Ню́нька ’мордачка (у крата)’ (брэсц., Нар. лекс.), відаць, сюды ж рус. нюни ’губы’. Магчыма, адносіцца да «дзіцячых» слоў тыпу цюця, цюцька ’сабака, сабачка’ і пад. або т. зв. спешчаная форма да нюшка ’мыса’ (ад нюхаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́па ’вада’ (у размове з дзецьмі) (ТС). Адносіцца да т. зв. імітатыўных слоў, пра што сведчыць славен. púpati ’піць’, паводле Сноя (515), “дзіцячая рэдуплікацыя”, пры якой вусны складваюцца так, як быццам бы рыхтуюцца нешта выпіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даражы́ць, ‑ражу, ‑ражыш, ‑ражыць; незак., кім-чым.

Надаваць вялікае значэнне, высока цаніць каго‑, што‑н. Даражыць давер’ем. Даражыць мінулым. □ І яшчэ больш радавалася [Вольга Усцінаўна] таму, хто не мінаў дома, заязджаў, заходзіў па-ранейшаму. Даражыла дружбай з такімі людзьмі. Шамякін. // Ашчадна, беражліва адносіцца да чаго‑н. Даражыць кожнай капейкай. □ З гэтага бою нас выйшла няшмат, І кожны сяброўствам сваім даражыў. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́фія, ‑і, ж.

1. Акруга, тэрыторыя, якая адносіцца да аднаго касцёла і падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу; прыход. Касцёл хоць быў і вялікі, але ўласнай парафіі не меў і лічыўся капліцай. Чарнышэвіч.

2. перан. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім‑н. уладанні, падпарадкоўваецца каму‑н. [Леўчык:] — Паедзем усюды. У нас у запасе вунь колькі часу. Усюды з’ездзім, усю вашу лясную парафію агледзім. Сабаленка.

[Лац. parachia ад грэч. paroikia — тое, што можна аб’ехаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-то, часціца вылучальная.

Ужываецца ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. [Жданаў:] — Так-то яно так, але трэба нешта і нам рабіць. Гурскі. Брат-то ты мой, але еш хлеб свой. Машара. [Астап:] — А не дай жа ты ліха, зусім забыўся. Дзяўчына здарожылася, дзяўчына калі-то мела ў роце, а тут зубы загаварваю, даруй мне старому... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаму́ла ’клёцкі з бульбы з салам’ (Бяльк.). Відавочна, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gomółka ’камяк; круглы сыр’ (памянш. форма да *gomola). Адсюль бел. гаму́ла. Невядома, ці сюды адносіцца ўкр. гаму́ла ’від кашы; няўдалая ежа (боршч, галушкі)’ (Грынч.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэці́раваць ‘пагардліва абыходзіцца з кім-небудзь; гнібіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову (трети́ровать) і ням. traitieren з франц. traiter ‘абыходзіцца, адносіцца’ < лац. tractāre ‘абыходзіцца з кім-небудзь’ (Фасмер, 4, 101; ЕСУМ, 5, 632; Арол, 4, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адчупрыжыць ’выставіць (напаказ)’ (Касп.). Відаць, адносіцца да шырока распаўсюджанай у славянскіх мовах экспрэсіўнай кантамінацыйнай групы слоў з агульным значэннем ’казырыцца, задавацца’, параўн. польск. czupyrzyć się ’задавацца’, чэш. čepyřiti, в.-луж. šepjerić so, славен. čeperiti se і інш. Гл. чапурыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гурт ’гурт’ (БРС, Шат., Бяльк.), ’вогнішча’ (Шатал.). Рус. гурт, укр. гурт. Запазычанне з польск. hurt < с.-в.-ням. hurt. Гл. Фасмер, 1, 476; Бернекер, 1, 379; Слаўскі, 1, 439. Параўн. Булыка, Запазыч., 87. Сюды адносіцца і гурто́к, укр. гурто́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́ці: нецямі не адбудзеш («ссылка на неимение», Гарэц.), параўн. рус. нети ’дваране, якія не нясуць дзяржаўнай службы’: пробыл в нетех. Да нет ’няма’, гл. Фасмер, 3, 68; сюды ж, паводле Карскага (2–3, 77), адносіцца і мін. пець ’невядома’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)