Мах1 ’адзін хуткі рух чым-небудзь у паветры’, ’промах’, ’вялікі кавалак, прастора (поля)’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Шат., Бяльк.), мсцісл. мах! махінь! махунь! ’пра лёгкае шпурлянне’ (Нар. лекс.), мах, махць! — для імгненнага руху (Сл. ПЗБ), ’умомант’, на махі ’ўзмахамі’, ’жэстамі (аб мове глуханямых)’ (ТС). Утворана ад дзеяслова маха́ць (гл.).

Мах2, махі́, махе́ц ’вельмі вялікі, высокі чалавек’, махонец ’велікан’, ма́хоць, ма́хінь ’велічэзнасць’ (ТС). У выніку развіцця семантыкі лексемы мах1 ’мах’ > ’вялікі мах’. Параўн. і дзеяслоў вы́махаць ’вырасці вялікім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пенцюха́йла, пенцяле́й ’непаваротлівы, тоўсты’, ’цюхцяй, неразвіты’ (Нас.). Можна супаставіць з рус. пе́ндюх ’цяльпук, мяла’, ’пуза’, ’нехлямяжы, нязграбны, няспрытны чалавек’, якое звязваюць з пень (Мацэнаўэр, LF, 12, 331; Праабражэнскі, 2, 36); збліжаюць з укр. бендюх, бендюг ’бруха, унутранасці’ (Фасмер, 3, 232), альбо выводзяць з уласнага імя Пенцеле́й, рус. Пе́нтелей з Пантелеймон < грэч. Παντέλειος < παντλήμων < παντάλας ’самы няшчасны’ (Нас., 397; Папоў, Из истории, 35). Параўн. таксама пянцю́х ’абрубак дрэва’, ’таўстун’ (гл.). Суфікс ‑айла ў адпрыметнікавых утварэннях, параўн.: даўгайлавысокі’, дыга́йла ’цыбаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Весяліць, пацяшаць чым‑н. цікавым, забаўным. [Лабановічу] было надзвычайна вісела, язык развязаўся, ён забаўляў паненак; яны слухалі і смяяліся. Колас. [Эдвард Лявэр] узяў дзіця на рукі, прытуліў да сяк, падняў яго высока на руках, пачаў усміхацца, забаўляць дзіця, цмокаць яму губамі. Чорны. // Займаць гаворкай, адцягваць увагу ад чаго‑н. — Не забаўляй, вон з поля! — крычыць высокі. — Чаго зубы загаворваеш!.. Галавач. // Даглядаць, няньчыць. Цэлы дзень забаўляла бабка ўнучку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здо́льны, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑льна.

1. Які мае здольнасць (у 1 знач.); які можа або ўмее што‑н. рабіць. Здольны захапляцца. □ Высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны. Дубоўка. Героі любоўнай лірыкі Танка — маральна здаровыя людзі, яны здольны на глыбокае і моцнае пачуццё. У. Калеснік.

2. Які мае здольнасці (у 2 знач.); таленавіты. Здольны артыст. Здольны інжынер. □ «Няўжо гэта праўда, што .. [Аленка] такая здольная?» — думаў Сцёпка і не хацеў даваць веры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неразбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што цяжка разабраць, прачытаць. Алесь падаў сакратару ліст — кавалачак паперы ў клетку, спісаны крывым, неразборлівым почыркам. Галавач. Высокі, белабрысы камендант доўга гартаў акты, углядаўся ў неразборлівыя каракулі падпісаў. Асіпенка. // Незразумелы, няясны. Гутарка прысутных злівалася ў неразборлівы гоман. Пестрак. З вагона, у тлуме галасоў, пачуўся неразборлівы адказ. Пальчэўскі.

2. Які не вызначаецца разборлівасцю, патрабавальнасцю. Неразборлівае карыстанне сродкамі выражэння [у паэме] прывяла да пэўнай аднастайнасці, рытмічнай і маляўнічай. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Стойка перажыць, перанесці што‑н.; вытрываць. У выглядзе высокага бялявага маўчуна амаль зусім не было нічога семіцкага, і ён вось пратрываў ужо блізу два гады ў палоне. Брыль.

2. Прадоўжыць сваё дзеянне, не спыняючыся. Халады пратрываюць да красавіка.

3. Захавацца, праіснаваць нейкі час. Тут нават калі зрабіць высокі насып, і то ён доўга не пратрывае, яго зараз жа размые, знясе паводка. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае высокі чын, сан. І пад’ехаў князь той сакавіты, Серабром і золатам расшыты, Зіхаціць, як ясная зара. Бялевіч. [Валуеў] любіў пагаварыць пра карысць Расіі, асабліва, калі слухаюць санавітыя людзі. Караткевіч.

2. Паважны; важны з выгляду. Сама Гертруда з роўнай усмешкай на сціснутых губах абняла санавітага чалавека. Чорны. // Які ўласцівы такому чалавеку. Людзі ходзяць урачыста. У святочных строях, А з павагай, з сакавітай, — Ходзяць, як героі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́нар, ‑а, м.

1. Самы высокі мужчынскі голас. Лірычны тэнар. Драматычны тэнар. □ І набірае сілы песня, і нечы юначы тэнар ужо імкне ўгору, вядзе яе, звонкую, галасістую. Хадкевіч. І звінеў задорны тэнар, плылі ўслед за ім лагодныя мары. Ваданосаў. // Спявак, які мае такі голас. Міша сказаў, тэатральным жэстам выкінуўшы ў бок Альберта руку: — Прашу мець на ўвазе — лірычны тэнар. Ярашэвіч.

2. Духавы музычны інструмент, які ўваходзіць у склад духавога аркестра.

[Іт. tenore.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвы́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узвысіць.

2. у знач. прым. Размешчаны на больш высокім узроўні; высокі. Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі.

3. перан.; у знач. прым. Поўны глыбокага зместу, значэння; высакародны. З гэтай парослай муравою сцежкі, што вядзе мяне ад бацькоўскай хаты ў далёкі свет, пачынаецца тое, што мы называем вялікім і ўзвышаным словам Радзіма. Марціновіч. Рэвалюцыя акрыліла мастацтва прыгожымі і ўзвышанымі ідэаламі. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шама́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Займацца шаманствам; выконваць абрад шаманства. — Анкат, гэта і ёсць шаман? — запытаў я ціха. — Шаман, шаман. — А што ён робіць? — Шаманіць, з духамі гаворыць, хворага лечыць. Бяганская. // перан. Чараваць. Шаманіць над катлом чабан З даўгім нажом, З двухзубцам. Барадулін. Па берагах не вельмі высокі, але стромкі меднастволы кедрач, густыя зараснікі тальніку, на рацэ дзе-нідзе чарнеюць лункі, ля якіх шаманяць над стаўнымі сеткамі рыбакі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)