◎ *Клёкатаць ’клекатаць (пра бусла)’ (Нар. словатв., З нар. сл.). Гл. клякатацьч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыба́ ’хіба’ (драг., З нар. сл.; Ск. нар. мовы). Гл. сіба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Паддацца знішчэнню, перастаць існаваць (звычайна пры якой‑н. катастрофе, няшчасці і пад.). У агні загінула ўся маёмасць. Пасевы загінулі ад засухі. □ Значная частка літаратурнай спадчыны Ф. Багушэвіча загінула. Шкраба. // Перастаць жыць, памерці насільнай смерцю. Загінуць смерцю героя. □ Дарогу чорны снег заносіць — Загінуць можа чалавек. Чарот. Не судзі, доля, у прымах жыць і на чужой зямлі загінуць. З нар. // перан. Знікнуць, знішчыцца, прапасці. — Э! Ёсць чаго смуткаваць! — адзываецца першы Раманчык і заліхвацка махае рукою: — Знойдуцца людзі, а мой тут і след загіне і памяць пра мяне памрэ. Колас. Сэрца чарсцвела, рабілася каменным, толькі адно кволае пачуццё і засталося ў ім — матчына каханне да сына, — усе іншыя радасці жыцця незваротна загінулі для яе. Мурашка.
•••
Загінуў, як рудая мыш — прапасці марна, нізашто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Тое, што і ляцець (у 1 знач.), з той толькі розніцай, што лятаць абазначае дзеянне, якое паўтараецца ці адбываецца ў розных кірунках. Зграі крумкачоў ляталі ў паветры, апускаліся сям-там на гарачых папялішчах. Лынькоў. На ўласныя бачыў я вочы, Як чайкі над морам ляталі. Бялевіч. // Мець здольнасць трымацца і перамяшчацца ў паветры. Не ўсе птушкі лятаюць. З нар.
2. перан. Разм. Хутка бегаць, хадзіць, ездзіць, насіцца. З палаты ў палату .. [Марына] лятала быццам на крыл[ах] у сваім лебядзіна-белым халаце і накрухмаленай касынцы. Грамовіч. А немцы ляталі па полі, перапорвалі кусты і канавы — усё шукалі парашутыста і не маглі знайсці. Дайліда. // Хутка рухацца. Лятаюць рукі па клавішах.
•••
Летам лятаць — тое, што і летам ляцець (гл. ляцець).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Клох-клох ’як чуюць курыцу’ (Нар. лекс.), ’падзыванне куранят’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квасо́ўка ’кіслы крупнік’ (ТС, Ян., Вешт., Мат. Гом., З нар. сл., Сцяц., Бел. нар. сл.), ’кампот’ (Сцяшк. Сл.), ’страва з круп і сушанай садавіны’ (Нар. словатв.). Да квас (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кліша́вы ’клышаногі’ (Нар. словатв., З нар. сл.), клішавыя ногі ’крывыя ногі’ (Ян.). Гл. клышаногі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Крэ́йзаць ’крэмзаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Нар. словатв.). Кантамінацыя крэмзаць (гл.) і кроіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Неаболіць, необбліць ’зайздросціць, крыва глядзець’ (ТС), нэобблыты ’не спрыяць, не жадаць дабра’ (пін., Нар. лекс.; камян., З нар. сл.), ныобблыты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), ныобвб‑ лытэ ’рабіць наадварот, не спрыяць, насміхацца’ (драг., Нар. словатв.), в.-луж. njebolić ’плявузгаць, сплетнічаць’ (гл. Шустар-Шэўц, 13, 1008). Ад аболіць (гл.), зыходная форма захавалася ў обволытэ ’спрыяць, хацець, жадаць (каб так было ў таго, каго обволятьУ (драг., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кле́йня ’плыт, звяно плыта’ (Нар. сл., З нар. сл., Янк. I, Сл. паўн.-зах.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)