кіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; незак., што.

Награваць вадкасць так, каб яна кіпела; даводзіць да кіпення. Кіпяціць ваду. / Пра пасудзіну, у якой награваюць вадкасць да кіпення. Кіпяціць чайнік. Кіпяціць самавар. // Трымаць, варыць у кіпячай вадкасці. Кіпяціць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадака́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Спецыяльнае збудаванне для помпаў, якія перапампоўваюць ваду з вадаёмаў да месца яе выкарыстання. Вежа вадакачкі. □ Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зеленню раслін. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

1. каго-што. Намыльваць мылам з вадою. Пакуль [Юхневіч] мыліў і мыў рукі, ад якіх ішоў пах бензіну, сястра Андрэя пачысціла яму пінжак. Савіцкі.

2. што. Распускаць мыла ў вадзе. Мыліць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Плюхаючы, разліць. [Ладуцька:] — [Аляксей Гусак] такі высокі, тоўсты... І ходзіць роўненька — поўную шклянку вады пастаў яму на галаву, не расплюхае. Паслядовіч. Буланы нават не запыніўся перад мастком, адно расплюхаў капытамі рудую ваду. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перагара́ць (перэгора́ць) ’знікаць (пра малако каровы)’ (усх.-палес., Жыв. сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ’згараць’ > ’знікаць’. Параўн. выгара́ць ’высыхаць (пра ваду)’ (ТС) і літ. garė́ti ’выпарвацца’, што дае падставы для ’гібрыднага” ўтварэння (Цыхун, Междунар. конф. балтистов, 238). Да пера- і гарэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плату́шнік ’лодка, выдзеўбаная з дрэва’ (Жд. 3) — у слоўніку, відаць, памылкова пату́шнік. Да платаць?. параўн. польск. płatać ’рабіць жолаб, выдзёўбваць’ (Банькоўскі, 2, 620), з якога і plahva > плотва (гл.). Для таго, каб зрабіць выдзеўбаную частку лодкі разложыстай, руды лілі гарачую ваду і ставілі распоркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акано́м, ‑а, м.

Гіст. Службовец у панскім маёнтку, які кіраваў гаспадаркай. Вінцук ужо сам быў з вусамі і кіраваў маёнткам, праз аканомаў, зразумела. Гурскі. [Сцёпка:] — Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускаламу́ціцца, ‑муціцца; зак.

Стаць, зрабіцца каламутным; замуціцца (пра ваду, вадкасць). То дзьме «марапа» — вецер з поўдня, гонячы невысокія пеністыя хвалі, то раптам пачынае лютаваць шалёны «норд» і так расхвалюе мора, што яно ўскаламуціцца аж да дна. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валнавацца ’кіпець’ (пра ежу) (Жд.). Рус. волноваться ’хадзіць хвалямі’, волновать ’моцна кіпець (пра ваду)’. Да *вална ’хваля’, прасл. *vьl‑. У гэтым слове можна бачыць як семантычнае новаўтварэнне, так і захаванне аднаго са значэнняў кораня *vьl‑; параўн. ст.-рус. і ц.-слав. вълати ’прыводзіць у рух, узрушаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́плюхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Разм. Выліць з размаху. Выплюхнуць ваду з вядра. // перан. Выказаць адным разам усю злосць, гнеў і пад. Дагэтуль спакойны, стрымана-моцны, пан быў у ярасці, быццам адразу хацеў выплюхнуць свой гнеў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)