нос, -а, мн. насы́, насо́ў, м.

1. Орган нюху, які знаходзіцца на твары чалавека або мордзе жывёлы.

Н. з гарбінкай.

2. Дзюба ў птушкі.

Бусляняты закідваюць насы ўгору.

3. Пярэдняя частка судна, лодкі, самалёта і пад.

4. Аб выступаючай пярэдняй частцы якога-н. прадмета.

5. Тое, што і насок (у 2 знач.).

Туфлі з вострымі насамі.

Рымскі нос — вялікі, правільнай формы нос з гарбінкай.

Бубніць сабе пад нос (разм.) — гаварыць вельмі ціха, незразумела.

Вадзіць за нос каго — абяцаць і не выконваць; уводзіць у зман (разм.).

Вярнуць нос (разм.) — адносіцца да каго-н. з пагардай.

Драць нос — важнічаць, задавацца (разм.).

3-пад (самага) носа (узяць, украсці; разм.) — на вачах у каго-н., у непасрэднай блізкасці ад каго-н.

На носе (разм.) — вельмі скора, у самы блізкі час (адбудзецца што-н.).

Носам рыць (груб.) — выказваць сваю незадаволенасць кім-, чым-н.

Нос у нос; носам к носу (разм.) — вельмі блізка адзін да аднаго.

Пад самым носам (разм.) — блізка, у непасрэднай блізкасці ад каго-, чаго-н.

Пакінуць з носам каго (разм.) — абдурыць, падмануць.

Соваць нос (разм., неадабр.) — умешвацца не ў сваю справу.

|| памянш.-ласк. но́сік, -а, мн. -і, -аў м. (да 1 знач.), насо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 і 5 знач.).

|| прым. насавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нос в разн. знач. нос, род. но́са м.;

прямо́й нос прамы́ нос;

вздёрнутый нос задзёрты (кірпа́ты) нос;

нос корабля́ нос карабля́;

води́ть за́ нос вадзі́ць за нос;

заруби́ть на носу́ зарубі́ць на но́се;

показа́ть нос паказа́ць нос;

оста́ться с но́сом заста́цца (аста́цца) з но́сам;

пове́сить нос зве́сіць (спусці́ць) нос;

ткнуть (кого́-л.) но́сом (во что́-л.) ты́цнуць (каго́е́будзь) но́сам (у што-не́будзь);

уткну́ться но́сом (во что́-л.) уткну́цца но́сам (уткну́ць нос) у што-не́будзь;

задира́ть нос задзіра́ць нос;

сова́ть нос (во что́-л.) утыка́ць нос (у што-не́будзь);

не ви́деть да́льше своего́ но́са не ба́чыць дале́й свайго́ но́са;

из-под са́мого но́са з-пад са́мага но́са;

пе́ред но́сом пе́рад но́сам;

на носу́ на но́се;

клева́ть но́сом клява́ць но́сам;

нос к но́су, но́сом к но́су нос у нос;

под но́сом пад но́сам;

не по́ носу (кому́-л.) не ў нос, не да спадо́бы (каму-не́будзь);

натяну́ть, накле́ить, наста́вить, налепи́ть нос (кому́-л.) наста́віць нос (каму-не́будзь);

держа́ть нос по́ ветру трыма́ць нос па ве́тры;

с гу́лькин нос як кот напла́каў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

нос м., в разн. знач. нос;

кірпа́ты н. — курно́сый нос;

н. бу́льбінайнос карто́шкой;

арлі́ны н. — орли́ный нос;

ры́мскі н. — ри́мский нос;

н. карабля́нос корабля́;

на но́се — на носу́;

пад но́сам — под но́сом;

зве́сіць (апусці́ць) н. — пове́сить нос;

уткну́цца но́сам у што-не́будзь — уткну́ться но́сом во что́-л.;

хлі́паць но́сам — шмы́гать но́сом;

усу́нуць н. не ў сваю́ спра́ву — су́нуть нос не в своё де́ло;

фі́гай но́са не даста́ць — фи́гой но́са не доста́ть;

вадзі́ць за н. — води́ть за́ нос;

заста́цца з но́сам — оста́ться с но́сом;

з-пад (са́мага) но́са — из-под (са́мого) но́са;

пе́рад са́мым но́сам — пе́ред са́мым но́сом;

зарубі́ць сабе́ на но́се — заруби́ть себе́ на носу́;

ты́цнуць но́сам — (каго, у што) ткнуть но́сом (кого, во что);

не ба́чыць дале́й свайго́ но́са — не ви́деть да́льше своего́ но́са;

ты́цкаць у н. — ты́кать (сова́ть) в нос;

аж н. гне́цца — аж за уша́ми трещи́т; уплета́ет за о́бе щёки;

