няро́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць няроўнага (у 1–6 знач.).
2. Упадзіны і ўзвышшы на паверхні чаго‑н.; адсутнасць прамых ліній. Ішлі .. [людзі] хутка, але ногі іх зморана чапляліся за няроўнасці глебы, за траву. Шамякін.
3. Адсутнасць роўнасці ў чым‑н. Эканамічная няроўнасць. □ Рана.. [Я. Купала] спазнаў сацыяльную няроўнасць, рана навучыўся разумець, што такое панскае багацце і мужыцкая нядоля. Івашын.
4. У матэматыцы — алгебраічны выраз, які паказвае, што адна велічыня большая або меншая за другую.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няздо́льнасць, ‑і, ж.
Адсутнасць здольнасці, умення рабіць што‑н. [Бруно] пратрымаўся ў шэфах нядоўгі час і хутка быў вызвалены ад гэтых абавязкаў з прычыны яго поўнай няздольнасці наладзіць як след работу. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсентэі́зм, ‑у, м.
Кніжн. У буржуазных краінах — ухіленне ад удзелу ў выбарах, а таксама сістэматычная адсутнасць на пасяджэннях членаў калегіяльных органаў як выражэнне пратэсту супраць палітыкі тэрору і парламенцкай механікі подкупу.
[Лац. absens, absentis— адсутны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязве́р’е, ‑я, н.
Адсутнасць веры, упэўненасці ў чым‑н.; нявер’е. Трывожна было і на душы Клямта. Але ён не паддаваўся бязвер’ю: ён наогул не быў схільны марочыць сябе рознымі сумненнямі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няя́сна,
1. Прысл. да няясны.
2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць яснага ўяўлення аб кім‑, чым‑н. [Вера Васільеўна:] — Для мяне, напрыклад, няясна, чаго вы так баіцеся вопыту Карніцкага, нават яго самога. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяста́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які не выяўляе такту ў абыходжанні з кім‑н.; нетактоўны. Бястактны чалавек. // Які сведчыць пра адсутнасць такту. Бястактнае пытанне. □ І мне зноў сорамна за мой бястактны, недаравальны выбрык. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бясхле́біца, ‑ы, ж.
Адсутнасць, нястача хлеба. З любоўю прыбяры, [хлебароб], усё да каліўца, абмалаці да зярнятка! Каб поўным-поўным былі засекі ў краіне. Каб не зналі, не чулі ў нас пра бясхлебіцу. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаку́на, ‑ы, ж.
Спец.
1. У анатоміі — паглыбленне, пустата паміж танкамі або органамі. Лакуны міндалін.
2. Прагал, прапушчанае месца ў якім‑н. тэксце.
3. У бібліятэчнай справе — пропуск, адсутнасць кнігі ў камплекце.
[Ад лац. lacuna — паглыбленне, упадзіна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разры́ў, -ры́ву, мн. -ры́вы, -ры́ваў, м.
1. гл. разарвацца, разарваць.
2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.
Знайсці р. провада.
3. Перапынак, прамежак у часе.
4. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.
Р. паміж тэорыяй і практыкай.
5. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.
Балюча перанесці р. з сябрам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вы́бух ’узрыў, вывяржэнне’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), укр. ви́бух ’тс’, польск. wybuch ’тс’. Ад выбуха́ць (да бу́хаць, гл.); аднак адсутнасць рус. формы, магчыма, сведчыць пра запазычанне з польск. мовы; параўн. вы́бухнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)