твар і, падняўшы шлем, прыслухаўся да работы матораў. Шамякін.

2. Круг заняткаў, абавязкаў; справа. Работы ў Мішкі — непачаты край: За ўсімі прасачы, усюды пабывай. Маеўскі. Учора яны з Гвація зрабілі вялікую работу: абкурылі серай усе бочкі. Самуйлёнак. // Пэўны род дзейнасці, працы. Разумовая работа. Фізічная работа. Культурна-выхаваўчая работа. □ Ужо з першых часоў, пасля ўступлення ў камсамол, .. [Бумажкоў] пачаў выяўляць сябе на камсамольскай рабоце. Чорны.

3. толькі мн. (рабо́ты, ‑бот); з азначэннем. Тая або іншая дзейнасць па стварэнню, вырабу, апрацоўцы чаго‑н. Палявыя работы. Будаўнічыя работы. Унутраныя работы па аддзелцы дома.

4. Праца, служба ў якой‑н. установе, на якім‑н. прадпрыемстве. Паступіць на работу. Накіраваць на работу. Хадзіць на работу. □ Сумяшчаць работу на вытворчасці з вучобай у школе цяжка. «Беларусь».

5. Тое, што падлягае апрацоўцы, служыць матэрыялам для апрацоўкі. Раздаць работу. □ «Брат Міша» выцяг[в]аў намёткі з кончанай учора курткі і спяваў, апусціўшы галаву над работай. Брыль.

6. Прадукт працы; выраб, твор. Работы юных мастакоў. □ Першай работай І. Ждановіч у тэатры з’явілася ўвасабленне вобраза Данілкі з драмы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо». Сабалеўскі. Прыкметнае месца на выстаўцы адведзена работам майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. «Звязда». // з азначэннем. Якасць або спосаб выканання чаго‑н. [Бой] быў гвалтоўным, кароткім. Работа, як заўсёды — чыстай. Праз гадзіну ад разбітага гарнізона пайшоў у цемру абоз. Брыль. На варотах вісеў здаравенны, кавальскай работы, замок. Крапіва.

7. У фізіцы — фізічная велічыня, якая колькасна характарызуе змены пры ператварэнні адной формы энергіі ў другую.

•••

Прымусовыя работы — мера крымінальнага пакарання, заснаваная на вылічэнні часткі зарплаты з пакаранага на працягу пэўнага часу, без пазбаўлення яго волі.

Гэта (ужо) не работа — пра што‑н. неразумнае, дрэннае, чаго не павінна быць.

Пусціць у работу гл. пусціць.

Работа гарыць у руках — работа спорыцца, ідзе хутка ў руках умелага работніка.

Спор ды лад у рабоце гл. спор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уладкава́цца сов., разг.

1. прийти́ в поря́док, упоря́дочиться;

усё паступо́ва ўладкава́лася — всё постепе́нно пришло́ в поря́док (упоря́дочилось);

2. (на работу) устро́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наня́цца, наймуся, ноймешся, ноймецца; заг. найміся; зак.

Паступіць на працу па найму. Разам з усімі наняўся на работу адзін чалавек нейкага няпэўнага выгляду. Чорны. Трэба было зарабляць на хлеб, і Кірыла наняўся пасвіць свіней. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распача́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распачаць.

2. у знач. прым. Якім ужо карысталіся, не новы, не цэлы. [Мядзведзь] знайшоў .. распачатую бутэльку мёду .. і палічыў, што за такую работу мае на яе права. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуры́ць, скуру, скурыш, скурыць; зак., што.

Курачы, зрасходаваць; дакурыць. Як скурылі па папяросе, зноў узяліся за работу. Чорны. [Шавец:] — А вось гэтыя тры цыгары — мой падарунак. Занясі іх абавязкова, ды глядзі не скуры па дарозе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уна́ймы, прысл.

У часовае карыстанне за пэўную плату. Здаць пакой унаймы.

•••

Ісці ўнаймы (уст.) — наймацца на работу, ісці ў парабкі. Чым ты засееш паласу сваю? Які ўраджай з дажынак прынясеш? Унаймы можа прыйдзецца ісці? Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нчить сов., в разн. знач. ско́нчыць, ко́нчыць;

на э́том он ко́нчил на гэ́тым ён ско́нчыў;

ко́нчить рабо́ту ско́нчыць рабо́ту (пра́цу);

ко́нчить пло́хо ско́нчыць дрэ́нна (ке́пска);

ко́нчили на том, что… ско́нчылі на тым, што…;

ко́нчить жизнь (век) ско́нчыць жыццё;

ко́нчить прое́кт ско́нчыць прае́кт;

ко́нчить университе́т ско́нчыць (зако́нчыць) універсітэ́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

равно́II

1. нареч., книжн. адно́лькава;

равно́ краси́вы го́ры и леса́ адно́лькава прыго́жыя го́ры і лясы́;

2. союз такса́ма;

он ду́мает о рабо́те отде́ла, а равно́ и о рабо́те всего́ институ́та ён ду́мае пра рабо́ту аддзе́ла, а такса́ма і пра рабо́ту ўсяго́ інстыту́та;

равно́ как такса́ма як.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напру́жанне, -я, н.

1. гл. напружыць.

2. Сканцэнтраванне намаганняў, затрата вялікай энергіі, сіл для ажыццяўлення чаго-н.

Слухаць з напружаннем.

3. Ненатуральнае становішча, напружанасць у якой-н. галіне дзейнасці.

Н. міжнародных адносін.

4. Велічыня, якая характарызуе сілу ціску або расцяжэння, што прыходзіцца на адзінку плошчы цвёрдага цела (спец.).

5. Велічыня, якая характарызуе работу электрычных сіл пры перамяшчэнні электрычнага зараду (спец.).

Электрычнае н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)