прысво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.

1. каго-што. Завалодаць, самавольна ўзяць у сваю ўласнасць, выдаць за сваё.

П. знойдзенае.

П. чужыя ідэі.

2. што і каму-чаму. Даць (якое-н. званне), назваць якім-н. чынам.

П. званне прафесара. П. плошчы імя Тадэвуша Касцюшкі.

|| незак. прысво́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прысвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацыяналіза́цыя, ‑і, ж.

1. Пераход з прыватнай уласнасці ва ўласнасць дзяржавы зямлі, прамысловасць транспарту, банкаў і пад. Нацыяналізацыя фабрык.

2. Арганізацыя чаго‑н. на нацыянальнай аснове, сіламі данай нацыі. Нацыяналізацыя школы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саўга́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да саўгаса, належыць яму. Саўгасная ўласнасць. □ Саўгасныя прысады тулілі пад сабою яшчэ густыя цені. Чорны.

2. Звязаны з вядзеннем гаспадаркі ў саўгасах. Саўгасная вытворчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

феадалі́зм, ‑у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і няпоўная ўласнасць на прыгонных сялян, а таксама права феадала ажыццяўляць дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́шына ’мясцовае асяроддзе’ (Ян.), параўн. рус. на́шина́ ’наша частка’, в.-луж. našina ’наша маёмасць’. Ад наш, параўн. чужына ’чужы, незнаёмы край, людзі’ і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 440), серб.-харв. својѝнаўласнасць, маёмасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грама́дскі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да грамадства, які ўзнікае ў грамадстве, звязаны з дзейнасцю людзей у грамадстве.

Г. лад.

Грамадскае становішча.

Грамадскія навукі.

Грамадскае жыццё.

Грамадская думка.

Грамадскія адносіны.

2. Звязаны з работай па добраахвотным абслугоўванні палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву.

Грамадская арганізацыя.

Г. кантралёр.

Грамадская работа.

3. Які належыць грамадству, не прыватны.

Грамадская ўласнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халу́піна, ‑ы, ж.

Тое, што і халупа. Збудаваная за панам халупіна.. засталася цяпер Агею ва ўласнасць. Крапіва. — Чакай, чакай, а дзе ты спыніўся з сям’ёй? — спахапіўся Жыжанок. — Ды там у адной халупіне. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэквізі́цыя ’прымусовае адчужэнне за плату або часовая канфіскацыя маёмасці ва ўласнасць дзяржавы’ (Булыка, СІС). З рус. реквизиция ’тс’. Ст.-бел. реквизиция (рэквизыцыя) ’зварот да судовых улад з пэўнай просьбай’ < ст.-польск. rekwizycyja < лац. rĕquīsītīo ’даследаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шматсі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую магутнасць (пра рухавікі, механізмы, маторы); мнагасільны. Шматсільны матор. / у вобразным ужыв. Яна [вясна] вядзе з вясёлыя ракатаннем На ладныя калгасныя двары Ва ўласнасць рук гаспадароў старанных Рабочых рук шматсільныя дары. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́друб 1, ‑а; мн. адрубы, ‑оў; м.

Участак зямлі, які атрымліваў селянін у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны (у 1906–1916 гг.).

во́друб 2, ‑а, м.

Папярэчнае сячэнне дрэва, бервяна. Таўшчыня дрэва вымяраецца папярэчнікам у водрубе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)