Бандале́т ’скураны пояс, да якога прымацоўваецца шабля; перавязь паляўнічай стрэльбы’ (Нас.). Запазычанне з польск. bandolet ’тс’ (а гэта з раманскіх моў, гл. Брукнер, 14). Кюнэ, Poln., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жанда́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жандара, жандараў, належыць ім. Жандарская шабля. □ Сурвільчыка .. [Няміра] убачыў з жандарскай канцылярыі, адкуль выводзілі яго пасля допыту. Чорны. // Які складаецца з жандараў. Жандарскі корпус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. чым і без дап. Утвараць шорах, шум трэннем, закранаць што-н. з шумам.

Ш. мянташкай па касе.

Шабля шаркала аб падлогу.

2. са словам «нагой» або без яго. Прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры паклоне, вітанні і пад.).

|| аднакр. ша́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ша́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сляса́к ‘прыстасаванне ў выглядзе рычажка ў клямцы, пры дапамозе якога адчыняюцца і зачыняюцца дзверы’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Жд. 2, Янк. 2), сляса́к, сліса́к, слейса́к ‘тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), слю́сак ‘тс’ (ТС), сюды ж сляса́к (сліса́к) ‘дошчачка або пучок саломы, якія ўстаўляюцца ў прарубку ў бярозе для стоку бярозавага соку’ (Бяльк.), сліса́кшабля’ (Шымк. Собр.). З польск. ślosak, ślusak, szlisak ‘рычажок у клямцы’. У польскай, відавочна, з ням. Schluß ‘затвор, затычка’, Schloss ‘замок, засоў’; гл. Варш. сл.; ЕСУМ, 5, 313. Аднак значэнне ‘шабля’, гл. таксама слісачок ‘жалезца, пры дапамозе якога паварочваецца засоў’ (Шымк. Собр.), робіць гэтую этымалогію праблематычнай. Параўн. і літ. slė́sna ‘ступня, плюсна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́бля ’рыба чахонь Pelecus cultratus’ (Жук., Інстр. 2). Запазычанне з рус. са́бля ’тс’, якое, у сваю чаргу, ад рус. сабляшабля’, таму што дзякуючы завостранаму, моцна выгнутаму брушку і прамой шырокай спіне рыба нагадвае лязо нажа (шаблі) (Фасмер, 4, 354).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́вер, ‑а, м.

Цвёрды высокі галаўны ўбор без палёў, які насілі ў еўрапейскіх арміях у 18–19 стст. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах. С. Александровіч.

[Польск. kiwior.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпале́т, ‑а, М ‑леце, м.

У дарэвалюцыйнай рускай і некаторых іншаземных арміях — парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і пад. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах. С. Александровіч.

[Фр. épaulette ад épaule — плячо.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блі́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр., чым і без дап.

1. Ярка засвяціцца, заззяць (пра маланку, сонца, агонь і пад.).

Бліснула маланка.

2. Паказацца, заблішчаць (пра яркія прадметы).

Бліснула шабля.

3. Зіркнуць (пра імгненны позірк).

Б. вачамі.

4. перан. Ярка праявіцца.

Б. талентам.

5. перан. Прамільгнуць.

Бліснула думка.

|| незак. блі́скаць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

Бліскаць вачамі (разм.) — позіркам выяўляць пачуццё гневу, незадаволенасці і пад.

|| наз. блі́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чака́нка ж., в разн. знач. чека́нка;

мане́ты но́вай ~кі — моне́ты но́вой чека́нки;

ша́бля з залато́й ~кай — са́бля с золото́й чека́нкой;

падары́ць ~ку — подари́ть чека́нку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. насячы, насекчы.

2. Зарубкі, шурпатасці, нарэзкі на паверхні чаго‑н. Напільнік — гэта стальны шпень са спецыяльнай насечкай.

3. Узор, выразаны на металічнай (або іншай) паверхні ці вылажаны іншым металам (або іншым матэрыялам). Шабля з сярэбранай насечкай. □ І гатова для вуздэчкі Серабрыстая насечка. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)