Ашты́рыцца ’апынуцца’ (Шат.). Ад штырыцьштурхнуць’ (Шат.), семантычна як апынуцца, параўн. пыняць ’паганяць’, шпыняць ’падганяць, штурхаць уперад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пино́к разг. штуршо́к, -шка́ м., уда́р, -ру м., вы́спятак, -тка м.;

дать пинка́ штурхну́ць (уда́рыць) наго́й, даць вы́спятка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патаркну́ць, патархну́ць, ’крануць’ (Сцяшк.). Да торкаць (гл.) < прасл. tъrk‑ati (Фасмер, 4, 83); роднаснае да яго літ. tùrkterėti штурхнуць’ (Буга, РФВ, 75, 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ўма ‘гвалтоўна, напорыста’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘знянацку, нечакана’ (Барад.). Дзеепрыслоўе ад соваць (гл.), утворанае па тыпу бегма, лежма і пад. Да семантыкі параўн. соўну́цьштурхнуць’ і су́нуць ‘сунуць, пайсці гуртам’ (ТС), параўн. укр. совману́тиштурхнуць’, што таксама звязваюць з со́ва́тися ‘совацца’, суну́ти ‘піхнуць’ (ЕСУМ, 5, 343). Магчыма, сюды ж соўма́к, соўма́н ‘ціхі, негаваркі чалавек, што паводзіць сябе незалежна’ (ТС), соўмач ‘нелюдзімы чалавек’ (лук., ЛА, 3), гл. саўміла. Наўрад ці звязана з тур. sovmak ‘гнаць, праганяць, адганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

марскану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Абл.

1. Рэзка штурхнуць, адштурхнуць, адкінуць. Валодзя, доўга не думаючы, схапіў.. [Яніка] за кашулю і марскануў у гарох, які рос пры дарозе. Дайліда.

2. Ударыць, выцяць. Яўсей марскануў каня лейчынай па баку, нокнуў павышаным голасам, але той не наперад пайшоў, а падаўся назад. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трык ‘некастрыраваны баран’ (Бес.). Параўн. польск. tryk, trykacz ‘баран-вытворнік’, trykać ‘басціся, бароцца’, ст.-польск. trykać, tryksać ‘тс’, tryks ‘штуршок’, ‘баданне’, чэш. trkat ‘басці, бадацца’, славац. strkaťштурхнуць’, славен. tŕk ‘удар’ і інш., што ўзыходзяць да прасл. *tъrkati ‘штурхаць, удараць’, роднаснага літ. tùrkterėtiштурхнуць’. Больш падрабязна гл. торкаць (Буга, Rinkt., 1, 490; Бязлай, 4, 226; Брукнер, 578; Сной₂, 784; Махэк₂, 651; Скок, 3, 504; ЕСУМ, 5, 604–605). Трубачоў (Происх., 81), Осіпава (Этимология–1988–1990, 70) выводзяць з *terti (гл. церці). Магчыма, сюды ж семантычна аддаленае рус. ярасл., валаг. трык ‘франт, фарсун, моднік; легкадумны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турсну́ць ‘крануцца, уздрыгнуцца, рушыць’ (Кліх). Відаць, паралельнае ўтварэнне да то́рскаць (гл.), дзе назіраюцца пэўныя хістанні ў вакалізме асновы (тор‑/тур‑/тыр‑) з т. зв. s‑intensivum, параўн. то́рнуцьштурхнуць, піхнуць’ (гл.). Да турнуць, турыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́нуць ’рухаць, кратаць, соваць; усунуць, штурхнуць, піхнуць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ’рушыць, пайсці грамадой’ (ТС, Сержп. Грам., Юрч. Вытв.), ’пасоўваць, ставіць’, ’цягнуць’, ’укладаць, усоўваць’, ’ісці’ (Сл. ПЗБ), су́нуты ’цягнуць’ (Клім.), су́нуцца ’паволі рухацца, ісці’ ’тс’, (ТСБМ, ТС), ’высоўвацца’, ’напасці, накінуцца’ (Сл. ПЗБ), ’упасці’ (Бяльк.). Укр. су́нути, рус. су́нуть, стараж.-рус. сунуты ’кінуць’, ц.-слав. сунѫти, польск. sunąc, в.-луж. sunuć, н.-луж. sunuś, чэш. sunouti ’пасоўваць’, славац. súnuť, серб.-харв. су́нути ’наліць, насыпаць’, славен. súnitiштурхнуць’, балг. дыял. су́на ’перамяшчаць, слізгаць’, ст.-слав. соунѫти. Прасл. *sunǫti ’пасоўваць, штурхнуць; укласці, усунуць’; дзеяслоў аднакратнага дзеяння да прасл. *sovati, *sujǫ ’соваць’; гл. Борысь, 587; Фасмер, 3, 804; Бязлай, 3, 341–342; Шустар-Шэўц, 1380–1381. Паводле Махэка₂ (593), было і *sunǫti з іншай семантыкай — ’бегчы, хутка ісці’, параўн. польск. дыял. sunąć ’рушыць, ісці’, чэш. дыял. snuť se ’ісці’, з паралеллю гоц. skewjan ’ісці’, ст.-ісл. skaeva ’рухацца наперад’, роднаснага чэш. sypati ’хутка ісці’. Параўн. снаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марза́кі (мн.) (грэбл.) ’губы’ (Нас.), ’твар, морда’ (КЭС, лаг.). Рус. прэйл. (ЛатвССР), ёнаўск. (ЛітССР) мурза́ки ’твар’ (грэбл.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Сюды ж марза́ць ’біць па твары, па зубах’ (Нас.), марзану́ць (груб.) ’штурхнуць, ударыць’ (смарг., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздзо́гаць ’разбіць’ (Нас.), раздзо́ганный ’выпадкова разбіты’ (Нас.). Ад раз- і дзо́гаць ’стукаць, стукаць нагамі’, ’біць, калаціць’ (Нас.). Сюды ж укр. дьо́гнутиштурхнуць, кальнуць’, чэш. дыял. džignút ’кальнуць’, літ. díegti ’калоць’. Да праславянскага *dьgnǫti (ЭССЯ, 5, 205); адносна семантыкі параўн. джгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)