Адча́йвацца (БРС), адчаіць (Нас.), адчай ’пакута’ (Гарэц., Інстр. III, Касп.). Рус. отчаяться, укр. відчай. Да прасл. čajati: рус. чаять ’думаць, спадзявацца’, ст.-рус. чаꙗти ’спадзявацца’, серб.-харв. чајати ’чакаць, спадзявацца’ і інш. Параўн. ст.-інд. сā́уаtі ’заўважае, адчувае’, гл. Майргофер, 1, 383; Фасмер, 4, 321.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыць ’брыць’ (БРС, Юрч.). Рус. брить, укр. бри́ти, чэш. břiti, серб.-харв. брѝјати, балг. дыял. брѝя, славен. bríti. Аснова *bhrēi̯‑. Параўн. ст.-інд. bhrīṇā́ti ’раніць’, ст.-іран. pairibrīnaiti ’разрэзвае’ і г. д. Бернекер, 94; Праабражэнскі, 1, 45–46; Фасмер, 1, 213; БЕР, 1, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гнаць ’гнаць’. Рус. гнать, укр. гна́ти, чэш. hnáti, ст.-слав. гънати і г. д. Прасл. *gъnati. Параўн. літ. giñti ’гнаць’, ст.-прус. guntwei ’гнаць’, ст.-інд. hánti ’біць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 419; Трубачоў, Эт. сл., 7, 196–197. Параўн. ганя́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзясна́ ’дзясна’. Параўн. рус. десна́, укр. я́сни, польск. dziąsna, серб.-харв. де̑сна і г. д. Прасл. *dęsn‑, магчыма, ад і.-е. назвы зуба (літ. dantìs, ст.-інд. dant‑, лац. dens і г. д.). Бернекер, 1, 190; Фасмер, 1, 506; Трубачоў, Эт. сл., 5, 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́скус ’пахучае рэчыва’ (ТСБМ), ст.-рус. мускусъ, мъскусъ, москосъ ’тс’, якія праз лац. muscus ці ст.-грэч. μόσχος ’тс’ з перс. mušk ’бабровая струя’ < ст.-інд. muṣkás ’яечка’ (г. зн. сакрэт з залоз некаторых жывёл). У бел. мове (паводле Крукоўскага, Уплыў, 79) — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзе ’дзе’. Укр. де, рус. где, польск. gdzie, чэш. kde, балг. де, къдѐ, ст.-слав. къде. Прасл. *къ‑de (пытальны займеннік *kъ‑ + частка ‑de). Параўн. ст.-інд. kúha (*kúdha) ’тс’, авест. kudā і г. д. Слаўскі, 1, 271; Траўтман, 144; Бернекер, 1, 674–675; Фасмер, 1, 400.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сандара́к ’духмяная смала, якую здабываюць з кары хваёвага дрэва сямейства кіпарысавых; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў’ (ТСБМ). З рус. сандара́к ’тс’, кніжнага запазычання з франц. sandaraque або ням. Sandarak < лац. sandaraca, грэч. σανδαράκη ад ст.-інд. candrarāga‑ ’які мае бляск луны’ (гл. Мацэнаўэр, 303; Фасмер, 3, 556).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карна́ць ’укарочваць’ (Нас.). Укр. корнати, рус. корнать, чэш. krniti ’кастрыраваць’, серб.-харв. кр́њити ’абломліваць, рэзаць, шкодзіць’, славен. krniti ’абразаць, калечыць’; прасл. kъrniti/karnati. Магчыма, да прасл. *kъrpnǫti з наступным пераўтварэннем на дыялектнай глебе ў *kъrnǫti > *kъrniti, паколькі *kъrnǫti успрымалася як разавае дзеянне (для *kъrpnǫti > *kъrnǫti параўн. topnǫti > tonǫti ’тануць, тапіцца’). Калі дапусціць *kъrniti < *kъrnǫti < *kъrpnǫti, тады можна даць наступныя індаеўрапейскія паралелі да славянскіх слоў: літ. kir̃pti ’рэзаць’ (альтэрнацыя ir/ur у балтыйскіх мовах добра вядомая). Лат. cìrpt ’тс’, ст.-інд. kṛpāṇi ’нажніцы, кінжал’ ст.-грэч. κρώπιον ’серп’, ірл. corran ’тс’, cirrim ’рэжу’ (Фрэнкель, 257–258). Існуючыя этымалогіі (∼ літ. kur̃sti ’глухнуць’, лат. kurns ’глухі’ або ст.-інд. kírṇáḥ ’паранены’ і інш. гл. Фасмер, 2, 350) не задавальняюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяле́ць ’загадаць’ (Бяльк.). Рус. веле́ть, укр. велі́ти, ст.-рус., ст.-слав. велѣти, чэш. veleti, балг. ве́ля, серб.-харв. вѐљу, славен. veléti. Прасл. *velěti, *velʼǫ. Гэта аблаутная форма да *volʼa. Роднаснае літ. vélti ’хацець’, ст.-інд. vr̥ṇā́ti ’выбірае’, лац. volō ’хачу’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 288; Траўтман, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзе́вер ’дзевер, брат мужа’ (БРС). Рус. де́верь, укр. ді́вер, ст.-польск. dziewierz, чэш. deveř, балг. де́вер, ц.-слав. дѣверь. Прасл. *děverь. І.‑е. *dai̯u̯er‑. Параўн. літ. dieveris, ст.-інд. devâr‑, лац. lēvir, ст.-грэч. δᾱήρ. Фасмер, 1, 491; Траўтман, 43; Бернекер, 1, 198; Трубачоў, Эт. сл., 5, 19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)