падру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца пад рукамі, заўсёды ёсць. Уздоўж сцен — два ложкі, зробленыя з падручнага матэрыялу. Крапіва.
2. Які выконвае падсобную работу. Падручныя рабочыя. / у знач. наз. падру́чны, ‑ага, м. Салдату далі двух падручных капаць ямы, ён жа садзіў шчэпы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разга́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгадваць — разгадаць.
2. Адказ, рашэнне загадкі, чаго‑н. тайнага, незразумелага; адгадка. І тады адразу прыходзіць да мяне разгадка. Сорам! Вось што ёсць у гэтай наўмыснай грубаватасці Міхася. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздурэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.
Разм. Пачаць моцна дурэць. [Шура:] — Ой, раздурэўся нешта дзядзька! Нябось скажу цётцы. Крапіва. Галоўкі ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці: раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́чачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да рака; маленькая рака. Росіца — рэчачка маленькая, як конаўка. Навуменка. Там невялічкае балотца ёсць, і рэчачка адтуль зачынаецца, малюсенечкая, і злучаецца з другой рэчкай, што ў нас Целяшовым Дубам завецца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трая́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трох крыніц; які праяўляецца ў трох выглядах, відах. Траякая выгада. Траякае значэнне. □ — А ты, дуда, які хлеб хочаш есці? — запытаў дзед Самуіла і пасадзіў хлопца сабе на калена. — Ёсць траякі: чорны, белы і ніякі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарысе́й, ‑я, м.
1. У Старажытнай Іудзеі — член рэлігійна-палітычнай партыі, якая абараняла інтарэсы заможных і вызначалася фанатызмам і крывадушшам.
2. перан. Ханжа, крывадушнік. [Лабановіч пра сябе:] А ён... проста — манюка, хітрэц, фарысей, ашуканец,.. фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць... Колас.
[Ад стараж.-яўр. pārāš.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Тое, што і хітрыць. [Марцін] ужо не сумняваўся, што Пронька хітруе і шукае карысці для сябе. Каваленка. [Голуб:] «Чэсным хітраваць нідзе не трэба. Калі што, то добра знаю я: Для мяне высокае ёсць неба І, як камень, цвёрдая зямля»... Сербантовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.). Гл. га́ла 2.
Галы́ ’лыткі’ (Бяльк.). Суадносіцца, здаецца, з *golъ ’голы’. Матывацыя тут такая самая, што і ў слове галёнкі (слав. *golěnъ да *golъ). Аднак не выключаецца, што, магчыма, ёсць сувязь з га́ла ’штосьці круглае’ (гл. га́ла 2, галы ’ягадзіцы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьць ’рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімый ’наяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмасны ’звязаны з уладаннем’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́талем, мі́талям, мы́талям, мі́тэлем, мі́целлем ’хутка, у момант, мігам, што ёсць сілы’ (Бяльк., ТС, слонім., Жыв. сл.; жытк., Жыв.; рэч., нараўл., Мат. Гом.; Ян.), драг. му́тылём лізтэ (пра адзенне) ’хутка, ушчэнт рвацца, зношвацца’ (Лучыц-Федарэц). Балтызм. Параўн. mituliuoti ’здыхаць’, ’знікаць’, nu‑mituliuoti ’знікнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)