рабу́ха, ‑і, ДМ ‑бусе, ж.

1. Разм. Пярэстая жывёліна.

2. Разм. Рабая жанчына.

3. Спец. Хвароба тытуню і махоркі, пры якой на лістах утвараецца мноства бледнажоўтых плям, ад чаго лісты становяцца дзіравымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дра, ‑ы, ж.

1. Млекакормячая драпежная жывёліна сямейства куніцавых з футрам цёмна-бурага колеру, якая вядзе паўводны спосаб жыцця. Марская выдра. // Футра гэтай жывёліны. Каўнер з выдры.

2. перан. Груб. Пра злую няўжыўчывую жанчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапу́ха, ‑і, ДМ ‑пу́се, ж.

Палявая жывёліна сямейства бясхвостых земнаводных, падобная на жабу, з бугрыстай скурай шэрага або зялёнага колеру. Скура ў рапухі не гладкая, як у жабы, а пакрытая бугаркамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кастамя́жына ’старая жывёліна’ (Шат.). Зыходнай можна лічыць форму (без суфіксальнай часткі) кастамяга ’тс’. Экспрэсіўнае па паходжанню слова. Можна меркаваць, што тут мы маем справу са складаным словам (зыходнае *kosto‑ męga < Z *kosto‑męga, да *kostь ’косць’ і *męk‑ ’мяккі’; першапачаткова ’старая жывёліна са старымі, мяккімі ўжо касцямі’). З другога боку, ёсць такія Утварэнні, як, напрыклад, рус. костомьіга ’пакінуты ў полі касцяк’ (Даль), дзе першая частка слова тая ж, што ў кастамяжыне; некалькі розныя, але, відаць, роднасныя другія часткі⇉мяга і -мыга. Няясна. Няма ў Трубачова, Эт. сл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́чына ‘складчына’ (ТС). Відаць, да ста́чьщь (гл.); менш верагодна ад стачы́ць ‘злучыць, прылучыць’, што да тачыць ‘далучаць’, гл.

Стачы́нажывёліна ў статку’ (ТС), ‘усё хатняе рыззё, гаспадарчае начынне і рабочая жывёла’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘хатняя жывёла без птушкі, сабак і катоў’ (Нік. Очерки), статчы́на ‘адна асобная жывёліна’ (Ласт.), стачы́ніна ‘тс’ (Касп.). Утворана ад статак (гл.) або ад прасл. дыял. *stoka ‘набытак; маёмасць; жывёла’ (Коннава, ОЛА, Исследов., 1972, 88–89), паводле Скока (3, 450), поствербальнага ўтварэння ў паўднёваславянскіх мовах ад дзеяслова тыпу серб.-харв. steći ‘здабыць, атрымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

байба́к, ‑а, м.

1. Стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок.

2. перан. Разм. Пра непаваротлівага, гультаяватага чалавека; абібок, гультай. [Максім:] — Я і маці за цябе, байбак, душой пакутуем. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лось, лася, м.

Буйная жвачная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі лапатападобнымі рагамі ў самцоў. Крокі набліжаліся, і нечакана ляснік, літаральна за дзесяць крокаў ад сябе, убачыў лася, высокага, стройнага, з пакручастымі рагамі на галаве. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́лпа, ‑ы, ж.

1. Млекакормячая жывёліна, якая па будове свайго цела з’яўляецца самай блізкай да чалавека.

2. Разм. груб. Аб вельмі непрыгожым чалавеку.

•••

Чалавекападобныя малпы — сямейства малпаў, да якога адносяцца гарыла, арангутан, шымпанзе і гібон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́рна, ‑ы, ж.

Парнакапытная жвачная жывёліна сямейства пустарогіх; горная каза з невялікімі рагамі. Па.. [сцежках] прыходзяць да вадапою ласі, групкі бесклапотных сарнаў. Пестрак. Там [у лесе], казалі, водзяцца Сарны і дзікі, Там, казалі, плодзяцца У норах барсукі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лысу́н ’млекакормячая жывёліна атрада ластаногіх, Phoca groenlandica’ (ТСБМ). Укр. лису́н, рус. лысу́н ’тс’, ’лысы’, польск. łysun ’від дзікай качкі’, ’гатунак бульбы’, чэш. мар. lysoun ’лысы’. Прасл. паўн. lysunъ (Слаўскі, 5, 430–431). Да лы́сы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)