гру́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад грузіць.
2. у знач. прым. З грузам, нагружаны. І Гусоўскі ніколі не мінае будкі, калі едзе, гружаны, з лесу. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асме́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Набрацца рашучасці, адважыцца што‑н. зрабіць, сказаць і пад. Нарэшце ранічкаю, калі не зусім яшчэ развіднелася, Саўка асмеліўся зайсці ў Цімохаў двор. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
качэ́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і качавы. Даўно-даўно, калі яшчэ не было ў казахскіх стэпах гарадоў і .. народ быў качэўны, у тутэйшых месцах праходзіў вярблюджы гасцінец. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Зарабіць нямнога або дадаткова. Падзарабіць грошай. □ Калі не хапала [заробку] з зямлі, бацька заўсёды мог падзарабіць сталяркаю. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пенсіяне́р, ‑а, м.
Чалавек, які атрымлівае пенсію. Калі Міхал пачуў, што Варакса захварэў, ён не марудзячы накіраваўся да старога пенсіянера. Карпаў.
•••
Персанальны пенсіянер — той, хто атрымлівае персанальную пенсію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іржа́нне і ржа́нне, ‑я, н.
1. Крык каня, конскі голас. Не чулася ржання каня, рыкання каровы, не рохкалі свінні. Данілевіч. Жарабяты трымаліся каля матак, і калі каторае адставала, матка звала яго доўгім іржаннем. Чарнышэвіч.
2. Разм. Гучны, нястрыманы рогат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што і без дап.
Сказаць, вымавіць. Паведамленне было такім нечаканым, што я паспеў толькі прамовіць: — Дзякуй за давер’е. Не падвяду! Анісаў. [Стары] стрымана прамовіў: — Выбачайце, пан афіцэр, калі я, магчыма, не так зразумеў вас... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Сунучы, пасоўваючы, наблізіць да каго‑, чаго‑н. Прысунуць куфар да сцяны. Прысунуць крэсла да стала. □ [Ганна:] Вы не пакрыўдзіцеся на мяне, калі я папрашу вас прысунуць гэты столік і мы з вамі паснедаем? Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Чыніць, тварыць самавольства, паступаць самавольна. — Я гэтага пакуль што не збіраюся рабіць, але калі ты [Кастрыца]хочаш чэсна працаваць, дык трэба, перш за ўсё, дакладна выконваць заданні, а не самавольнічаць, — сурова папярэдзіў Леванок. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падта́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Выказваць згоду з чыёй‑н. думкай, разважаннем, звычайна паўтараючы слова «так» і пад. Калі.. [Іслам-Бей] аб чым-небудзь разважае, трэба яму заўсёды падтакваць, бо калі маўчыш, яму здаецца, што не верыш яму. Бядуля. Цётка Стэфа, відаць, поўнасцю згаджалася з мужам, бо ўсё ківала галавою, падтаквала. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)