Лазарэ́т ’бальніца для бедных’, ’шпіталь пры вайсковай часці’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, праз рускую мову, хаця ёсць польск. lazaret і lazaret (апошняе ў слоўніку Міцкевіча (Sł. Mickiewicza, 4, 23)). Першакрыніцай з’яўляецца дыял. венец. lazareto, італ. lazzeretto (зараз lazzaretto ’бальніца, прытулак для пракажоных’ — ад назвы касцёла Santa Maria di Nazaret (пры якім быў прытулак), якая змянілася пад уплывам імя пракажонага Лазара (Евангелле ад Лукі, XVI, 20)). Венецыянская назва распаўсюдзілася ў еўрапейскіх мовах, а ў 1714 г. з’явілася і ў рускай (Фасмер, 2, 449; Слаўскі, 4, 81–82; Клюге₁₇, 428 і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)