абле́так, ‑тка, м.
Абл. Жывёліна ва ўзросце двух год; жывёліна, якая пералетавала. Ён [Сымон] гадае так і гэтак Ды глядзіць у гушчарняк, Як ваўчок, як той аблетак, Ды не вырвацца ніяк. Колас.
•••
На аблетак — каб аблетавала, праляжала лета (звычайна пра дровы). Бацька нават не паспеў навазіць і накалоць на аблетак дроў, як нечакана снег узяўся вадою. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інфарма́тар, ‑а, м.
1. Той, хто інфармуе, паведамляе пра што‑н. — Як жа мне ўзяць на сябе.. ролю даносчыка, ролю шпіка? — У вас вельмі адсталыя, аднак, уяўленні. Не шпік і не даносчык, а звычайны інфарматар. Лынькоў.
2. Тое, што і інфармант. Машынскі адкрыў у асобе Пяткевіча надзвычай добрага інфарматара і ад яго запісаў многа этнаграфічных матэрыялаў. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каду́к, ‑а, м.
Разм. Чорт, д’ябал. — А чаму ты не будзеш там? Куды цябе кадук схапіць пад той час. Машара.
•••
Кадук з ім (з ёй, з імі, з табой, з вамі) — хай сабе будзе і так, нічога дрэннага тут няма (быць не можа).
Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’арганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
1. Аб’яднаць, згуртаваць для якой‑н. мэты; арганізаваць. З’арганізаваць масы.
2. Стварыць, заснаваць што‑н., пакласці пачатак існаванню чаго‑н. Адным словам, у той вечар, як выступіў Шульга, у нас быў гэтакі зрух, што я ўжо радаваўся: рагазінцы першымі ў раёне з’арганізуюць калгас. Сабаленка.
3. Наладзіць арганізацыйна. З’арганізаваць вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бунта́р, ‑а, м.
Удзельнік бунту 1. Калі Радзівіл акрыяў, дык загадаў працаваць усе лясы аколіцы, каб знайсці бунтара Саўку Траяна. Гурскі. // Той, хто пратэстуе супраць чаго‑н., хто заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым‑н. [Абаронца:] — Паводка ўваходзіла ў берагі, і бунтары канчалі універсітэт, наступалі на дзяржаўную службу, рабіліся стараннымі чыноўнікамі і дзеячамі ў розных галінах жыцця. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лупяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Аднакр. да лупіць 1 (у 2, 3 і 4 знач.). [Сасноўскі] лупянуў каня раз і другі, той.. рвануўся ў галоп і мчаўся па рэдкалессю, як віхор. Чарнышэвіч. [Сабольскі:] — Аграбілі... Тыя — грошы лупянулі, гэтыя — па душу прыйшлі. Пташнікаў. — Будзе дождж — сказаў Сашка. — Доўга не будзе, а — вялікі. Можа нават і з градам.. лупянуць. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.
1. Металічны грашовы знак. Спытаўшы, як яго завуць, Місюк працягнуў хлопчыку белую манету. Пальчэўскі. [Чырвонаармеец] нёс у шапцы кучу залатых манет. Бядуля.
2. зб. Разм. Металічныя грошы. Чаканіць манету.
•••
Адплаціць (плаціць) той жа манетай гл. адплаціць.
Звонкая манета — тое, што і манета (у 2 знач.).
Прыняць за чыстую манету гл. прыняць.
[Лац. moneta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канстру́ктар, ‑а, м.
1. Той, хто канструюе што‑н., стварае канструкцыю (у 1, 2 знач.). Інжынер-канструктар. □ [Студэнты] у недалёкім будучым — інжынеры: хто — будаўнік, хто — механік, хто — канструктар, хто — тэхнолаг. Хадкевіч.
2. Набор дэталей і матэрыялаў для канструявання (дзецям). У Колі быў дзень нараджэння, і яму прынеслі шмат падарункаў. І металічны канструктар, і вялікі зялёны самазвал, і кубікі. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капа́ч, ‑а, м.
Разм.
1. Прылада для капання зямлі, выкопвання караняплодаў і пад. Жанчыны ў доўгіх спадніцах капаюць бульбу і гэтаксама стаяць, абапёршыся на капачы, каб адышла спіна. Адамчык.
2. Той, хто займаецца капаннем зямлі; землякоп.
3. Пра марудлівага, лянівага чалавека. — Капач ты з-пад цёмнае хмары, хлеба замясіць не ўмееш, хаты ніколі, як людзі, не падмяцеш! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карэкціро́ўшчык, ‑а, м.
1. Той, хто вядзе, ажыццяўляе карэкціроўку (у 1 знач.). Праз увесь час кананады карэкціроўшчыкі ўладалі тэлефоннымі правадамі, і гарматы колькі разоў зменьвалі прыцэлы. Чорны.
2. Самалёт, з якога вядзецца карэкціроўка артылерыйскага агню. Не паспеў Кастусь дамовіцца з Масквой, як над лесам каршуном праплыў лёгкакрылы карэкціроўшчык. Ён зрабіў разварот і ўжо ішоў проста на зямлянку радыстаў. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)