Пра́льня 1 ’пралля’ (ТС). Да прасці (гл.).
Пра́льня 2 ’памяшканне для мыцця бялізны’ (ТСБМ, Стан.). Да праць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
купэ́, нескл., н.
Асобнае памяшканне, аддзяленне ў вагоне для некалькіх пасажыраў. У вагоне пасажыраў было мала. Пападаліся нават зусім пустыя купэ. Колас.
[Фр. coupé.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зернесушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для сушкі зерня.
2. Механічная ўстаноўка для сушкі зерня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лабара́нцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лабаранта. Лабаранцкія абавязкі.
2. у знач. наз. лабара́нцкая, ‑ай, ж. Памяшканне, пакой для лабарантаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дашча́нік, ‑а, м.
Разм.
1. Памяшканне, будыніна з дошак. За сценамі дашчаніка грукацеў цягнік. Савіцкі.
2. Пласкадонная лодка або невялікае рачное судна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэкары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Прыгожа аформіць (афармляць) што‑н. (будынак, памяшканне і пад.). Дэкарыраваць сцэну. Дэкарыраваць залу кветкамі.
[Ад фр. décorer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́зніца, ‑ы, ж.
Памяшканне пры царкве, у якім захоўваюцца рызы і царкоўныя рэчы. У рызніцы манастыр скай царквы цьмяна гарэла лямпачка. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пако́й 1 ’спакой’ (Нас., Бяльк.). Гл. спакой.
Пако́й 2 ’асобнае памяшканне для жылля ў кватэры, доме, адгароджанае сценамі, перагародкамі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Янк. 2, Шат.). Агульнаслав. і прасл. pokojь ’мір, цішыня’ (гл. спакой); значэнне ’пакой’ развілося ва ўсх.-слав. мовах, а таксама ў польск. і чэш., першапачаткова — аддзеленае памяшканне, дзе можна адпачнуць, мець спакой (гл. Махэк, 468).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́нка ‘пуня’ (Рэг. сл. Віц.). Да тын (гл.), відавочна, памяшканне з вертыкальна пастаўленых калкоў або плах, параўн. тыня́нка ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імша́нік ’уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол’ (ТСБМ), рус., укр. омша́ник ’тс’. Ад імшаны з суф. ‑ік; гл. мох, амшалы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)