дзе́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзелавіты, дзелавы. Добры.. [Рудаў] чалавек, дзельны і чулы, гаворыць канкрэтна. Пташнікаў.

2. Практычна карысны; істотны; слушны. Надзя наогул яшчэ нікому не дала дзельнай парады, і таму толькі паціскала плячамі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́нны, -ая, -ае.

1. Спрадвечны, пастаянны (пра жыхароў пэўнай мясцовасці).

К. мінчанін.

2. Рашаючы, самы істотны, які датычыцца асноў чаго-н.

К. пералом у грамадскім жыцці.

Карэнныя змены.

3. Які мае адносіны да кораня слова; каранёвы.

Карэнная частка слова.

Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.

Карэнным чынам — поўнасцю, зусім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вузлавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які з’яўляецца месцам перакрыжавання, злучэння чаго‑н. Вузлавая чыгуначная станцыя.

2. перан. Асноўны, галоўны, самы істотны. Вузлавое пытанне. Вузлавы пункт супярэчнасцей.

3. Спец. Які ажыццяўляецца комплексна. Вузлавы метад рамонту машын.

•••

Вузлавое пісьмо гл. пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да жыцця, звязаны з жыццём (у 2, 4 і 6 знач.). Жыццёвыя працэсы. Жыццёвы шлях. Жыццёвы ўзровень.

2. Важны, істотны для жыцця, неабходны для грамадства. Жыццёвыя цэнтры краіны. Жыццёвыя інтарэсы.

3. Які адпавядае рэчаіснасці, узяты з жыцця; праўдападобны. Жыццёвы вобраз. Жыццёвая сітуацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рачны́ ’самаўпэўнены’ (Сцяшк. Сл.), ’самаўладны’: ot bez panou̯ nasz akonam jak raczny stau̯ (Арх. Федар.), ’нахабны’: які ты рачны, слова ні дасі сказаць (Сцяц.) рачны ’ганарлівы’ (тс). Відаць да *rekti ’сказаць’ (гл. рэкнуць), магчыма, пад уплывам польск. rzecznyістотны, сапраўдны’, параўн. rzecznik ’выканаўца, патрон, пракурор’ (гл. Длугаш-Курчабова, 451), укр. речни́к ’аратар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сур’ё́зны, -ая, -ае.

1. Удумлівы і строгі, не легкадумны.

С. чалавек.

Сур’ёзныя адносіны да працы.

2. Глыбакадумны, засяроджаны на важных справах.

С. падыход.

3. Істотны і важны па змесце, не жартоўны.

Сур’ёзная п’еса.

Сур’ёзная размова.

4. Які патрабуе да сябе ўвагі з-за сваёй складанасці, які тоіць у сабе небяспечныя вынікі.

Сур’ёзная праблема.

Сур’ёзнае захворванне.

5. Заняты якімі-н. думкамі (пра выраз твару).

С. выгляд.

6. сур’ёзна, пабочн. сл. На самай справе, сапраўды.

Не, сур’ёзна, калі прыедзеце да нас?

|| наз. сур’ёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтра́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры.

Цэнтральная вуліца.

3. Галоўны, кіруючы.

Цэнтральная ўлада.

4. Асноўны, найбольш істотны.

Цэнтральная тэма.

5. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.

Цэнтральнае ацяпленне.

Стрэльба цэнтральнага бою — стрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала.

Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая складаецца з галаўнога і спіннога мозга.

Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці.

|| наз. цэнтра́льнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Спрадвечны, пастаянны (пра жыхароў пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікоў пэўнага асяроддзя). Карэннае насельніцтва. Карэнны жыхар Беларусі. □ — Я карэнны ленінградзец. І трэба ж так стацца: у дзяцінстве я ніколі не быў у вёсцы. Васілевіч.

2. Які датычыцца асноў чаго‑н., істотны, радыкальны. Карэнныя змены. Карэннае пытанне. Карэнныя інтарэсы народа.

3. Які мае адносіны да кораня слова; каранёвы. Карэнная частка слова. Карэнная галосная.

•••

Карэнныя зубы гл. зуб.

Карэнным чынам гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раша́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрысл. незал. цяпер. ад рашаць.

2. у знач. прым. Найбольш істотны, галоўны, асноўны. Рашаючы год пяцігодкі. □ Творчасць Пушкіна, Тогаля, Някрасава і іншых выдатных рускіх пісьменнікаў адыграла рашаючую ролю ў барацьбе перадавых беларускіх пісьменнікаў за рэалізм. Барысенка. // Які з’яўляецца канчатковым рашэннем, уяўляе сабой канчатковае рашэнне. [Васіль] ведаў, што слова Антося будзе рашаючае, і таму з нецярпеннем чакаў, пакуль той пачне гаварыць. Дамашэвіч.

•••

З рашаючым голасам гл. голас (у 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́шчы1 ’сапраўдны, ісцінны’ (Касп., ТС), ст.-бел. сущии ’прысутны’: сущоу емоу на пироу (Карскі 2-3, 465), suszczy ’будучы’: u wysokom tohda horode suszczy (Хроніка Быхаўца), параўн. укр. су́щийістотны, важны’, рус. су́щий ’існуючы, сапраўдны’. Запазычана са ст.-слав. сѫшти, дзеепрым. цяп. часу ад быти ’быць’.

Су́шчы2 ’хвароба немаўлят’: дзіця ў сушчах (віц., Нар. медыцына). Характэрная для назваў хвароб форма мн. л., што Карскі (2–3, 331) тлумачыў “множественностью признаков”; зыходная форма *сушч (ад сухі, гл., параўн. рус. сушч ’сухар, сушаная дробная рыба’) як тоўшч і пад., да словаўтварэння параўн. радашча, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)