перало́мны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з пераломам, крутым паваротам у развіцці чаго‑н. Пераломны ўзрост. □ 1935 год мае права называцца пераломным у творчай біяграфіі Максіма Танка: ён завяршае вучнёўскі перыяд і адкрывае этап сталасці. У. Калеснік.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Ле́йтар ’кавалак топленага воску, які мае форму той пасудзіны, у якой застывае’ (Анох.). Няясна. Магчыма, з ням. Leiter ’лесвіца’, выгляд якой маюць крыжыкі ў борці, на якія пчолы вешаюць вашчыны. Наступны этап — перанос лексемы з вашчын на воск (Г. Цыхун, вусн. паведамл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
акрэ́сліцца, ‑ліцца; зак.
1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.
2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды К. Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў. Так акрэсліўся наступны этап ўздыму грамадскае, гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй. Дуброўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сто́пень ‘ступень, крок’, ‘ступень (мера якасці)’ (Нас., Байк. і Некр.), сто́пэнь ‘адзнака’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стопень ‘ступень, этап’ (Ст.-бел. лексікон). Звязана чаргаваннем галосных з ступень (гл.). Паводак націску, магчыма, запазычана з польск. stopień ‘ступень, прыступка, мера якасці’ (тое ж — Сл. ПЗБ, 4, 590).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
вяха́, ‑і; мн. вехі, вех; ж.
1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы, напрамку, руху. Ставіць вехі. □ Міна Міхайлавіч.. паказаў рукою наперад.., дзе вехі на бярозавых жардзінах абазначалі рэчышча канала. Краўчанка.
2. перан. Асноўны, важны этап у развіцці чаго‑н. Асноўныя вехі творчасці пісьменніка. Гістарычных вехі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
паслякастры́чніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да часу пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У паслякастрычніцкі перыяд, калі Беларусь упершыню ў гісторыі атрымала сваю дзяржаўнасць, пачынаецца новы этап у вывучэнні спадчыны Скарыны. Алексютовіч. Ужо ў першае паслякастрычніцкае дзесяцігоддзе графіка не толькі пабыла «правы грамадзянства», але выйшла на перадавыя рубяжы беларускага савецкага мастацтва. Шматаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
тур 1, ‑а, м.
1. Адзін круг танца па пакоі, зале і пад., а таксама адзін кругавы рух у вальсе. Тур вальса.
2. Асобны этап якой‑н. гульні, конкурсу, спаборніцтва, які складае частку гэтай гульні, спаборніцтва. Апошні тур шахматнага чэмпіянату. □ Закончыліся гульні першага тура чэмпіянату краіны па валейболу. «Звязда». Калі абставіны склаліся так, што Дарошку не давялося ўключыцца ў другі тур конкурсу, юнак не збавіў тэмпаў, не пачаў працаваць горш. Арабей. // Этап, частка якой‑н. падзеі, мерапрыемства і пад. Але ўсё адно прачытаны .. [камандзірам атрада] загад аб другім туры рэйкавай вайны прагучаў радаснай навіной. Шахавец. // Асобны этап выбараў, а таксама адна са ступеней пры шматступеннай выбарчай сістэме. Першы тур выбараў.
[Фр. tour.]
тур 2, ‑а, м.
1. Гіст. Запоўненая зямлёю плеценая кашолка, якая выкарыстоўвалася ў якасці ўкрыццяў ад куль і снарадаў.
2. Пірамідка з камянёў, складзеная альпіністамі на вяршыні, на якую яны ўзышлі першымі.
[Фр. tour]
тур 3, ‑а, м.
1. Першабытны дзікі бык, які з’яўляецца адным з продкаў буйной рагатай жывёлы. У лясах Белавежскай пушчы ў вялікай колькасці вадзіліся туры, зубры, ласі, мядзведзі, алені, дзікія кабаны, казулі. «Весці». [Князь] гукнуў .. дружыну ды і пайшоў сабе Палессем, харчуючыся забітымі зубрамі і турамі. Караткевіч.
2. Горны каўказскі казёл.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
по́мнік, ‑а, м.
1. Архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў знак ушанавання памяці якой‑н. асобы або падзеі. Пасярод плошчы узвышаўся помнік У.І. Леніну. Хадкевіч.
2. Збудаванне на магіле з граніту, мармуру і пад. ў памяць памёршага. Тут жа, побач, над брацкай магілай стаіць помнік. Бялевіч. [Хлопцы] зрабілі невялікую труну і на магіле паставілі помнік. Навуменка.
3. Прадмет матэрыяльнай культуры мінулага. Недалёка ад плошчы ўбачыў драўляную царкву, цікавы помнік народнага ўмельства. В. Вольскі.
4. Твор старажытнай пісьменнасці. Літаратурныя помнікі гэтага часу [канца 17 і 18 стст.] нешматлікія. Івашын. Калі новая рэдакцыя — гэта этап у літаратурнай гісторыі тэксту пэўнага твора, то новы помнік — гэта пэўны этап у гісторыі цэлага жанру. Чамярыцкі.
5. перан. Тое, што напамінае аб чыіх-небудзь справах. [Алеся:] — Вырастуць дрэвы і будуць помнікам тым, хто загінуў у імя гэтай перамогі... Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
уверцю́ра, ‑ы, ж.
1. Музычны уступ да оперы, балета, драмы і пад. Уверцюра да оперы «Алеся». // перан. Пачатковы этап, папярэдняя частка чаго‑н. Прысвячаючы паэму «Сымон-музыка» беларускай моладзі, паэт напіша вельмі прачулую, глыбокую паэтычным .. сэнсам уверцюру, у якой у значнай меры раскрые сваё крэда паэтычнага бачання, адчування свету. Навуменка.
2. Невялікі музычны твор у форме санаты. Сімфанічная уверцюра.
[Фр. ouverture ад ouvrir — адкрываць.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Жыгаце́ць ’гарэць, успыхваць’ (зэльв., Нар. словатв., 16). Ад дзеяслова жыгаць ’бліскаць’ з суфіксам ‑ацець, які выкарыстоўваецца для апісання многакратнага перарывістага дзеяння ў дзеясловах гучання і свячэння (параўн. жухацець, грукацець, бразгацець, шаргацець і інш.), ці праз прамежкавы этап — наз. з суф. *‑ot‑ (> ‑ат‑ > ац‑) са значэннем ’мнагакратнае ўспыхванне’ *жы́гат, адкуль з суф. ‑ець дзеяслоў.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)