Абро́вак ’бок дарогі’ (Сцяшк. МГ) да брыво (прасл. brъvь). Назва brъvь у шэрагу моў пераносіцца на паняцце ’край (дарогі)’, пачатковае а‑, відаць, старажытнага паходжання: параўн. славац. obrv, серб.-харв. о̏брва ’мяжа’, славен. obrv. Суфіксацыя, магчыма, гаворыць пра заходнеславянскі (польскі) уплыў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабу́шкі ’галкі з цеста’ (Бяльк.). Рус. дыял. бабу́шка ’белая булка; грудка ў цесце’. Як і іншыя словы падобнага тыпу (і форма, і семантыка), няяснага паходжання, ёсць думка (Попавіч, ЈФ, 19, 168), што ў аснове ляжыць прасл. bab‑|bob‑|bǫb‑ ’круглы прадмет’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брусле́т ’бранзалет’ (Бяльк., Сцяшк. МГ, Бел. казкі). Таго ж паходжання, што і рус. брасле́т, польск. (архаічнае) braselet і да т. п. Запазычанне з франц. bracelet (< bras ’рука’). У бел. народную мову слова папала праз рус. або польск. крыніцу. Параўн. бранзале́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гугня́ць, гугня́віць (БРС, Шат., Бяльк.), гугна́ць, гугна́віць (Нас.). Параўн. яшчэ гуня́ва ’гугнява’ (Касп.). Прасл. *gǫgnati ’гаварыць у нос’, *gǫgniti (слав. матэрыял гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 81–82). Словы гукапераймальнага паходжання (рэдуплікацыя першапачатковага gn). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 470.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзёшава, дзешаве́ць (БРС). Параўн. рус. дешёвый, укр. деше́вий. Паводле Трубачова (Эт. сл., 4, 219–220), слова няяснай структуры, але, магчыма, даўняга паходжання. Этымалогіі яго няпэўныя (ад слав. *desiti, *desnica і інш.). Агляд у Фасмера, 1, 509–510; Трубачова, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́ніц ’навыварат’ (воран., Сцяшк. Сл.; расон., Шатал.; міёр., Нар. сл.), рус. на́ниц ’навыварат’, ’ніцма, ніц’. Са спалучэння на і ніц ’ніц, тварам уніз’ (Фасмер, 3, 41). Зусім іншага паходжання наніц ’зусім’ (Сцяшк.), якое з на і ніц ’нічога’ (< польск. nie ’тс’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ручво́ ’самае глыбокае цячэнне ракі’ (Ластоўскі, Выбр. тв., 421), ’вадацёк па ўпадзіне, жолабу’ (Ласт.). Таго ж паходжання, што і ручай (гл.). Магчыма, штучна створаны адпаведнік для называння фарватару, параўн. ручво́ ’кассё’: узяў яе [касу] на плячо ручвом (Воранаў, Полымя, 1971, 5, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ся́ўкнуць ’загучаць (пра рэзкі гук у лесе)’ (КСТ), сяўкоті́ты ’пішчаць (пра гусянят)’ (Сл. Брэс., Нар. лекс.), відаць, таго ж паходжання, што і се́ўкаць ’гаварыць злосна’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. ся́вкати, сявкоти́ти (пра голас маладых гусей), гл. ЕСУМ, 5, 495.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тара́мкаць ’званіць (пра царкоўны звон)’, ’гаварыць, расказваць абы-што’ (ТС). Ад гукапераймальнага выклічніка тара́м (гл. тарарам), параўн. таго ж паходжання ўкр. тарамти́ти ’кідаць з брынканнем туды і сюды’ (гл. ЕСУМ, 5, 518), рус. тара́мкаться ’плясціся, брысці’ (паводле Фасмера, 4, 21: няясна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баркі ’віціны’ (Шн.). Бясспрэчна, таго ж паходжання, што і рус. ба́рок, укр. ба́рок (мн. ба́рки) ’дручок у возе, ворчык’ (а гэта запазычанне з польск. bark ’ворчык; плячо’; аб паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 27). Параўн. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)