круты́², -а́я, -о́е.

1. Даведзены варкай, замешваннем да пэўнай ступені шчыльнасці, гушчыні.

Крутое яйцо.

Крутое цеста.

2. Туга звіты, скручаны.

Крутая пража.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наклю́нуты, -ая, -ае.

1. Прабіты дзюбай (пра шкарлупіну яек, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

Наклюнутае яйцо.

2. Які пачаў прарастаць, распускацца.

Наклюнутае зерне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́клад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Яйцо або прадмет, падобны на яго, які кладуць там, дзе хочуць, каб несліся куры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

болту́нII (яйцо) баўту́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наси́женный в разн. знач. насе́джаны;

наси́женное яйцо́ насе́джанае яйцо́;

наси́женное ме́сто (гнездо́) насе́джанае ме́сца (гняздо́);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́лівак, ‑ліўка, м.

Яйцо, знесенае без шкарлупіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баўту́н, ‑а, м.

Наседжанае без зародка яйцо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баўту́н, -на́ м. (неплодное яйцо) болту́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яйцападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Формай падобны на яйцо; авальны. Яйцападобны камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

веліко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вялікадня. Велікодны дзень. Велікоднае яйцо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)