паказа́ць (вы́сунуць) н. — показа́ть (вы́сунуть) нос;

уце́рці н. — (каму) утере́ть нос (кому);

уткну́ць свой н. — су́нуть свой нос;

(хоць) кроў з но́са — (хоть) кровь и́з носу;

н. у н.нос в нос;

н. з но́самнос с но́сом;

но́сам к но́су — но́сом к но́су;

не пака́зваць но́са — не каза́ть но́са;

з но́саразг. с но́са;

трыма́ць н. па ве́тры — держа́ть нос по́ ветру;

паве́сіць н. на кві́нту — пове́сить нос на кви́нту;

рыць но́сам — рыть но́сом;

хоць н. затыка́й — хоть нос затыка́й;

вярну́ць (адваро́чваць) н. — вороти́ть нос;

но́сам круці́ць — вороти́ть ры́ло;

біць у н. — рази́ть, си́льно па́хнуть;

не ў н. — не по́ носу;

дзю́баць но́сам — клева́ть но́сом;

но́сам натаўчы́ — но́сом ткнуть; кру́кам но́са не даста́ць не подступи́ться (к кому);

задзіра́ць (драць) н. — драть нос;

пакі́нуць з но́сам — оста́вить с но́сом;

кама́р но́са не падто́чыцьпогов. кома́р но́са не подто́чит;

у сямі́ ня́нек дзіця́ без но́сапосл. у семи́ ня́нек дитя́ без гла́зу;

не сунь но́са ў чужо́е про́сапосл. не суй но́са в чужо́е про́со

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

нос, ‑а; мн. насы, ‑оў; м.

1. Выступ паміж вачамі і ротам на твары чалавека або мордзе жывёлы, які з’яўляецца пачаткам дыхальных шляхоў і органам нюху. Я пацягнуў глыбока носам і шапнуў тату: — Чуеце, як пахне хлеб... Пальчэўскі. Алесь прыхінуўся да Шуры, паклаў на плячо галаву. Ужо носам пасвіствае. Навуменка. Са злосці .. [воўчы важак] ляснуў зубамі, брыкнуў задам, панура чмыхнуў носам і, крадучыся, рушыў наперад. Чорны.

2. Дзюба ў птушкі. Буслы клякочуць, бусляняты Пішчаць жалобна, як шчаняты, Насы закідваюць угору. Колас. Хто б дзятла ведаў, каб не яго доўгі нос! Прыказка.

3. Пярэдняя частка судна, лодкі, самалёта і пад. Чатыры вялікія чорныя лодкі адна за адной чыркнулі насамі па пяску. Брыль. Паправіўшы курс на чатыры градусы, Сіняўскі паставіў нос самалёта на захад. Алешка. Танк спыніўся, нязграбна ўткнуўшыся носам у канаву. Шамякін.

4. Аб выступаючай пярэдняй частцы якога‑н. прадмета. Крышыла лёд, Крышыла скалы аб нос бетоннага быка... Кляшторны. На самым носе пясчанай касы прытулілася невялікая вёска. В. Вольскі.

5. Тое, што і насок (у 1 знач.). Боты з тупымі насамі. □ Ногі былі мокрыя вышэй каленяў, і я з жалем успомніў пра свае юхтовыя боты, сумна глянуўшы на камашы з вострымі насамі. Кірэенка.

•••

Арліны носнос з гарбінкай.

Рымскі нос — вялікі, правільнай формы нос з гарбінкай.

Аж нос гнецца у каго — прагна, з апетытам есць хто‑н.

Астацца з носам гл. астацца.

Без фігі не да носа — аб ганарыстым чалавеку, да якога ніяк нельга падступіцца.

Біць (даваць) у нос гл. біць.

Бубніць (сабе) пад нос гл. бубніць.

Вадзіць за нос гл. вадзіць.

Ветрыць носам гл. ветрыць.

Высунуць (выткнуць) нос гл. высунуць.

Вярнуць нос гл. вярнуць ​2.

Далей свайго носа не бачыць гл. бачыць.

Драць нос гл. драць.

Дулю табе (яму, ім і пад.) пад нос гл. дуля.

Заараць носам (зямлю) гл. заараць.

Задраць нос гл. задраць.

Зарубіць (сабе) на носе гл. зарубіць.

Зарыць носам (зямлю) гл. зарыць.

Застацца з носам гл. застацца.

З-пад (самага) носа — на вачах у каго‑н., у непасрэднай блізкасць ад каго‑н.

Камар носа не падточыць (не падаткне, не падсуне) гл. камар.

Кляваць (дзюбаць) носам гл. кляваць.

Крукам (шастом) носа не дастаць гл. дастаць.

Круціць носам гл. круціць.

