счётный

1. (служащий для счёта) падліко́вы; лічы́льны;

счётная коми́ссия падліко́вая камі́сія;

счётная маши́на лічы́льная машы́на;

счётная лине́йка лічы́льная ліне́йка;

2. (счетоводный) рахунко́вы;

счётные кни́ги рахунко́выя кні́гі;

счётный рабо́тник рахунко́вы рабо́тнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажа́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пажару. Пажарны дым. Пажарная каланча. // Прызначаны для тушэння пажару. Пажарная каманда. Пажарная машына. □ [Варанецкі] выбег на вуліцу і з ходу ўсчапіўся на пажарную бочку, якую коні імчалі міма варот. Дуброўскі. // Абсталяваны ўсім неабходным для тушэння пажару. Пажарны двор. Пажарная часць.

2. у знач. наз. пажа́рны, ‑ага, м. Работнік пажарнай каманды.

•••

Пажарнае дэпо гл. дэпо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаўні́к, ‑а, м.

1. Той, хто працуе. Усіх сумленных, па-сапраўднаму актыўных і надзейных працаўнікоў цяжка і пералічыць. Кулакоўскі. Была ў доктара адзіная слабасць — добрасумленнаму працаўніку многае мог дараваць. Шамякін.

2. чаго ці які. Работнік якой‑н. галіны, сферы працы. Працаўнікі навукі. З кожным днём становіцца лепшым жыццё працаўнікоў калгаснай вёскі. □ Адзін з рэдакцыйных працаўнікоў папрасіў, каб кожны расказаў пра сябе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́са, -ы, мн. -ы, кас, ж.

1. Аддзяленне ў банку і іншых установах, дзе праводзяцца грашовыя аперацыі; памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне.

Разлічыцца ў касе.

Білетная к.

Магазінная к.

2. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства.

Здаць касу.

3. Апарат, на якім адціскаюцца квіткі з указаннем атрыманай сумы, а таксама кабінка, месца, дзе знаходзіцца гэты апарат і работнік, які яго абслугоўвае.

Выбіць у касе булку хлеба.

4. У друкарскай справе: скрынка з наборам друкарскага шрыфту (уст.).

Наборная к.

|| прым. ка́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пла́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які даецца за плату, падлягае аплаце. Улічваючы новыя абставіны, у праграму гімназіі былі ўключаны польская мова і літаратура. Навучанне платнае — 15 злотых у месяц. С. Александровіч. Які атрымлівае грашовую ўзнагароду, плату за сваю работу. Платны работнік. // Звязаны з атрыманнем грашовай узнагароды, платы. Платная пасада.

2. Разм. Які карыстаецца чым‑н. за плату, павінен уносіць плату. А вучні з чыгункі былі платныя, складалі, такім чынам, даход настаўніку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бурла́к ’бурлак’ (БРС, Нас.), ’парабак, батрак’ (КЭС), ’здаравенны чалавек’ (Нас.), ’лайдак, гультай’ (КЭС). Укр. бурла́к, бурла́ка ’бабыль, бяздомны чалавек, халасцяк’. Рус. бурла́кработнік на рачных судах; селянін на заработках; здаравенны хлопец; халасцяк; валацуга’. Польск. burłak (< укр.). Вельмі цёмнае слова. Версіі пра запазычанне (з тат. мовы або з с.-в.-ням.; агляд іх гл. Фасмер, 1, 245–246; Шанскі, 1, Б, 233) пераконваюць слаба. Шанскі, там жа, хоча выводзіць яго з рус. *бурло ’крыкун’ (< бурло ’найбольшы звон на званіцы’). Але гэта вельмі няпэўна. Рудніцкі (1, 263) бачыць сувязь з дзеясловам слав. *burliti ’бурліць’ (параўн. укр. бурли́‑голова ’неспакойны чалавек’, бурлі́й ’крыкун, баламут’). Вельмі няпэўным з’яўляецца вывядзенне Шанскім (там жа) бел. і ўкр. слова з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гайду́к ’гайдук’ (БРС, Яруш.), ’казачок у памешчыка; дарослы слуга, высокі, у прыгожым убранні’ (Шат.), ’служка ў багатага пана; аб’ездчык па віннаму водкупу; чумак, работнік на стругах, барках і да т. п.’ (Нас.). Рус. гайду́к. Запазычанне з укр. гайду́к, польск. hajduk ’тс’ < венг. hajdúk (мн. л. ад hajdú). Фасмер, 1, 383–384; Бернекер, 1, 375; Локач, 61 і далей. Гл. таксама падрабязна Слаўскі, 1, 392. Сюды ж гайду́к ’назва танца’ (Нас.), польск. hajduk ’тс’ (Слаўскі, там жа). Слаўскі лічыць, што ў рус. і ўкр. мовах гайдук — запазычанне з польск. Параўн. і Шанскі, 1, Г, 11. Ст.-бел. гайдукъ вядома з XVI ст. (Булыка, Запазыч., 76). Незразумела, чаму Булыка (там жа) лічыць, што венг. hajduk запазычана з тур. hajdud.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дво́рнік, ‑а, м.

1. Работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома. На тратуары з саўком і мятлою завіхаўся запознены дворнік. Карпаў. А калі Дзіма ішоў са школы, — на вуліцах высіліся цэлыя гурбы, і барадатыя дворнікі ў аўчынных кажухах і валёнках шырокімі драўлянымі лапатамі рассоўвалі іх з сярэдзіны вуліцы да рышткоў. Якімовіч.

2. Разм. Прыстасаванне ў выглядзе стрэлкі, якое служыць для ачышчэння ветравога шкла аўтамашыны ад снегу, вільгаці, пылу. [Снег] залепліваў ветравое шкло машыны. Старанна матляліся «дворнікі», зграбаючы снег. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́зваліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Зрабіць свабодным.

В. арыштаваных.

2. што. Вярнуць назад (захопленае ворагам).

В. горад ад захопнікаў.

3. каго (што). Даць каму-н. магчымасць не рабіць чаго-н., пазбавіць ад чаго-н.; выратаваць ад чаго-н.

В. ад дзяжурства.

Вызвалены работнік (які выконвае грамадскія абавязкі з вызваленнем ад вытворчай работы). В. ад пакарання.

4. каго (што). Звольніць, зняць з работы.

В. ад займаемай пасады.

5. каго-што. Выслабаніць ад чаго-н. грувасткага, цяжкага і пад.

В. рукі.

6. што. Апаражніць, ачысціць.

В. месца для шафы.

В. кніжную паліцу.

В. нумар у гасцініцы (выехаць з яго).

|| незак. вызваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. вызвале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маста́к, ‑а, м.

1. Творчы работнік у галіне выяўленчага мастацтва (жывапісец, графік, скульптар). Мастак-дэкаратар. Мастак-карыкатурыст. □ Пакуль мастак піша партрэт Роліча, я размаўляю з старым рыбаком. В. Вольскі.

2. Чалавек, які творыць у галіне мастацтва, літаратуры. Мастак слова. □ Чорны — раманіст-эпік, мастак-мысліцель, мастак-інтэлектуаліст. Для яго адным з важнейшых прынцыпаў быў прынцып гістарызму. Дзюбайла.

3. Пра таго, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой‑н. справе. [Сушылаў] не толькі ўмеў паляваць і рыбачыць, але і гатаваць быў мастак. Шамякін. [Глеб:] — Гаварыць ты не мастак, гэта я ведаю, а думаць над сваім жыцыём кожны павінен. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)