паадрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадрываць дошкі ад сцяны. Паадрываць людзей ад работы. □ Вельмі ж яблыкі ўрадзілі, гатовы былі паадрываць галіны. Чарнышэвіч. Павезлі ў шпіталь [салдата]. Ён астаўся і без рукі, і без нагі... Асколкамі паадрывала. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полево́й

1. палявы́;

полево́й шпат мин. палявы́ шпат;

полевая по́чта палява́я по́шта;

полева́я су́мка воен. палява́я су́мка;

полево́й го́спиталь воен. палявы́ шпіта́ль;

2. (охотничий) паляўні́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лазарэ́т ’бальніца для бедных’, ’шпіталь пры вайсковай часці’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, праз рускую мову, хаця ёсць польск. lazaret і lazaret (апошняе ў слоўніку Міцкевіча (Sł. Mickiewicza, 4, 23)). Першакрыніцай з’яўляецца дыял. венец. lazareto, італ. lazzeretto (зараз lazzaretto ’бальніца, прытулак для пракажоных’ — ад назвы касцёла Santa Maria di Nazaret (пры якім быў прытулак), якая змянілася пад уплывам імя пракажонага Лазара (Евангелле ад Лукі, XVI, 20)). Венецыянская назва распаўсюдзілася ў еўрапейскіх мовах, а ў 1714 г. з’явілася і ў рускай (Фасмер, 2, 449; Слаўскі, 4, 81–82; Клюге₁₇, 428 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падшэ́фны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад чыім‑н. шэфствам. Зося.. пасля заняткаў пісала з вучнямі калектыўныя пісьмы на фронт, збірала падарункі для франтавікоў, .. наведвала з дзецьмі падшэфны шпіталь. Карпаў. / у знач. наз. падшэ́фны, ‑ага, м., падшэ́фная, ‑ай, ж. Ідучы са школы, Толя спытаўся ў свайго падшэфнага: — Дзе будзем займацца — у вас ці ў нас? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звар’яце́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў розум; псіхічна хворы. Звар’яцелага Тамаша.. адвезлі ў шпіталь. Бядуля. / у знач. наз. звар’яце́лы, ‑ага, м.; звар’яце́лая, ‑ай, ж. Лячыць звар’яцелага. // Уласцівы псіхічна хворым, такі, як у псіхічна хворых. На чорныя літары жоўтага плаката ўтаропіўся з партрэта косы звар’яцелы позірк чалавека з чорнай касмылінай цераз лоб. Лынькоў.

2. Разм. Безразважны, раз’юшаны, ашалелы. — Бяры яго! Бі! — крычыць звар’яцелы ад злосці афіцэр. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудара́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Разм. Прывесці ў стан непакою, трывогі; заставіць рухацца, дзейнічаць; устрывожыць. Стральба ўзбударажыла вёску. Узбударажыць асіны рой. □ Вестка аб тым, што да крымскага берага падыходзяць судны, узбударажыла ўвесь шпіталь. С. Александровіч. Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх. Броўка. Навошта ж тады ўзбударажылі Ганну, навошта ўзбаламуцілі спакойнае жыццё яе, разверадзілі душэўную рану? Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пасунуцца (у 1, 3 знач.).

2. Перамяшчацца паціху ў якім‑н. напрамку; паволі рухацца. Павольна, не спяшаючыся, пасоўваўся стары зубр да ручая, абрываючы па дарозе маладыя парасткі з дрэў. В. Вольскі. І па меры таго, як усё далей на захад адступаў фронт, услед за ім пасоўваўся і шпіталь. Васілевіч. Павольна наша фурманка пасоўвалася наперад, парушаючы цішыню наваколля. М. Ткачоў.

3. Зал. да пасоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бальніца, больніца / спецыяльная: лячэбніца / дзе вядзецца навуковая і навучальная работа: клініка / вайсковая: шпіталь, лазарэт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ула́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што. Давесці да жаданага канца, да згоды.

У. справу.

У. спрэчнае пытанне.

У. канфлікт.

2. каго (што). Змясціць, прыстроіць куды-н.; дапамагчы паступіць на работу, вучобу.

У. хворага ў шпіталь.

У. на кватэру.

У. юнака на працу.

3. каго-што. Зручна размясціць, палажыць, паставіць.

У. калодачны вулей на дрэве.

4. каму. Унаравіць, дагадзіць (разм.).

Гэтаму чалавеку цяжка ў.

5. што. Прывесці ў належны парадак; зрабіць прыгодным для карыстання (разм.).

У. усё ў хаце.

У. станок.

6. Паспець прыбыць куды-н. у пэўны час (разм.).

Уладзіў пад самы абед.

|| незак. ула́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—6 знач.).

|| наз. ула́джванне, -я, н. (да 1—3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брат, -а, М бра́це, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Сын у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.

Родны б.

2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, інтарэсаў, становішча, умоў і пад.

Браты па зброі.

3. Форма сяброўскага звароту да мужчыны (разм.).

4. К бра́це. Ласкавы зварот да мужчыны, дарослага хлопца (разм.).

У шпіталь ездзіў, б.?

5. Член рэлігійнай абшчыны, брацтва (у 2 знач.); манах.

Ваш брат (разм.) — вы і на вас падобныя.

На брата (разм.) — на кожнага.

Свой брат (разм.) — пра чалавека аднолькавага стану, становішча.

|| памянш.-ласк. бра́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.) і брато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 3 знач.).

|| прым. бра́тні, -яя, -яе (да 1 знач.) і бра́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)