шмыг, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шмыгаць — шмыгнуць. [Тарас:] Пакуль я схапіў аўтамат, дык ён [Віткоўскі] гэтым часам шмыг у кусты і даў драла ў лес. Гурскі. Шустры жоўценькі клубок Шмыг са сцежкі пад дубок. Ад квактухі ён адстаў, Ціўкаць жаласна пачаў: — Памажыце, ціў-ціў-ціў, Маці родную знайсці. Галіноўская. Верабейчык — ціў-ціў-ціў! — Носам вострым пакруціў, Лапкай шоргнуў па суку, Крыллем пляснуў па баку І ў каноплі мігам — шмыг! Дзеружынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штэ́мпель, ‑я, м.
1. Від пячаткі з выпуклым адбіткам або надпісам. — То шукай яго, калі ён твой знаёмы, у турме, — строга сказаў.. [местачковец] і загрукаў паштовым штэмпелем па канвертах. Якімовіч. // Адбітак, зроблены такой пячаткай. Паштовы квіток са штэмпелем і цяпер ляжыць у бакавой кішэні .. ватоўкі [Міканора]. Кулакоўскі. А з Далёкага Усходу пісьмы з вайсковымі штэмпелямі ішлі яшчэ доўга. Ракітны.
2. Уст. Від штампа (у 1 знач.), якім выбіваюць рысунак на манетах, медалях і пад.
[Ням. Stempel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які абазначаецца ў формулах умоўным сімвалам — лацінскай літарай N, n у значэнні: любы, які хочаш, усякі (пра велічыні). Энны член. Энны лік.
2. перан. (звычайна са словамі: «колькасць», «лічба»). Нявызначанай велічыні, колькасці, вялікі, неабмежаваны. І ўсё ж сваёй шчодрай рукой Выдала [восень-бухгалтарка], згодна з патрэбамі, Энную суму для ўцехі людской... Кляўко. Ведаю: прысніцца на зорцы ў бядзе радзімы белы абрус, бярозка з-пад Мінска на эннай вярсце, белая Белая Русь. Стрыгалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ваза́к ’возчык’ (БРС, Янк. I). Рус. смал. возак ’тс’. Да вазіць, воз. Адно са шматлікіх утварэнняў ад воз‑ з такімі ж значэннямі; параўн. возчык, вознік, вазюр, вазец, н.-луж. woznik ’фурман’, серб.-харв. во̀за̄р, во̀зац, во̀за̄ч ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́зы ’цесныя сувязі; тое, што звязвае, аб’ядноўвае (вузы братэрства і пад.)’ (БРС, КТС). Кніжнае запазычанне з рус., дзе са ст.-рус. оуза, ст.-слав. ѫза, вѫза (Крукоўскі, Уплыў, 29), параўн., аднак, яшчэ ў Зізанія оузы, ланцꙋхи, вѧзане.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́бухаць праст. ’выпіць, выліць, з’есці чаго-небудзь многа’ (БРС, Жд., 3). Да бу́хаць ’стукаць, біць, есці з шумам, хутка піць, ліць’; параўн. аналагічныя ўжыванні іншых дзеясловаў са значэннем ’біць, стукаць і інш.’: трахнуць, хлопнуць і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнять ’абмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца’ < łacny. Да лацно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляўка́с ’грунт пад афарбоўку або пазалоту на драўляных вырабах’ (ТСБМ). Запазычана з с.-грэч. λευκάς ’замазка з вапны і гліны’ < ст.-грэч. λευκός ’белы, ясны, сівы’, ’золата, змешанае са срэбрам’ (Фасмер, Этюды, 112; Мацэнаўэр, Cizí sl., 240).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вясёланка, вясёлонка ’святліца’ (брасл., Карскі, Труды) — рэгіянальнае ўтварэнне ад вясёлы (гл.) са значэннем ’светлы’, параўн. рус. калуж. весёлая ночь ’светлая, месячная ноч’, вясёлка ’адкрытае месца, якое асвятляецца і саграваецца сонцам’, і памяншальна-ласкальнага суф. ‑он‑к‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канстыту́цыя ’асноўны закон дзяржавы’, ’будова арганізма, склад цела’ (ТСБМ) кансцітуцыя (Яруш.). Ст.-бел. конституция, констытуция, констытуцыя ’укладанне, устанаўленне’ (XVI ст.), са ст.-польск. konstytucja, якое з лац. cōnstitūtiō ’устанаўленне’, ’арганізацыя, стан’ (Слаўскі, 2, 431; Булыка, Запаз., 167).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)