фабры́чны, -ая, -ае.

1. гл. фабрыка.

2. Выраблены на фабрыцы, не саматужна.

Фабрычная шафа.

3. Такі, дзе ёсць фабрыка; прамысловы.

Ф. гарадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́швы, -аў, адз. пры́шва, -ы, ж.

Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні; галоўкі.

Халявы ёсць, а п. зробім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насчи́тываться возвр., страд. налі́чвацца, наліча́цца;

насчи́тывается (име́ется, есть) налі́чваецца, ёсць;

в го́роде насчи́тывается де́сять клу́бов у го́радзе налі́чваецца (ёсць) дзе́сяць клу́баў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гасці́на, -ы, ж. (нар.-паэт.).

1. зб. Госці.

Да нас сабралася вялікая г.

2. Прыём гасцей, частаванне.

Для гасціны ў мяне ёсць і мёд, і цукеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паблі́зу, прысл. і прыназ.

1. прысл. Блізка, непадалёку.

Рэчка ёсць п.

2. прыназ. з Р. Указвае на размяшчэнне блізка ад чаго-н.

Вёска стала п. возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідэалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Паказаць (паказваць) лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; надзяляць ідэальнымі якасцямі.

І. мінулае.

|| наз. ідэаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быту́ющий які́ (што) быту́е, які́ (што) існуе́, які́ (што) ёсць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упаміна́нне, -я, н.

1. гл. упамянуць.

2. мн. -і, -яў. Паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго-, чаго-н.

Пра гэту з’яву ёсць шматлікія ўпамінанні ў старых кнігах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лькі-не́будзь,

1. займ. і прысл. Некалькі, няпэўная колькасць.

У цябе ёсць к. грошай.

2. прысл. неазнач. У якой меры, ступені, наколькі.

Ты хоць к. думай над сваімі ўчынкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мага́.

У выразе: як мага

1) ужыв. ў спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені.

Як м. лепш; 2) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Бегчы як м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)