шля́цца, шляюся, шляешся, шляецца; незак.

Разм. неадабр. Швэндацца, валачыцца. Ваўкі па сцежках шляюцца І ночкаю, і днём. Купала. — Не будзе нам веры ў тое, што зямля наша, гэта наша зямля, пакуль будуць шляцца па зямлі буржуі ды генералы розныя. Галавач. [Дзядзька Яўмен:] — Аўхім толькі адзін і астаўся... Вось ён і шляўся, валачыўся тут... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саўга́цца ’катацца на льдзе, коўзацца’ (Касп.), саўгану́ць ’пасунуць, перасунуць’ (КЭС), са́вгаты ’глытаць, дзяўбці’ (Клім., Сл. Брэс.), саўгну́ць ’тыкнуць з сілай’ (Клім.), саўка́ццашвэндацца’ (Мат. Гом.). Гл. соўгаць, соўкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ўляць ’ледзь жыць, ледзь дыхаць, вельмі нядужаць’ (Янк. I, Мат. Гом.), ’есці без апетыту’ (З нар. сл.). Гл. кеўлець. Лаўчутэ (Балтизмы, 113) разглядае слова як балтызм. Пры гэтым яна спасылаецца на такія літоўскія прыклады, як kiáulioti ’гадзіць, паскудзіць, швэндацца’, kiáuliotis ’свінячыць, бадзяцца’, якія паходзяць ад kiãule ’свіння’. Трэба адзначыць, што прыведзеныя прыклады семантычна не адпавядаюць беларускім словам, для якіх дамінантным значэннем было б ’нядужаць, слабець’. Можна, аднак, маючы на ўвазе ў аналагічных выпадках невядомую ўсходнебалтыйскую крыніцу, дапусціць наступныя семантычныя пераходы: ’швэндацца, бадзяцца’ > ’марудна рухацца’ > ’слабець, нядужаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хадзіць, бадзяцца, блукаць, цягацца, сланяцца, сноўдацца, швэндацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Лыса́к ’гультай’ (Мат. Гом.). Роднаснае да пск., цвяр. лыскать ’ухіляцца ад справы, пазбягаць працы’, ’швэндацца, бадзяцца’, ’бегаць, шукаць’, лыскану́ть ’шмыгнуць’. Да асновы lysk‑/lusk‑/lyzg‑/luzg‑ (гл. лузаць). Больш падрабязна гл. Куркіна (Этимология–72, 68–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахіта́цца ’пахадзіць, пагуляць’ (Ян.). Да ўкр. похитатися ’пахістацца’. Семантыка, як у рус. пошататься. Параўн. таксама польск. chytać się ’хістацца’, ’бадзяцца, швэндацца’. Усе да прасл. xytati (), якое з *xŭ‑t‑ > xy‑t‑ (Mee, MSL, 14, 1907, 388).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераблукуня́цца ’паблукаць, пашвэндацца’ (Нас.), піріблукуня́ць, піріблутуня́цца ’праблукаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і блукуняцца ’блудзіць, швэндацца’, якое да блука́ць (гл.); суфікс ‑ун‑я‑, у якім ‑у‑ узнікла ў выніку прыпадабнення; генетычна суадносіцца з літ. ‑inė́ параўн. dramblinė́ti, blinkinė́ti, blydinė́ti, klaikinė́ti ’сноўдацца, блукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басця́цца ’бадзяцца, швэндацца’ (Касп., Янк. Мат., Др.-Падб., А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл., мсцісл.; В. Н. Чэкман, вусн. паведамл., полац., мін.), ба́сця́цца (Гарэц.), бысьця́цца (Бяльк.), басця́ка ’той, хто бадзяецца, валацуга’ (Янк. Мат., КЭС, лаг.). Запазычанне з літ. bastýtis ’тс’ (Г. А. Цыхун і В. Н. Чэкман, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбіндзюга́цца ’пачаць ленавацца, свавольнічаць’ (Нас.). Параўн. біндзюга́нне ’бязмэтнае блуканне’, біндзюгайнік ’той, хто бязмэтна блукае’ (Юрч.), біндзюга́йла ’той, хто швэндаецца, нічым не займаючыся’ (гл.), сюды ж бінды біцьшвэндацца без справы’, што звязваецца з літ. biñde ’гультай’, bìndza ’гультай, абібок’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Сюды ж, магчыма, розбіндова́ць ’адлупцаваць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветрыцца1 ’праветрывацца, сушыцца’ (Нас.). Да ветрыць1 тое ж польск. wietrzyć się ’праветрывацца’; ’падпадаць пад дзеянне свежага паветра’, серб. ве̏трити се ’тс’.

Ветрыцца2 ’прастуджвацца, асвяжацца’ (Нас.). Да ветрыцца1.

Ветрыцца3 ’хадзіць без справы, бадзяцца, швэндацца’ (карэліц., Янк. Мат.). Да дзеяслова ветрыцца1, у якога павінна было быць таксама значэнне ’знаходзіцца на паветры’ → ’псавацца пад уздзеяннем ветру’ → ’быць ветраным, легкадумным, ветрагонам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)