паабгніва́ць, ‑ае; зак.

Абгніць зверху або з краёў; абгніць у многіх месцах. Дашчаты тратуар — у тры дошкі — ляжаў уздоўж плота. Дзе-нідзе толькі, праўда, паабгнівалі краёчкі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асі́лак, ‑лка, м.

Герой беларускіх казак, легенд, воін незвычайнай сілы, мужнасці і розуму; волат. Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабе́жчык, ‑а, м.

Той, хто перайшоў на бок праціўніка і добраахвотна здаўся ў палон. А праз вечары тры, позняй ноччу, у штаб палка патруль даставіў перабежчыка. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бля́мкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да блямкаць. У полі за вёскай блямкнуў тры разы падрад звон. Галавач. Рыпнулі ў хаце дзверы. Блямкнула клямка. І ўсё. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адляжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Тое, што і адлежаць. [Падліпскі:] — Дадому вярнуўся нездаровы і нядужы, тыдні тры адляжаў у пасцелі, на чацвёрты крышку ачуняў, устаў на ногі. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм. Тое, што і здратаваць. Разоў пяць губляў авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскватарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Размясціць па кватэрах. Лейтэнант Голуб раскватараваў сваю роту па хатах. Васілевіч. Па два-тры ў хату раскватараваў нас старшыня. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрысто́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.

У праваслаўных — цалавацца тры разы, віншуючы са святам вялікадня. — Дзядзька Іван! Хіба ж сёння вялікдзень, што вы хрыстосуецеся? — рагочучы, пытаюся я. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыбу́н ‘назвы розных службовых асоб у Старажытным Рыме’, ‘грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст’ (ТСБМ), ст.-бел. трибунъ ‘службовая асоба ў Старажытным Рыме’ (XVII ст.). Са ст.-польск. trybun < лац. tribūnus ‘чыноўнік’ < tribus; ст.-бел. трибусъ ‘выбарчая акруга ў Старажытным Рыме’, запазычана ў XVI ст. праз ст.-польск. trybus ‘тс’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 36. Лац. tribūnas роднаснае умбр. trifu < іт. tribhu ‘траціна’ < *triтры’ (спачатку было тры часткі насельніцтва) і і.-е. *bhū̆/bheu̯‑ ‘быць’ (SWO, 1980, 680–681; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 634).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трохку́тка ‘касынка’ (Мат. Гом.), трохку́тнік ‘тс’ (Жд. 1). Да тры і кут ‘вугал’ (гл.); паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 171), апошняя форма на фоне трыку́тнік (гл.) з’яўляецца штучнай, параўн. трысцен, трыножак і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)