Тыры́гаць ‘трэсці (пра электрычнасць)’ (ТС). Шматкратны дзеяслоў ад то́ргаць (гл.), фанетычна суадносны з таргаць (гл.), мажліва, з дадатковым экспрэсіўным адценнем. Параўн. экспрэсіўнае чэш. мар. terygaťse ‘цягнуцца куды-небудзь, з цяжкасцю ісці’ ў Махэка (Sebr. sp., 2, 1587), славац. terigať ‘цягнуць; калаціць, трасці’, гл. турыгаць. Сюды ж магчыма аднесці і вядомае ў арго янаўскіх лабараў тры́га, тыры́га ‘зямля, поле’ (Бел. дыял. 1), метафарычнае ўтварэнне на базе значэння ‘тое, што патрабуе клопату, тузаніны’, аднак яго варыянты цыра, цырыга ў беларускіх сацыялектах схіляюць да запазычання з грэч. ξηρα ‘суша, зямля’ (Лукашанец, Сацыял., 72). Параўн. сыра, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаро́мы: гаро́мы хамут ’хамут для запрэжкі каня ў плуг’ (Сцяшк.). Уласна аро́мы да ара́ць ’араць’; аро́мы — гэта былы дзеепрыметнік на *‑om‑, *‑jem‑, што зрабіўся прыметнікам. Сюды ж і гаро́мы ’ворны’ (гаро́мая зямля) (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́хань ’ворыва, ворная зямля’ (Яруш.; КЭС, лаг.), ’выкарчаваны ўчастак сярод лесу’ (ганц., Сл. ПЗБ), паханіца ’ворыва’ (віл., Сл. ПЗБ). Да пахаць (гл.). Аб суфіксе -нь (са значэннем ’прадмет, вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.⇉.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
імглі́цца, ‑ліцца; незак.
1. Разм. Тое, што і імгліць. Імгліцца дожджык, Зямля разбухла. Панчанка. І дзень і ноч імгліцца дождж. Машара. З раніцы хмурыцца, хмарыцца, падвечар — імгліцца. Барадулін.
2. Засцілацца, ахутвацца імглой. Далеч снежная імгліцца. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наталі́ць, ‑талю, ‑толіш, ‑толіць; зак., што.
Задаволіць, заспакоіць (патрэбы, жаданні і пад.). Як толькі Чубар наталіў голад, неспадзявана пачаўся бой. Чыгрынаў. Зямля збірала з траў расіны. Хацела прагу наталіць, Не наталіла і прасіла: — Піць! — Піць! Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаві́віч, ‑а і спавіва́ч, ‑а, м.
Доўгая вузкая палоска тканіны, якой спавіваюць маленькіх дзяцей. / у вобразным ужыв. Зямля мая, ты круцішся вякамі — Няўжо не можаш выкруціцца ты? Ты ў спрасаванай атмасферы хмарышся, Спрабуючы парваць спавівачы... Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хамла́к, ‑а, м.
Абл. Кусцік травы, жмак сена, саломы і пад. Заместа сівое травы, якая там расла асобнымі хамлакамі, зямля густа велянела. Броўка. У шчылінах і між камянёў раслі хамлакі жорсткай травы, валяліся старыя косці. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юдо́ль, ‑і, ж.
Кніжн. уст. Пра месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі. О зямля, святая калодніца, Гора, мужнасці, смерці юдоль! Караткевіч. // Жыццё з яго нягодамі і смуткам. [Сімеон-столпнік] забіраўся на слуп, каб быць падалей ад зямной юдолі. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сіняпёс ‘кіслая, неўвапнаваная глеба’ (Сцяшк.), ‘белаватая, вельмі неўрадлівая зямля’ (Юрч. Вытв.). Складанае слова, першая частка да сіні (гл. сіняк 5) як абазначэнне светла-шэрага колеру, параўн. паралельную назву сівапёс (гл.); другая частка да *pěsь (гл. пясок).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.
1. каго-што. Увабраць у сябе.
Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду.
Горад паглынуў прыгарадныя вёскі (перан.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Цалкам захапіць чым-н.
Новая ідэя паглынула вучонага.
3. перан., што і чаго. Патраціць на сябе многа часу, затрат, намаганняў.
Работа паглынула шмат часу.
Паездка паглынула многа грошай.
|| незак. паглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. паглына́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)