Жом ’жамерыны’ (дзятл., Сл. паўн.-зах.). Рус. жом ’жамерыны; прас для выціскання’, укр. жом ’жамерыны’. Усх.-слав. бязафіксны наз. ад дзеяслова жаць2 (гл.): *жьмъ. Фасмер, 2, 61; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 295–296.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ла́мкаць, ламкаты (экспр.) ’есці, хлёбаць’ (З нар. сл.) — аўгментатыўная (з ‑к‑) форма дзеяслова ломіць (гл.). Параўн. тое ж і ў балг. ламкам ’намагацца схапіць ротам аблупленае яйка (на масленіцу)’ (Цыхун, БСИ, 1976, 5, 91–92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назява́ць экспр. ’накрычаць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да зявацьмоцна крычаць, гарланіць’ (Нас.), параўн. зяваць ’пазяхаць’ (там жа), гл. Звяртае на сябе увагу аднолькавае развіццё значэння ад ’пазяхаць’ да ’крычаць’ у беларускага і славенскага дзеяслова zęvati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быцьбываць, чуцьчуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піценькі, пігрнькі, піцькі, піцічкі, піцечкі (Нас., Шн. 2, Гарэц.; Юрч. СНЛ), а таксама піткі, нітачкі (Шат.). Дзіцячае слова, утворанае на аснове загаднай формы дзеяслова піць (гл.) пры дапамозе ласкальных суфіксаў (Карскі 2-3, 63–64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заю́шна ’заўзята’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. заю́шитися ’станавіцца лютым’, заю́шити ’паліцца (пра кроў)’, польск. zajuszyć ’заліць крывёй, раздражніць, раздражніцца’, ст.-польск. zajuszyć ’раз’юшыцца’, zajuszony ’раз’юшаны’, н.-луж. zajušyś ’запэцкаць гнаявой жыжкай (юшкай)’, чэш. zajíšiti ’развесці юшкай’. Параўн. юшыць ’біць па вушах’ (Нас.). Відаць, зыходным трэба лічыць юшка ’кроў’ < ’жыжка’, ’суп’, вядомае шэрагу слав. моў, а не uxo ’вуха’, дзе звычайна пратэтычнае v‑, а не j‑. Ст.-польск. juszyć ’крывавіць’ добра перадае пераходную семантычную ступень, адкуль і zajuszyć. Паколькі чэш. і серб.-луж. маюць іншую семантычную спецыялізацыю гэтага дзеяслова, можна меркаваць, што бел. і ўкр. словы з польск., прычым адрыў ад грунту вёў да далейшай спецыялізацыі значэння: ’ударыць да крыві’ > ’станавіцца лютым’. На базе дзеяслова *заюшыць утвараўся дзеепрыметнік заюшаны, як і разʼюшаны ад разʼюшыць. Гэты дзеепрыметнік мог потым фанетычна змяніцца ў заюшны ў выніку страты ненаціскнога а, адкуль і прыслоўе. Не выключана і прамое ўтварэнне прыметніка ад дзеяслова. Гл. заюха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апа́л. Рус. дыял. опал ’апаленае месца’, укр. опал ’ацяпленне, паліва’, польск. opał ’тс’, чэш., славац. opal (спец.) ’акаліна’, ’загар’, в.-луж. wopał ’апёк’. Бязафікснае ўтварэнне ад дзеяслова апаліць, апальваць. Пры замацаванні значэння ’паліва’ магчымы польскі ўплыў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́емка (БРС), вы́емка, вы́ем, вы́емак ’тс’ (Яшк.). Рус. вы́емка, укр. ви́імка. Ад вы́ем (бязафікснага ўтварэння ад выѭти ’выняць’, выиму; гл. Шанскі, 1, В, 222) або непасрэдна з тым жа суфіксам ад асновы цяпер. часу гэтага дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лізану́ць ’сцебануць, лупцануць’ (Янк., II, Маг., Нас.), лізнуць ’тс’ (беласт., Сл. паўн.-зах.), ’ударыць’ (Касп.) развілося ў выніку пераносу значэння дзеяслова лізаць (гл.) ’лёгка датыкацца’. Бел.-рус. ізалекса, параўн. пск., цвяр., смал. лизануть ’ударыць чымсьці гібкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недапе́ка ’дурань, дурніца’ (Яўс.), недапёка ’недавучка’ (Нас.), ’нязграбны чалавек’, недапе́клы, ’не зусім разумны’, недапе́чаны, недапячоны ’тс’ (Сл. ПЗБ), з неда- ’недастаткова’ і пячы́ (іранічна), параўн. недапе́чаны ’недапечаны; недавучаны; неразумны, дурнаваты’; магчымы ўплыў дзеяслова пячы́ся ’клапаціцца, даглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)