бяспра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае палітычных і грамадзянскіх правоў; пазбаўлены правоў. Сялянства ў царскай Расіі было пагарджаным і бяспраўным. □ Лабановіч на гэты раз, як бяспраўны настаўнік, сядзеў далей ад стала экзаменатараў у якасці старонняга і пасіўнага наглядальніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

1. Невялікі мітынг, тайны рэвалюцыйны сход у дарэвалюцыйнай Расіі. План масоўкі быў распрацаваны дакладна. Быў вызначаны дзень, час і месца. Пестрак.

2. Масавая экскурсія, прагулка.

3. Масавая сцэна (у спектаклі, фільме).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырэктры́са ​1, ‑ы, ж.

Начальніца жаночай навучальнай установы ў дарэвалюцыйнай Расіі.

дырэктры́са ​2, ‑ы, ж.

Прамая лінія, якая мае тую ўласцівасць, што адносіны адлегласцей любога пункта крывой (канічнага сячэння) ад гэтай прамой і да дадзенага пункта (фокуса сячэння) ёсць велічыня пастаянная.

[Фр. directrice.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нігілі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек, які адмаўляе ўсе грамадскія каштоўнасці, нормы, прынцыпы маралі, законы; прыхільна; нігілізму (у 1 знач.).

2. Прадстаўнік разначыннай інтэлігенцыі 60‑х гг. XIX ст. у Расіі, які адмоўна ставіўся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́раны, ‑ага, м.

Асоба, якая мае права дзейнічаць ад імя якой‑н. асобы або ўстановы ў афіцыйным парадку. Прыватны павераны.

•••

Павераны ў справах — дыпламатычны прадстаўнік, ніжэйшы на ранг за пасла, пасланніка.

Прысяжны павераны — афіцыйная назва адваката ў Расіі да рэвалюцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́скі ​1,

гл. рускія.

ру́скі ​2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Русі. Расіі. Руская гісторыя. Руская прырода. Рускае грамадства.

2. Які мае адносіны да рускіх, належыць ім. Руская мова. Руская культура. // Уласцівы рускім, такі, як у рускіх. Рускі характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

семіна́рыя, ‑і, ж.

1. Сярэдняя спецыяльная павучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі і інш. краінах для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковай школы. Наймалодшую ў сям’і, Чэсю, упарты і ганарлівы Лешак паслаў пасля сямігодкі ў настаўніцкую семінарыю. Брыль.

2. Сярэдняя духоўная навучальная ўстанова. Духоўная семінарыя.

[Ад лац. seminarium — рассаднік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́тнік, ‑а, м.

1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце. // Асоба, якая мела гэты чын.

3. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16–18 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сабо́р 1 ’у дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб’, ’сход ці з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы’, ’галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры’ (ТСБМ), ’царква’ (Сцяшк.). З рус. собо́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 56), якое запазычана з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус. съборъ, ст.-слав. съборъ, першапачаткова ’сход духавенства’ < прасл. *sъbrati. Калька з грэч. συναγωγή ’сход’. Гл. Фасмер, 3, 704 з літаратурай.

Сабо́р 2 ’куча’ (Сл. ПЗБ), ’набор’ (Нар. лекс.). Гл. субор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэа́льны, -ая, -ае.

1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.

Р. факт.

2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.

Рэальныя планы.

Р. тэрмін.

3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.

Рэальная палітыка.

Р. погляд на жыццё.

○

Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.

Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.

|| наз. рэа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)