На носе — вельмі скора, у самы блізкі час (адбудзецца што‑н.). [Сабураў:] — Ні адна са стратэгічных задач не дасягнута, а зіма на носе. Навуменка.

Не ў нос (не па носе) — не даспадобы.

Нос адвярнуць гл. адвярнуць.

Носам рыць гл. рыць.

Носам чуць гл. чуць.

Носа не ўбіць гл. убіць.

Нос у нос; носам к носу — вельмі блізка адзін да другога; твар у твар. Дні праз тры Міхась сустрэўся з камендантам нос у нос... Якімовіч.

Павесіць (апусціць, звесіць) нос гл. павесіць.

Пад (самым) носам; перад (самым) носам — блізка, побач, у непасрэднай блізкасці ад каго‑, чаго‑н.

Пакінуць з носам гл. пакінуць.

Паляцець носам гл. паляцець.

Соваць (сунуць, тыцкаць) нос гл. соваць.

Соваць (тыцкаць) пад нос гл. соваць.

Сунуцца з (сваім) носам гл. сунуцца.

Трымаць нос па ветры гл. трымаць.

Тыцнуць носам гл. тыцнуць.

Уткнуцца носам гл. уткнуцца.

Уцерці (падцерці) нос гл. уцерці.

(Хоць) кроў з носа гл. кроў.

Хоць (ты) нос затыкай гл. замыкаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нос м

1. анат Nse f -, -n;

арлі́ны нос dlernase f;

гавары́ць у нос durch die Nse sprchen*; näseln;

2. (дзюба ў птушкі) Schnbel m -s, Schnäbel;

3. (карабля, самалёта і г. д.) Bug m -(e)s, Büge;

пакі́нуць каго з носам разм j-n übertö́lpeln, prllen vt, zum Nrren hlten*;

заста́цца з носам разм das Nchsehen hben, leer usgehen*, nverrichteter Dnge bziehen*;

паве́сіць нос (на кві́нту) разм den Kopf hängen lssen*;

вадзі́ць за нос каго разм an der Nse hermführen; nsführen неаддз vt;

задзіра́ць нос разм die Nse hoch trgen*; hchnäsig sein;

не ба́чыць дале́й за сво́й нос разм nichts ußer der igenen Nsenspitze shen*;

трыма́ць нос па ве́тры ≅ den Mntel nach dem Wnde hängen;

з-пад са́мага носа vor der Nse weg;

з носа pro Nse, pro Persn;

носа не пака́зваць sich nicht shen lssen*;

пхаць [ты́каць] нос у што sine Nse in etw. stcken, sich in etw. inmischen;

ты́цнуць носам каго у што разм j-n mit der Nse auf etw. (A) stßen* [drücken];

падце́рці нос каму j-n übertrmpfen, j-n usstechen*;

то́ркаць носам innicken vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Нос1нос, дзюба, завостраная частка прадмета’ (Бяльк., Шатал., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ, ТС), укр. ніс ’тс’, рус. нос, польск., чэш., славац., н.-луж. nos ’тс’, в.-луж. nós, славен. nós ’тс’, серб.-харв. но̑с ’тс’, макед., балг. нос ’тс’. Прасл. *nosъ: адпавядае літ. nósis, лат. nãss, ст.-прус. nozy, ст.-інд. nāsā, лац. nāsus, ст.-в.-ням. nasa (Фасмер, 3, 84; Бязлай, 2, 228; Шустар-Шэўц, 14, 1022). У аснове матывацыі сувязь з ’рэзаць’ (’выступаць’), параўн. асец. nos ’шрам’, суадносіцца з нож, заноза (Макоўскі, Мир слов и значений, 139).

Нос2, звычайна ў спалучэннях: на но́се ’вельмі скора, у самы блізкі час’ (Сл. ЦРБ), на носу́ ’пра хуткае з’яўленне’: Ужэ весна на носу́ (ТС). Магчыма, першапачаткова аддзеяслоўны назоўнік ад насіць ’быць цяжарным’, параўн. тураўск.: У ее ужэ трое дзецей і чэцвёртое на носу́ (ТС), брасл. носная ’цяжарная’ (Сл. ПЗБ), рус. носить ’нараджаць’, носы ’перыяд цяжарнасці’ і пад. Развіццё значэння ад ’напярэдадні родаў’ (параўн. рус. на сносях) да ’вельмі хутка, вельмі блізка’, магчыма, у выніку народнаэтымалагічнага збліжэння з нос1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нос; нюхаўка (разм.); табакерка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вы́сморкать сов. вы́смаркаць;

вы́сморкать нос вы́смаркаць нос;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

гугня́віць, -ня́ўлю, -ня́віш, -ня́віць; незак.

Гаварыць у нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

гу́лькин / с гу́лькин нос прост. з камаро́ў нос.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)