нажыўны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які можна нажыць, набыць. [Аляксандра] добра ведала лес у абсягу дзесяці-дваццаці вёрст. І яшчэ ў яе было чуццё на грыбы.. Але і тое, і другое — дар, як кажуць, нажыўны. Навуменка. [Сцяпан:] — Да ведаў яшчэ трэба вопыт.. — А вопыт — справа нажыўная. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўвя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Адсутнасць узгодненасці, увязкі; непаразуменне. Няўвязка ў рабоце. □ [Прафесары] уважліва праглядалі работы студэнтаў, рабілі заўвагі, выпраўлялі памылкі, няўвязкі, давалі парады. Дуброўскі. Рыбаку болей па душы была жывая рэальная справа з усімі ўласцівымі ёй няўвязкамі і клопатамі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падражні́ць, ‑дражню, ‑дражніш, ‑дражніць; зак., каго.

Дражніць некаторы час. Аднаго пасіўнага наглядання Лабановічу было мала: яму хацелася пагутарыць з пісарам і падражніць яго кадэтамі. Колас. «Ну, а з чаркай як жа справа? Падражнілі толькі хіба? Ператоркаю ўсе кнопкі, А не выйду я без стопкі». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раме́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Займацца рамяством; быць рамеснікам (у 1 знач.). [Валодзя:] — Нам бы цяпер друкарню... Хоць бы маленькую, на шматтыражку.. Гэта справа размаху патрабуе, а мы пакуль што рамеснічаем. Новікаў.

2. перан. Працаваць без творчай ініцыятывы; быць рамеснікам (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Прыходзіць у стан страху, боязі; баяцца. Дзеці палохаюцца і ад шчырага страху туляцца да маткі. Бядуля. // Апасацца чаго‑н., трывожыцца. — Якія ж там сенажаці? — Мікіта выпрастаўся і стаяў з разведзенымі ў бакі рукамі.. [Каморнік:] — А ты не палохайся. Твая справа пэўная. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ске́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., без дап. і (радзей) што.

Разм. Зразумець, разабрацца, сцяміць. Пятрок бы нож пачуў у сэрцы І скеміў зразу, ў чым тут справа. Колас. Я неяк не скеміў спачатку, куды Рыгор вядзе гаворку, але даходзіць яснасці і перапытваць у яго не пасмеў. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасфары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Горная парода (пясчанік, вапняк і пад.), абагачаная фасфатным рэчывам (выкарыстоўваецца як сыравіна для здабычы фосфару, фосфарнай кіслаты і пад., а таксама як угнаенне). [Вера:] Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. А наша справа — мел, гліна, вапна, фасфарыты. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кары́сны поле́зный;

~ная спра́ва — поле́зное де́ло;

~ныя вы́капні — поле́зные ископа́емые;

каэфіцые́нт ~нага дзе́яння — коэффицие́нт поле́зного де́йствия;

спалуча́ць ~нае з прые́мным — сочета́ть поле́зное с прия́тным

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкла́д, -ду м. отлага́тельство ср.;

спра́ва не це́рпіць ~ду — де́ло не те́рпит отлага́тельства;

а. не ідзе́ на ладпосл. не откла́дывай в до́лгий я́щик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паршы́вы прям., перен., разг. парши́вый;

~вая ко́шка — парши́вая ко́шка;

~вая спра́ва — парши́вое де́ло;

~вая аве́чка ўсю чараду́ псуе́посл. парши́вая овца́ всё ста́до по́ртит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)