Кві́нта ў выразе павесіць нос на квінту (ТСБМ, Янк. БП). Зыходзячы з гісторыка-культурных меркаванняў, запазычанне з польск. kwinta (музычны тэрмін). Параўн. польск. spuścić nos na kwintę ў тым жа значэнні. Трэба адзначыць, што ў польскім выразе іншы дзеяслоў (спусціць), які звязвае метафарычнае значэнне з прамым, паколькі адно са значэнняў польск. kwinta ’найтанчэйшая струна ў скрыпцы’. Такім чынам, першаснае прамое значэнне ’спусціць струну’. Параўн. яшчэ spuścić kwintę z basu ’панізіць тон’ (Слаўскі, 3, 492).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́шчака ’ніжняя сківіца’ (Нас.), малар. па́шчэка ’сківіца ў воўка’ (Нар. лекс.), па́шчыкі ’сківіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). Укр. паще́ка ’пашча, скулы на твары’, рус. па́щеки, пашчеки́ ’сківіцы’, ярасл. ’латкі на кажусе’, польск. paszczeka ’пашча, зеў’, чэш. paštěka ’пашча, жарало’. Паўн.-славянскае. Да па‑ (< прасл. pa‑) і ščeka ’шчака’, якое з’яўляецца роднасным да ст.-ісл. skegg ’барада, нос судна’, skagi ’мыс’ (Педэрсэн, MPKJ, 1, 171; Брукнер, AfslPh, 28, 569; Фасмер, 4, 499). Гл. таксама пашчэнка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заты́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тыкаць ​1.

заты́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць тыкаць ​2.

затыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткнуць.

•••

Вушы затыкаць — старацца не чуць, не слухаць, не звяртаць увагі на тое, што адбываецца.

Хоць (ты) вушы затыкай — пра моцны крык, шум, стукат і пад.

Хоць (ты) нос затыкай — пра цяжкі, непрыемны пах, дух.

затыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заткаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасме́шышча, ‑а, м.

1. Той, з каго (тое, з чаго) смяюцца, кпяць; прадмет насмешак, кпінаў. — Пасмешышча ці дурня з мяне зрабілі, — злосна сказаў .. [Вова] маці. — Разумнікі! Марціновіч. Прыйшлося браць касавокую Хіму, што заседзелася ў дзеўках, і каб не быць пасмешышчам у Ясенях, выбірацца на хутар. Арочка.

2. Здзек, здзекаванне. [Маці:] — Кісні, кісні, ён [Антось] табе нос утрэ і паедзе, а ты на пасмешышча людзям застанешся. Васілевіч.

•••

Выставіць на пасмешышча гл. вымавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упадаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Прыйсціся па густу. [Прахор:] — Ну, глядзіце сабе, як вам — упадабаецца [хата] ці не ўпадабаецца. Зарэцкі. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Відаць, матыў нейкай новае песні ўпадабаўся яму. Кавалёў.

2. Палюбіцца, спадабацца. [Вашыновіч:] — От бо маладыя цяпер якія! Я ж кажу, няхай здаровы жывуць.. Табе яна ўпадабалася, то ты бяры яе сабе на здароўе, але будзь ты чалавекам! Чорны. Асабліва ўпадабалася Міканору Хадоська. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уце́рці, утру, утрэш, утрэ; утром, утраце; пр. уцёр, уцерла; заг. утры; зак.

1. што. Праціраючы, заставіць якое‑н. рэчыва пранікнуць у скуру і пад. Уцерці мазь. Уцерці пасту.

2. каго-што. Выцерці, абцерці каго‑, што‑н. Адыходзіў мой бацька ў паход, — Слёзы ўцёр мне далоняй гарачаю. Нядзведскі.

•••

Уцерці (падцерці) нос каму — атрымаць верх над кім‑н., паказаць яўную перавагу ў чым‑н.

Уцерці слёзы каму — уцешыць, заспакоіць у горы каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кана́рхаць, кынаркыць ’чытаць каноны і казаць стыхіры ў царкве’, ’дакучліва і са слязьмі выпрошваць’, кынаркыньня ’вымаганне’, кынаркыла ’вымагальнік’ (Гарэц., Нас., Яўс.), канархіст(а) ’лобры спявак, пачынальнік спеваў’, ’запявала’, ’забаўнік’ (Нас.). Рус. конархать ’чытаць каноны ў царкве’, смал. ’дакучліва прасіць’, укр. канархати ’спяваць на клірасе’ ’гаварыць у нос’, ’гібець’, ст.-рус., ц.-слав. конархати. З грэч. κανοναρχώ ’чытаю каноны’ (Фасмер, 2, 307). Значэнне ’прасіць’ узнікла ў XVIII ст., калі бедныя вучні спяваннем канонаў •зараблялі сабе па пражытак (Насовіч, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клю́ка1 ’качарга, гак’ (Касп., Маш., Тарнацкі, Studia). Укр. клюка, рус. клюка, ст.-рус. клюка, серб.-харв. кљу̏ка, славен. kljúka, польск. kluka, чэш. klíka, в.-луж. kluka ’тс’. Лічыцца праславянскім вытворным з ка‑суфіксацыяй (SP, 1, 89). Першасны славянскі дзеяслоў *klʼuti не захаваўся, але верагоднасць яго існавання падтрымлівае літ. kliúti ’чапляцца’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш далёкая: лац. clāvis ’ключ’, ст.-грэч. κλάίς ’тс’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 56).

Клю́ка2нос’ (Жыв. сл.). Гл. клюка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ркаць, му́ркнуты, мурну́ць, муркота́ць ’ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур» (пра ката)’, ’мармытаць, бурчаць, гаварыць сабе пад нос’ (ТСБМ, Выг. дыс., ТС; З нар. сл., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), ’паціху падаваць голас’ (ТС). Укр. му́ркати, му́ркнути, муркота́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Балтызм. Параўн. літ. mur̃kti, murkúoti, murksóti ’мурлыкаць’, ’сядзець прыжмурыўшыся’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85). Сюды ж пін. му́рка ’мянушка сабакі’ (КЭС). Спрошчана як гукапераймальнае тлумачыць паходжанне Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 72, 79). Гэтак жа і аўтары ЕСУМ (4, 538).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наста́лак (пасталоў ’сякера для кляпання кос’ (драг., Жыв. сл., Клім.). Ад настиліць ’наварыць сталлю’ (Бяльк.), настилюваты ’пакрываць сталлю’ (драг., Жыв. сл.), настальваць ’наводзіць што-небудзь жалезнае сталлю’ (Нас.), да сталь (гл.); настиліць ’набіць’ (Бяльк.) узнікла на базе папярэдняга значэння, параўн. настиліць зубы ’ўдарыць па зубах’ (Грыг.), настиліваць ’перан. рабіць ударамі сіне-барвовыя знакі’: пакалываць, насталиць кому носъ, вочы (Нас.), з далейшым развіццём семантыкі параўн. насталіць нос ’паставіць у няёмкае становішча’, насталіць (каго-небудзь) ’падгаварыць, сагітаваць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)